Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Здушаная песьня

…Малы прадстаўнік Беларусі, зразумела, сьпяваў на акупанцкай мове, па-расейску. Паводле эстэтыкі лукашызма, яму паставілі нейкі здушаны, вымушаны голас…

Апошнім часам з Расеі прыходзілі парадаксальныя весткі. У некалькіх правінцыйных гарадах расейскай глыбінкі па сігналу ў адно месца зьляталіся міліцэйскія патрулі, разгортвалася спэцапэрацыя па абясшкоджваньню і затрыманьню дзесяткаў людзей. У адным выпадку нават адкрылі страляніну з траўматычнай зброі, і больш таго, гэта рабіла не міліцыя, а мясцовы люд. Што ж гэта былі за падзеі?

Аказалася, што йдзецца пра культурную праграму чачэнскіх мужчын. Яны зьбіраліся разам, станавіліся ў круг і выконвалі свой нацыянальны танец пад назовам зікр. Мясцовая публіка настолькі перажывала ўбачанае, што хуценька выклікала міліцыю. Днямі такое адбылося ў самым цэнтры Масквы, на “плошчы трох вакзалаў”, якраз насупраць Казанскага вакзала. Пятнаццаць маладых чачэнцаў танцавалі і нікога не чапалі. На іх навалілася паліцэйшчына, скруціла, пакідала ў аўтазакі і зьвезла ў пастарунак. Танцоры знаходзяцца пад вартай “за парушэньне грамадзкага парадку”. Новы сталічны мэр Сабянін публічна заявіў, што трэба лепш тлумачыць прыезжым каўказцам, як паводзіць сябе ў Расеі. Нацыянальны танец, аказваецца, парушае грамадзкі парадак у імпэрыі.

У Менску нікога гэтым разам не вязалі. Усё было ўрачыста і ярка. Адбывалася буйнамаштабная імпрэза пад назовам “Дзіцячае Эўрабачаньне”. Мабыць упершыню лукашысцкі Калізей – “Мінск-арэна” – быў запоўнены да апошняга месца. Мясцовы афіцыёз паведаміў, што “такога фінала Эўрабачаньня яшчэ не было”. Ахвотна верым, што рэжым выкінуў на фараонскія спэцэфэкты мільёны народных сродкаў, якія маглі быць выдаткаваны на больш актуальныя патрэбы тых жа дзяцей. Рэжым эфэктна прадэманстраваў “сваю магутнасьць” і “как хорошо в стране советской жіть”.
Дзеці, што прыехалі з розных краін, пра гэта не здагадваліся і па-дзіцячаму забаўляліся. Былі прыгожыя галасы выканаўцаў і арыгінальныя пастановачныя рашэньні. Як заўсёды, вызначылася РБ. Малы прадстаўнік Беларусі, зразумела, сьпяваў на акупанцкай мове, па-расейску. Паводле эстэтыкі лукашызма, яму паставілі нейкі здушаны, вымушаны голас, які не дазволіў бы раскрыцца таленту, нават калі б талент быў. На працягу шэрагу гадоў прадстаўнікі Беларусі на ўсіх падобных імпрэзах выступаюць па-расейску. Можна было б зразумець, калі б прадстаўнікі РФ раптам засьпявалі ад сваёй краіны па-беларуску. Але гэтага ніколі не было, нягледзячы на антызаконную “саюзную дзяржаву”. Безгалосых і бязмоўных робяць на міжнароднай арэне толькі з беларусаў.

Масква і прамаскоўскі рэжым у Беларусі баяцца беларускай творчасьці, баяцца нашых сьпеваў і танцаў, баяцца чыстых і няздушаных беларускіх галасоў. Здавалася б, гэта ім не зікр, баявы чачэнскі танец, у якім ёсьць элемэнты містыцызма і які, уласна, больш чым танец. Дзіцячая беларуская песьня, беларуская лірыка – вялікая небясьпека для акупантаў, бо ў гэтых праявах раскрываецца народная душа. Калі беларусы вымушаны размаўляць і сьпяваць на мове акупанта, атрымліваецца другасны сурагат. Увесь гэты маразм будзе выдалены з нашага культурнага жыцьця пасьля вызваленьня Радзімы ад акупанцкага рэжыму.
Янка Базыль

23/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024