Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На хвалях расейскай рэдакцыі Радыё Свабода 25 лістапада прагучалі цьвярозыя галасы з Расеі. Трэба прызнаць, што аглядальнікамі і аналітыкамі ў расейскай рэдакцыі выступаюць не носьбіты правінцыйнага інтэлекту, кшталту Карбалевіча або Падгола, а сапраўды выдатныя мысьляры, здольныя на адэкватную і сьмелую ацэнку рэчаіснасьці. Палітолаг Георгі Сатараў і грамадзкі дзеяч, гісторык Юры Афанасьеў адказалі журналістам наконт нядаўняга выступу прэзыдэнта РФ Медведева на прэзыдэнцкім блогу. Георгі Сатараў: “Не такі ўжо гэты аналіз бязьлітасны. У відэаблогу гаворыцца аб прыкметах застою, а не аб застоі. Гаворыцца аб тым, што з канкурэнцыяй якраз усё наладжваецца. Ды й з вызначэньнем застою прэзыдэнт спазьніўся гадоў на шэсьць. Ня кажучы ўжо пра тое, што ён сам зьяўляецца істотнай часткай гэтага застою. Дакладна таксама, як спазьніўся дыягназ застою, спазьняецца і дыягназ поўнага раскладу гэтага рэжыму. Галоўная прыкмета – абсалютная некіруемасьць так званай вэртыкалі ўлады. Апошнім часам гэта найбольш ярка праяўляецца ў дзейнасьці МУС. Ярка – таму што тут усё бачна ўсім і ўсе пра гэта чуюць. І адносіны гэтага воргана ўлады найбольш адмоўна адбіваецца на грамадзянах. Але гэта таксама тычыцца і іншых ворганаў улады. Гэтаму трэба шукаць тлумачэньні, прычыны. Але тлумачэньні прэзыдэнта ня тычацца палітычнай канструкцыі гэтай вэртыкалі. А прычыны і фактары застою сёньня такія ж, як гэта было ў Савецкім Саюзе: аднабокая эканоміка, пасоджаная на вуглевадародную іголку”. Журналіст пытаецца: “Прэзыдэнт бачыць пагрозу ў ператварэньні стабільнасьці ў фактар стагнацыі. Стабільнасьць заўсёды нясе небясьпеку стагнацыі?” Георгі Сатараў: “Стабільнасьць ніколі не зьяўляецца фактарам, які спрыяе якім-кольвечы дасягненьням кіраваньня. Ні стабільнасьць ня мае адносінаў да Расеі, ні стагнацыя. Усё ўжо значна горш”. Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/article/2229483.html Разам з тым, калі без эмоцый паглядзець на сукупныя паказчыкі ў розных сфэрах – эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сфэры, — то такі погляд з усёй відавочнасьцю паказаў бы, што Расея знаходзіцца па ўсіх гэтых сфэрах у стане ня проста дэградацыі, а прысьпешанага раскладу. Трэба сказаць, што ні Пуцін, ні Медведев, ні гэты рэжым – не яны прычына гэтага стану. Прычыны гэтай нарастаючай энтрапіі значна глыбей. Яны нават не ў савецкім ладзе, а яшчэ і ў дасавецкім рэжыме. Гэта ёсьць дэградацыя таго, што прынята часам называць “рускай сістэмай”: сістэма эканомікі, сацыяльная сістэма, духоўная сістэма грамадзтва. Самая вялікая віна Пуціна і Медведева заключаецца ў тым, што яны замест спробы нейкім чынам выйсьці з гэтай сістэмы, робяць усё для таго, каб гэтую сістэму зрабіць яшчэ больш жорсткай. Амярцьвіць тое, што ў ёй і без таго ўжо было мёртвым. І гэта ёсьць каласальнае злачынства перад паміраючай Расеяй”. Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/article/2230121.html Пераклад з расейскай. 27/11/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |