Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 5 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Фарс ужо пачаўся” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Такой “перадвыбарчай кампаніі” яшчэ не было за гады лукашызма. Рэжым паводзіць сябе звычайна – яго прапаганда стварае фальшывую карцінку “вялікіх дасягненьняў” ва ўсіх галінах сацыяльнага і эканамічнага жыцьця, абяцае яшчэ большыя “дасягненьні”. Але навізна ў тым, што абсалютна ніхто ў нашай краіне ўжо ня верыць гэтай хлусьні і ня мае ілюзіяў. Мільёнам людзей абрыдла тупая і хлусьлівая дыктатура, беларусы адвярнуліся ад антынацыянальнага рэжыму. Гэта ведае і сам рэжым і Масква, якая стаіць за ім. Яны панічна баяцца, што беларусы ня пойдуць на выбарчыя ўчасткі і праваляць выбарчы фарс Народным Байкотам. Таму рэжымныя структуры хапаюцца за апошнюю саломінку, мабілізуюць на выбарчыя абяцанкі сваю псэўдаапазыцыю. Прапагандысцкая лінія рэжыму засталася ў рэчышчы звычайнай пампезнай хлусьні. Але “кандыдаты” атрымалі магчымасьць “разаблачэньнія рэжыму”. Яны выступілі з экранаў тэлевізараў з прамовамі, у якіх гаварылі пра правалы ў эканоміцы, ахове здароўя, сацыяльнай вобласьці і г.д. Прагучалі нават “суровыя абвінавачваньні” у адрас Лукашэнкі. Градус “перадвыбарчай кампаніі” рэзка павысіўся, фарс набывае пэўную дынаміку. “Кандыдаты” паабяцалі “перамагчы Лукашэнку” і вырашыць усе праблемы, прычым зрабіць гэта ў бліжэйшы час. А. Саннікаў заявіў нават, што “Беларусь стане вольнай праз некалькі дзён”. Усе гэтыя словы і абяцанкі накіраваныя на тое, каб людзі пайшлі на “выбарчыя ўчасткі” дыктатуры галасаваць за іх і супраць Лукашэнкі. Псэўдаапазыцыя ведае і нават публічна прызнае, што “выбараў няма” і галасаваньне будзе сфальшавана рэжымам. І тым ня менш заклікае людзей удзельнічаць у фальшывым фарсе. На Сойме былі разгледжаны мерапрыемствы па арганізацыі байкоту выбарчага фарсу. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 6/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |