Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Хлусіць, як Лукашэнка

Саннікаў хлусіць, абяцаючы “бесплатную медіціну” і “безвізовые поездкі в Европу”, “вступленіе Беларусі в Евросоюз через пять лет” і іншае. Хлусіць цынічна і нават спакойна.

На зьезьдзе камсамола ў 1920 годзе аднойчы выступаў Ул.І. Ленін. Саўдэпія ляжала ў руінах, яшчэ ня скончылася грамадзянская вайна, яшчэ ня скончыўся “ваенны камунізм” і не распачаўся “НЭП”. А “вождь” рысаваў у паветры, энэргічна размахваючы рукамі, як прыўкрасна жыць пры камунізме, на словах здолеў захапіць аўдыторыю. Пасьля выступу моладзь закрычала з залі: “Владімір Ільіч, так когда же наступіт комунізм?..” Ленін яшчэ раз махнуў рукой і не задумваючыся гукнуў у залю: “Через десять лет, товарішчі!” Паводле сьведчаньняў сучасьнікаў сур’ёзная хвароба “вождя” ужо тады давалася ў знакі палітбюро і саўнаркому. На паседжаньнях ён нечакана пачынаў рагатаць, казаў нешта неўпапад, паўтараў “расстрелівать, расстрелівать і ешчё раз расстрелівать…” Але ў дзень камсамольскага зьезду ён трымаўся ўпэўнена і без выбрыкаў. Трэба нагадаць, што “вождь” пражыў 18 гадоў у эміграцыі ў цывілізаваных заходніх краінах. Ён цудоўна ведаў, якой працай і якім змаганьнем дасталіся эўрапейскім народам дасягнутыя ўзроўні культуры і цывілізацыі, і што на гэта пайшлі стагоддзі. Але выступаць на гэтую тэму “не соврамші” ён ня мог, бо была адна важкая прычына. Пачуўшы праўду пра аддалены і міражны камунізм, камсамольцы паслалі б палітбюро куды падалей і пайшлі б па хатах. Ніхто б не захацеў ваяваць і паміраць за нейкую далёкую пэрпэктыву. Схлусіць была проста жыцьцёвая неабходнасьць. Рызыкавала абваліцца ўся бальшавіцкая мадэль.

Вялікая ленінская хлусьня праіснавала шэраг дзесяцігоддзяў, каштавала народам незьлічоных ахвяраў і культурных стратаў. І вось саўдэпія абрынулася ў жніўні 1991 года. Вызвалілася ад маскоўска-бальшавіцкай акупацыі наша дарагая Беларусь. Але імпэрскі вораг апэратыўна разгарнуў свой акупацыйны рэванш. Масква выкарыстала спосаб унутранай акупацыі. Гэта калі ў краіны нібыта ёсьць свой “герб і флаг” (сапраўдныя нацыянальна-дзяржаўныя сымвалы забаронены), “прэзыдэнт” і ягоныя “палаткі”, але ўся гэтая канструкцыя працуе на разбурэньне беларускай культуры і цывілізацыі, нацыянальнай эканомікі і бізнэсу на карысьць расейскай імпэрыі. Канструкцыя павінна забясьпечыць паступовае апанаваньне Беларусі і атрымаць сваё завяршэньне ў выглядзе аднаўленьня статуса адкрытай акупацыі нашай Дзяржавы Расеяй. Дзеля рэалізацыі гэтай мадэлі Крэмль выкарыстаў даўнюю вялікую ленінскую хлусьню, гэтым разам у новай упакоўцы. У тэмпэрамэнтных выступах дэпутата Лукашэнкі гучалі абяцанкі не пабудовы камунізма, а галоўным чынам “вяртаньня насельніцтву скрадзеных савецкіх грошай” ды яшчэ “усіх пасажу”. Манера выкананьня была прымітыўнай і сьведчыла аб нізкіх інтэлектуальных здольнасьцях выканаўцы. Але многія з людзей, што слухалі Лукашэнкавы абяцанкі, былі ўражаны іх шчодрасьцю і лёгкасьцю рэалізацыі падманутай мары. А марай былі вяртаньне грошай, скрадзеных з савецкіх зберкніжак, лядоўня і каляровы тэлевізар. Менавіта гэтага і наабяцаў А. Лукашэнка, тэмпэрамэнтны і крыклівы кандыдат прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года. Вынікі даверлівасьці многіх людзей аказаліся трагічнымі для ўсіх нас. Цяпер ўся краіна ня ведае як пазбавіцца ад хлуса, што ўзурпаваў прэзыдэнцкую ўладу ў краіне і навучыўся фальсіфікаваць прэзыдэнцкія выбары. Атрымліваецца: колькі не галасуй супраць яго, усяроўна будзе ягоная “элегантная перамога” і працяг лукашыстоўскай хлусьні (якой ужо ніхто ня верыць).

На кожных “выбарах”, арганізаваных антыбеларускай дыктатурай, разам з узурпатарам у “кампанію” актыўна падключалася псэўдаапазыцыя. Яна прапанавала галасаваць за яе кандыдатаў, ісьці на выбарчыя ўчасткі, “сказаць своё Нет Лукашэнку”. Але вось цікава, людзі ішлі, галасавалі за “кандыдатаў апазыцыі” і супраць Лукашэнкі, а ў выніку дыктатар толькі мацнеў і набіраўся нахабства садзіць сябе ў прэзыдэнцкае крэсла на чарговы тэрмін. Урэшце людзі перасталі хадзіць на падманныя выбары. Беларусы зразумелі, што рэжым цынічна фальсіфікуе вынікі галасаваньня. Дыктатарскія “выбары” 2008 і 2009 гады адбыліся пры амаль цалкам пустых выбарчых участках. Гэта заўважыў увесь цывілізаваны сьвет і пачаў шукаць выйсьця з тупіковай сытуацыі. Усім стала відавочна, што лукашызм ня мае будучыні ў нашай стомленай маразмам краіне. Захвалявалася нават імпэрская Масква, бачачы правал свайго праверанага кліента.

Але відавочна, што й гэтым разам Крэмль паставіў на Лукашэнку і зусім не зьбіраецца мяняць яго. Больш надзейнага зьнішчальніка Беларусі ім сапраўды цяжка знайсьці. Але аказалася, што можна, цалкам магчыма знайсьці значна больш цынічнага хлуса. Успомнім, што абяцаў Лукашэнка ў 1994 годзе: тэлевізары, лядоўні і “жызнь продолжается”. Сёлета на “выбарчую гонку” побач зь ім выставілі цэлую каманду спарынг-партнёраў, якія дэкляруюць кожны па-свойму шчасьце, аздараўленьне і сьветлую будучыню пад сваім прэзыдэнцтвам.

На наш погляд, найбольш цынічны з усіх спарынг партнёраў — А. Саннікаў. Свой тэлевыступ 1 сьнежня ён так і пачаў: “Ещё на несколько дней мы стали ближе к свободной Беларуси…” Дзе там Леніну зь ягонай хлусьнёй пра камунізм праз дзесяць гадоў, дзе там Лукашэнку з тэлевізарам і лядоўняй! “Кандыдат” Саннікаў не сквапіцца на храналогію, у яго сацыяльна-палітычныя перамены, як у ленініста Маякоўскага – “сегодня начінать рано, а послезавтра поздно…” Вось так канкрэтна, “нічтоже сумняшеся” ён абяцае перамагчы дыктатара праз некалькі дзён, а менавіта 19 сьнежня сёлета. Потым, праўда, агаворваецца, што “будет второй тур і моя победа на нём”. Можна было б зразумець упэўненасьць кандыдата ў перамозе, калі б перад ягоным домам штодня зьбіраліся шматтысячныя натоўпы людзей і гукалі ягонае імя (як гэта адбываецца ў Бірме перад домам гераічнай жанчыны Аўн Сан Су Чы, якая ачольвае народ у змаганьні супраць хунты). Калі б ягонае імя было ва ўсіх на вуснах. Калі б былі вядомыя нейкія сур’ёзныя дасягненьні “кандыдата” на нейкай навуковай або вытворчай ніве. Нічога гэтага няма. Ёсьць толькі вечны канвой з некалькіх асобаў гэбоўскай зьнешнасьці, якія не адступаюць ад Саннікава і клапоцяцца аб ягонай бясьпецы.

Саннікаў хлусіць, абяцаючы “бесплатную медіціну” і “безвізовые поездкі в Европу”, “вступленіе Беларусі в Евросоюз через пять лет” і іншае. Хлусіць цынічна і нават спакойна. Ён зусім не падобны на кандыдата-Лукашэнку, які надрываўся немым крыкам з трыбунаў у 1994 г. і іншыя гады. Ён выглядае разважлівым, ня робіць лішніх рухаў рукамі, глядзіць строга перад сабой, упэўнена чытае з паперкі. Адчуваецца маскоўская дыпакадэмія, якую ён закончыў. Адчуваецца таксама, што арганізатары гэтай пэрсанальнай камбінацыі абралі эфэктны варыянт кантраста. Сапраўды гладкі русскоговоряшчій савецкі дыплямат выйграе ў параўнаньні з калхазнаватым дыктатарам. Але на гэтым ўвесь кантраст канчаецца. І пачынаецца штучнае суладдзе дзьвюх аднолькавых натур. Саннікаў хлусіць, як Лукашэнка. І няважна, што яго манера гаварэньня хлусьні адрозьніваецца ад манеры ягонага апанэнта. Хлусьня застаецца хлусьнёй нават у прафэсійным акторскім выкананьні.

Ня будзе другога тура галасаваньня, ня будзе “свободной Беларусі через несколько дней”. Будзе чарговая нахабная ўзурпацыя ўлады Лукашэнкам. І гэта цудоўна разумее і ведае “кандыдат” Саннікаў. Ведае, але падманвае людзей. Можна спытацца, а навошта ён гэта робіць? Адказ просты: перад “кандыдатамі” і канкрэтна перад Саннікавым Масква паставіла ўмову забясьпечыць прыход беларускіх выбаршчыкаў на “выбарчыя ўчасткі” фальшывых выбараў, каб потым абвясьціць пераможцам Лукашэнку. Людзей трэба падмануць нават хлусьнёй на кароткіх ножках, абы толькі яны паверылі і пасунуліся галасаваць, скажам, за Саннікава.

А што ж будзе потым з хлусам? А ён як прафэсійны дыплямат здолее выкруціцца з гэтай сітуацыі. Абвінаваціць Лукашэнку ў фальсіфікацыі выбараў, заклікае людзей зьбірацца на плошчы і г.д. З гэтага шумнага акорда пачнецца ўсталяваньне Мілінкевіча №2 на псэўдаапазыцыйным троне. Мілінкевіч №1 даўно дыскрэдытаваў сябе, усе зь яго сьмяюцца, хто яшчэ не забыў гэтую гутапэрчавую фігуру. Але ніша “адзінага лідэра дэмапазыцыі” ня можа заставацца пустой. Глядзіш яшчэ на два-тры гады хопіць саннікаўскага дыпрэсурса. Яшчэ два-тры гады прасядзіць на пасадзе ўзурпатар Лукашэнка.

Але эканамічны і сацыяльна-палітычны крызіс, які ахапіў Беларусь, ужо ня дасьць хлусам беспакарана і вальяжна пакарыстацца капіталам хлусьні. І людзі нашы шмат чаму навучыліся за гэтыя гады, яны не так лёгка паддаюцца на падман. Ды й статыстычна не бывае, каб паўтарылася зноў жульніцкая мадэль а ля Мілінкевіч, так не бывае.

Толькі само сабой зло не адступае. Каб супрацьпаставіцца хлусьні, трэба зрабіць упэўнены і рашучы крок. Беларусы павінны ігнараваць гукальшчыкаў “на выбары”, павінны адвярнуцца ад іх і іхных абяцанак. Ніхто на фальшывыя выбары антынароднага рэжыму! Ніякіх шансаў хлусам! Байкот выбарчаму балагану!

Янка Базыль

2/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024