Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшывы ва-банк

Гэта было падобна на знакамітыя “красавіцкія тэзісы” Ульянава-Леніна. Успомнім, што ў красавіку 1917 года (ужо пасьля зьвяржэньня царызма) у Петраград прыехаў малавядомы “вождь” бальшавіцкай партыі. Ён не губляў часу, адразу ж на вакзальнай плошчы залез на бранемашыну і зачытаў свой плян зьвяржэньня Часовага буржуазнага ўраду, а таксама паабяцаў сацыялістычную рэвалюцыю. Эфэкт пранізьлівага піцерскага ветру вясны 1917-га года пастараліся стварыць і арганізатары выступу на БТ кандыдата на прэзыдэнта РБ А. Саньнікава, якое адбылося 24 лістапада.

Кандыдат пачаў з месца ў кар’ер і паабяцаў, што ўлада ў краіне будзе зьменена праз некалькі тыдняў, намякнуў, што адбудзецца гэта 19 сьнежня сёлета ў выніку прэзыдэнцкіх выбараў. Лексіка Саннікава была квяцістай і рэзкай. Хаця такой яна зрабілася пасьля невялічкай прыамбулы: “Представьте себе, что власть сменилась и Лукашенко убежал на самолёте в Венесуэлу…” Такім чынам уцёкі дыктатара ў экзатычны край, перамога народа на фальшывых выбарах і ўсталяваньне дэмакратыі ў краіне – усё гэта падавалася кандыдатам пад грыфам “представьте себе”. Чаму была абрана менавіта такая форма? Можа, каб не абвінавацілі ў закліках да гвалтоўнай зьмены існуючага ладу? Дык тэарэтычная перамога на выбарах і ня ёсьць заклікам да гвалту. Вельмі ўсё гэта дзіўна.

Усё астатняе кандыдат паведамляў без гэтай хітрай агаворкі. Казаў пра эканамічныя цяжкасьці, пра тое, што дзяржава не клапоціцца пра здароўе дзяцей, што няма дэмакратыі і г.д. Гэта вядома ўсім і ён паабяцаў усё гэта выправіць, калі народ прагаласуе за яго, Саннікава.

У некаторых гледачоў магло скласьціся ўражаньне: якая сьмелая асоба, гаворыць праўду, не баіцца, абяцае абрыдлага Лукашэнку ў эміграцыю выслаць. “І як толькі такое прапусьцілі на БТ?!!” – падумаў беларускі выбаршчык, які ў папярэднія дні наглядзеўся-наслухаўся нудных і няяркіх выступаў іншых кандыдатаў. Саннікаў трымаўся даволі ўпэўнена, распавёў крыху і пра сябе. Як ён быў нам. міністра замежных справаў РБ, як сыйшоў у адстаўку ў 1996 годзе, калі ў Беларусі пачалася дыктатура Лукашэнкі. Да гэтага ён даволі доўга працаваў у структурах савецкай дыпляматыі. Цытуем: “Я прішёл в діпломатію прі нашем земляке Андрее Андреевіче Громыко…” Пасьпеў ён два гады папрацаваць і пры Лукашэнку. Улічваючы вядомы кантроль, які над савецкай дыпляматыяй зьдзяйсьняў КГБ СССР, зразумела, якую школу прайшоў сёньняшні кандыдат Саннікаў (фактычна савецкая дыпляматыя была адной з структураў КГБ СССР).

Ён прыдаўся на пэўным этапе і для лукашэнкаўскіх структураў. Саннікаў закрануў у сваім выступе гэтую тэму: “Я работал, чтобы повышать авторітет нашей страны зарубежом…” Трэба запытацца цяпер: а як ён “работал” на ніве лукашыстоўскай дыпляматыі? Адлік дыктатарскага кіраваньня Беларусьсю Саннікаў чамусьці пачынае з антыканстытуцыйнага перавароту Лукашэнкі ўвосеь 1996 года. А да гэтага можа ў Беларусі царавала дэмакратыя? Саннікаў ня згадвае пра ўвядзеньне Лукашэнкам войскаў у будынак Вярхоўнага Савету ў красавіку 1995 г. і брутальнае зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі БНФ “Адраджэньне”. Ён ня згадвае пра антыканстытуцыйны “рэфэрэндум”, наладжаны Лукашэнкам ў траўні 1995 г., у выніку чаго была забаронена нацыянальна-дзяржаўная сымволіка Беларусі і пачалося зьнішчэньне беларускага школьніцтва, зьдзек з нацыянальнай культуры і мовы. У краіне імкліва фармавалася лукашыстоўская дыктатура. У сьвеце не чуваць было пратэстаў дыплямата Саннікава, яго цалкам задавальнялі гэтыя дзеяньні лукашыстоўскай улады. Ды і не “сыйшоў у адстаўку” дыплямат Саннікаў у 1996 г. “Кампэтэнтныя ворганы” проста перавялі яго з дыппрацы ў псэўдаапазыцыю, дзе ён камфортна існаваў усе гэтыя гады, быў адной з цэнтральных асобаў у такіх групоўках, як “Хартыя-97” і “Зубры”, што існавалі пад дахам КГБ РБ. Але што было, тое было.

Вернемся да цяпершчыны. Саннікаў у адкрытую (хаця і з прыамбулай-агаворачкай наконт “представьте себе…”) паабяцаў, што праз некалькі тыдняў у нашай краіне зьменіцца ўлада. Што для гэтага трэба няшмат – галоўнае пайсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць супраць рэжыму Лукашэнкі, прагаласаваць за яго – за Саннікава. Паабяцана фактычна рэвалюцыя, электаральная рэвалюцыя. Раней некалькі разоў рэвалюцыю абяцаў беларусам экстравагантны дзеяч Клімаў. За некалькі тыдняў да народнага сьвята Дня Волі 25 Сакавіка Клімаў пачынаў гукаць, што “25 марта проізойдёт революція”. Ён дагукаўся да таго, што яго ўрэшце перасталі ўспрымаць сур’ёзна, а цяпер многія пра яго зусім забыліся. Вядома, што ў Клімава ёсьць сур’ёзныя праблемы з псіхічным здароўем. Але ж сп. Саннікаў – адукаваная асоба з адэкватным успрыманьнем рэчаіснасьці. Што, ён ня ведае, што выбараў пры дыктатуры няма і ня будзе? Ведае. Ён ня ведае, што на фальшывым галасаваньні ня важна хто за каго будзе галасаваць? – Лукашэнка сфальсіфікуе падлік бюлетэняў праз падрыхтаваныя камісіі. Саннікаў гэта ведае. Чаму ён тады абяцае абвал рэжыму “праз некалькі тыдняў”? Адкуль такая дакладнасьць у ягоных “красавіцкіх тэзісах”?

Мяркуем, што псэўдаапазыцыя дастала з кішэні апошні шулерскі козыр. Яна абяцае зьмену ўлады там і тады, дзе і калі ніякай зьмены ня будзе. Будзе чарговая “элегантная”, жульніцкая “перамога” Лукашэнкі-фальсіфікатара. Нават калі 100% выбаршчыкаў прагаласуюць, скажам, за Саннікава. Чаму яны дастаюць гэты каронны козыр? Усё робіцца толькі для адной мэты – завабіць беларусаў на фальшывае галасаваньне 19 сьнежня. Каб людзі паверылі ў абяцанкі пераменаў у выніку свайго хаджэньня на выбарчы ўчастак дыктатуры і кіданьня бюлетэня супраць гэтай дыктатуры. Але козыр псэўдаапазыцыі краплёны, фальшывы, як і ўсе “выбары” лукашызма. Для Саннікава, як і для Лукашэнкі з Масквой самым галоўным ёсьць, каб не было байкота фальшывых выбараў. Каб людзі пайшлі за імі і забясьпечылі ім масоўку на выбарчых участках.

Зьмены ўлады “праз некалькі тыдняў” не адбудзецца. Людзі спытаюць у Саннікава, чаму ён паабяцаў і не выканаў абяцанае? А прафэсійны савецкі дыплямат адкажа, што “гэтым разам не атрымалася, але я вось паеду ў Брусэль і там дамоўлюся…” І з гэтага пачнецца існаваньне Мілінкевіча №2, вечнага гастралёра ад “дэмапазыцыі” па заходніх гастролях. На фальшывых абяцанках і рэвалюцыйным падмане запрацуе чарговая пустышка “апазыцыйнага лідэра Беларусі”.

Некаторым тэлегледачам падалося, што Саннікаў пайшоў ва-банк, паабяцаўшы блізкі крах цяперашняй уладзе. І трэба ж, цяперашняя ўлада прапусьціла гэты прарочы выступ і сядае гуляць з гэтым кандыдатам у выбары. Але “ва-банк” Саннікава фальшывы, усё задумана разам з рэжымам. Таму так гладка льецца з тэлеэкрана псэўдарэвалюцыйная рыторыка. Трэба прызнаць, што былая фармулёўка, якую псэўдаапазыцыя выкарыстоўвала на мінулых “выбарах”, ужо не спрацоўвае – маецца на ўвазе “Іді і скажі ему своё НЕТ”. Цяпер яны абяцаюць зьмену ўлады, толькі ідзіце туды і галасуйце там. Фармулёўка ня толькі больш складаная, але і больш небясьпечная для рэжыму і псэўдаапазыцыі. Яна падрывае веру многіх людзей у непахіснасьць лукашыстоўскага рэжыму і дае ілюзію блізкай перамогі над злом. Расчараваньне ў саннікаўскім ілюзіянізме, якое ўзьнікне 19 сьнежня, усур’ёз пагражае далейшаму існаваньню падстаўной псэўдаапазыцыі. Беларускі народ ужо адвярнуўся ад рэжыма. Убачыўшы электаральны падман, народ можа рэзка адвярнуцца і ад псэўдаапазыцыі.

Мы шмат што пачуем-убачым на працягу некалькіх тыдняў “выбарчай кампаніі”. На фоне непрыняцьця народам крымінальных гульняў рэжыму ў “выбары” усё больш артыстычнымі становяцца праявы спарынг-партнёраў Лукашэнкі з псэўдаапазыцыі. Роля спарынг-партнёраў расьце. Падобна, што на іх прамаскоўскі рэжым і Масква ўскладаюць асноўныя спадзяваньні на мабілізацыю нашага грамадзтва на ўдзел у фальшывых выбарах. Народным адказам на гэтыя шулерскія жэсты і хады павінен быць Народны Байкот “выбараў”.

Янка Базыль

26/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024