Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №16

22 лістапада ў Кіеў прыляцеў патрыярх РПЦ Кірыл. Ён прымае ўдзел у віншаваньні начальніка РПЦ ва Украіне Володыміра, якому спаўняецца 75 гадоў. Непадалёк ад Кіева-Пячорскай Лаўры маскоўскага начальніка сустрэлі ўдзельнікі пікету. Людзі трымалі плакаты “Гэть маскоўскае крываслаўе!”, “Украіне – адну Памесную Царкву!”, “Украінскае праваслаўе, а не маскоўскае цемрашальства”, “Гэть маскоўскага папа!”.

Маскоўскі публіцыст Тацьцяна Манахава 24 лістапада апублікавала зацемку ў расейскім-інтэрнэт-выданьні “Грані.Ру” пад тытулам “Захад спрыяе расейскай мафіі”. Зацемка вартая тамоў некаторых дасьледваньняў фэномэну расейскай імпэрыі. Прадстаўляем яе поўны тэкст:
“У траўні 1997 года Міхаіл Трапашкін у сваім адкрытым лісьце Барысу Ельцыну інфармаваў прэзыдэнта Расеі аб шчыльныя сувязі кіраўніцтва ФСБ РФ з арганізаванымі злачыннымі групоўкамі. Адказам кіраўніка дзяржавы было звальненьне М.І. Трапашкіна і яго шматгадовы перасьлед. (М. Трапашкін – адстаўны афіцэр ФСБ, юрыст – заўвага рэдактара).
У свой час наша грамадзтва праігнаравала перасьцярогу Аляксандра Літвіненкі: “Калі гэтых людзей цяпер не спыніць, то гэты беспрадзел цалкам ахопіць краіну. Гэта будзе страшней за 37-мы год”.
Цяпер мафія ў Расеі зраслася з уладамі ўсіх узроўняў. Цяпер гэта крымінальная краіна з нізкім узроўнем бясьпекі, якая прадстаўляе раэльную пагрозу для астатняга сьвету.
Ці хоча Захад залежаць ад расейскай мафіі? Ці знойдуцца на Захадзе разумныя аналітыкі і экспэрты, здольныя падказаць лідэрам Эўропы і Амэрыкі, што іхныя спрыяльныя адносіны да рэжыму ў Расеі ў абмен на танны газ і нафту згубныя для ўсяго цывілізаванага сьвету?
Я лічу, што заходняе грамадзтва павінна запатрабаваць ад расейскага кіраўніцтва выканаць міжнародныя абавязацельствы Расеі ў вобласьці забесьпячэньня дэмакратычных свабодаў і захаваньня правоў чалавека. Пры неабходнасьці трэба ўводзіць эканамічныя санкцыі і арыштоўваць замежныя актывы вышэйшых расейскіх чыноўнікаў.
На мой пагляд, без падтрымкі Захада расейскае грамадзтва ня здолее дамагчыся дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне”.
(Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/183813.html).

24 лістапада Камітэт Эўрапарляманту па міжнародных справах адзінагалосным галасаваньнем адобрыў увядзеньне візавых санкцыяў у адносінах да расейскіх чыноўнікаў, далучных да гібелі юрыста фонда “Hermitage Capital” Сяргея Магніцкага. Таксама адобраны арышт іхных замежных актываў.
Сяргей Магніцкі памёр у сьледчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Незадоўга да сьмерці ён ускрыў факты масавых крадзяжоў з расейскага бюджэта на агульную суму 5,4 мільярдаў расейскіх рублёў, зьдзейсьненых прадстаўнікамі сілавых ведамстваў. Адразу пасьля гэтага яго абвінавацілі ва ўхіленьні ад уплаты падаткаў, арыштавалі і кінулі за краты.

Падразьдзяленьне спэцыяльных сілаў ФСБ адказнае за забойства шасьці супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа ў Чачэніі ў сьнежні 1996 г. Аб гэтым паведаміла брытанская газэта “Таймс” са спасылкай на дадзеныя расейскага перабежчыка Аляксея Пацёмкіна – былога маёра ФСБ. Пацёмкін перадаў інфармацыю пра забойства пры сустрэчы з журналістамі на тэрыторыі ФРГ, дзе ён хаваецца з сям’ёй.
Маёр-перабежчык паведаміў, што грамадзяне заходніх краін былі забіты групай ФСБ, якая дзейнічала ў парушэньне толькі што заключанага замірэньня паміж Масквой і Чачэніяй. Пацёмкін (у той час лейтэнант ФСБ) знаходзіўся на месцы падзеяў. Яму было даручана прыкрываць ар’ергард групы ФСБ. Непадалёк ад шпіталя адбылося сутыкненьне атрада чачэнскіх партызанаў з гэбэшнікамі. Спэцназаўцы пад камандваньнем капітана Севасцьянава пасьля гэтага боя абстраляла і штурмавала шпіталь, выконваючы загад камандваньня па зьнішчэньню “усіх баевікоў у шпіталі”. Спэцназаўцы забілі ўсіх, хто быў у шпіталі. А потым капітан Севасцьянаў паведаміў у штаб: “Няма ніякіх барадатых – толькі замежнікі”. Начальства загадала гэбэшнікам імітаваць напад на шпіталь чачэнскімі партызанамі. Яны раскідалі сярод трупаў забітых мэдыкаў (грамадзянаў Іспаніі, Нарвэгіі, Канады, Новай Зэляндыі і Галяндыі) трафейныя дакумэнты чачэнцаў. Беларусы памятаюць, як у сьнежні 1996 г. расейскія СМІ і афіцыйныя асобы надрываліся ў асуджэньні “зьверстваў чачэнскіх баевікоў”. Аказалася, што йдзецца пра зьвества ФСБ.

Расейскія СМІ абмяркоўваюць шакуючую інфармацыю. Сьледчыя ворганы, якія займаюцца рассьледваньнем трагедыі ў Пярмі, знайшлі вялікую колькасьць наркотыкаў у адзеньні ахвяраў. 5 сьнежня летась падчас пажару ў пермскім танц-бары “Хромая лошадь” загінулі 156 асобаў, сотні былі паранены. Пажар пачаўся пасьля выкарыстаньня піратэхнічных спэцэфэктаў арганізатарымі дыскатэкі. Гераін, амфетамін шырока выкарыстоўваліся наведвальнікамі гулянак у гэтым цэнтры забаваў. Пракуратура назвала “Хромую лошадь” прытонам наркаманаў. Цікава, а чаму пракуратура і іншыя структуры імпэрскай і мясцовай улады не цікавіліся гэтым прытонам? І не цікавяцца тысячамі прытонаў па ўсёй Расеі. Больш таго, яны “сьпіхнулі” многія са сваіх прытонаў да нас у Беларусь, дзе прытоншчыкам падабаюцца цэны і беларуская абслуга.

24 лістапада прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі быў узнагароджаны вышэйшым ордэнам Малдовы – Ордэнам Рэспублікі. Яго ўзнагародзіў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу. Ордэн уручылі за разьвіцьцё сяброўскіх адносінаў паміж дзьвюма краінамі і за дапамогу ад Грузіі падчас паводкі ў Малдове. Афіцыйная фармулёўка цалкам абгрунтаваная, але ўсе разумеюць, што ўзнагарода ёсьць перад усім знакам пашаны грузінскаму лідэру за ягоную барацьбу супраць агульнага ворага вольналюбівых народаў – маскоўскай імпэрыі.

Янка Базыль

25/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024