Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Карцінкі з “выбараў”

Усе думалі-гадалі: і куды гэта падзеўся колішні “едіный лідер оппозіціі” А. Мілінкевіч. Быў “лідэрам”, аб’ездзіў у гэтым амплуа ўсю Заходнюю Эўропу і раптам зьнік-растварыўся. Усе нават захваляваліся. Некаторыя падумалі, што Мілінкевіч ужо выпрацаваў свой грант-рэсурс і канчаткова саступіў камфортнае месца “едіного” Мілінкевічу №2 – г-ну Саннікаву. Але аказалася, што “едіный” перакваліфікаваўся ў сівілу-прадказальніцу, у спэцыяліста па футуралогіі. Днямі рэжымныя і “незалежныя” СМІ агучылі ягонае прадказаньне наконт таго, колькі часу засталося А. Лукашэнку. Мілінкевіч паведаміў, што “Масква здыме Лукашэнку праз паўтара гады”. Цікава, што апошнім часам з розных крыніцаў у беларускае грамадзтва пачалі паступаць дакладна такія ж “інфармацыі”: Лукашэнку, маўляў, засталося паўтара гады, а потым усё… Пра гэта раптам загаварылі запісныя рэжымныя “палітолагі” і “аналітыкі” ў грамадзкім транспарце і чэргах,”. На фоне правалу эканомікі (ды і ўсіх сфэраў беларускага жыцьця) спатрэбілася вынайсьці формулу грамадзкага аблягчэньня і зрабіць яе прыймальнай і прывабнай. Атрымліваецца так – няхай Лукашэнка яшчэ раз сфальшуе выбары і застанецца яшчэ раз кіраваць падманутым грамадзтвам; яму засталося не так і шмат (але не так і мала) – паўтара гады. Так што ня трэба ніякага байкоту фальшывых выбараў, ніякіх сацыяльных пратэстаў. Масква сама яго ліквідуе бяз нашага ўдзелу. Цікава, што “аналітыкі” не называюць прычыны менавіта такога тэрміну апошняга цараваньня дыктатара і яго выдаленьня Масквой. Але гучыць прыгожа – “праз паўтара гады”. Так распавядаў быў беларусам пра іхнае жыцьцё і будучыню маскоўскі містык Глоба. І многія верылі яму, цытавалі яго. Потым высьветлілася, што ён кадравы “чэрававяшчальнік” з Лубянкі. Эстафету ад “містыка” Глобы, як бачым, творчы пераняла мясцовая псэўдаапазыцыя.

Прыгожы беларускі горад Глыбокае, пярліна барока, край дасьціпных людзей! Як і па ўсёй краіне, у Глыбокім на Віцебшчыне начальства загадала вывесіць паўсюль афіцыёзныя каляровыя плакаты з заклікамі “на выборы”: на крамах, школах, клюбах, прыпынках і г.д. Плакаты павіселі пару дзён, а потым мясцовыя людзі ўдакладнілі па-свойму тэкстоўку на плакатах. Пад тэкстам “19 декабря состоятся выборы президента РБ” яны прыляпілі акуратна выкананы на палосцы паперы дадатак “А.Г.Лукашенко”… На працягу тыдня мясцовыя вэртыкаль, міліцыя, гэбэшнікі і сексоты хадзілі каля гэтых “выбараў Лукашэнкі” і нічога не заўважалі, бо выглядала ўсё піетэтна і лагічна. Грамадзяне давіліся ад сьмеху, чытаючы трапную фармулёўку на тэму прадказуемага фарсу. Але ўрэшце людзі ня вытрымалі і пачалі рагатаць. Вэртыкальшчыкі і паліцэйшчына бегалі па горадзе цэлы дзень і зьдзіралі плакаты з народным дадаткам. З менскай друкарні давялося завозіць новы наклад плакатнага афіцыёзу.

У сталіцы і іншых гарадах Беларусі заўважана ліхаманкавая актыўнасьць грамадзянаў. Не, не на электаральным полі “выбараў Лукашэнкі”. Але ў прасторы, непасрэдна зьвязанай з электаральнай тэмай. Грамадзяне, у якіх яшчэ ёсьць пэўныя запасы беларускіх грошай, актыўна наведваюць банкі і шукаюць выгаднейшы курс абмену рублёў на даляры. Перад абменьнікамі стаяць цярплівыя чэргі ў дзесяткі чалавек і пазбаўляюцца ад рублёў. Прызнацца, такой зьявы яшчэ не было ў нашай найноўшай гісторыі. Заўважана, што кожны чалавек мяняе рублі і набывае па пяць, тры, нават дзесяць тысячаў даляраў. Абмен рублёў на 700-800 даляраў на гэтым фоне выглядае маласур’ёзнай трансакцыяй. Захваляваўся рэжым і сам начальнік рэжыму, які гукнуў па БТ, што “не нада менять на доллары, это ненадёжно…” Дарэчы, пасьля гэтага звароту чэргі каля абменьнікаў прыкметна павялічыліся. Людзі здымаюць грошы з рублёвых укладаў, мяняюць іх на даляры, але нясуць закупленае дахаты, ня робяць даляравых укладаў у банкі, якім ужо няма веры. Такое здараецца, калі даверу ня мае ўжо і сама дзяржава ў выглядзе пануючага рэжыму.

Юрка Марозаў

20/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024