Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Улёткі за байкот

Улётка першая

Пасьля правалу рэжыму
прыйдзе новая сьветлая Беларусь

Нармальных выбараў у Беларусі няма ўжо 15 гадоў. Лукашэнка і не хавае гэтага, пэрыядычна заяўляе для друку, што дае ўказаньні якую лічбу “прагаласаваўшых” за яго напісаць.

Але выбар стаіць перад кожным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Выбар наступны: падтрымаць ці не падтрымаць сваімі дзеяньнямі існуючы рэжым, пакінуць яго пры ўладзе ці пазбавіцца ад яго. У створанай рэжымам сістэме фальсіфікацыі схема паводзінаў выбаршчыка выглядае так: прыйшоў на выбарчы ўчастак, узяў бюлютэнь – значыць ўжо падтрымаў рэжым. Ужо ня важна за каго прагаласаваў, гэты голас пойдзе Лукашэнку. У цяперашняй сытуацыі, каб падрыхтаваць адстаўку рэжыма, трэба пачынаць з байкоту падманных выбараў.

Калі Вы не адважваецеся байкатаваць “выбары”, падумайце, колькі няшчасьцяў роднай Беларусі прынясе кожны лішні дзень знаходжаньня рэжыма пры ўладзе. Узгадайце, колькі бяды ён ужо прынёс. За 15 гадоў яго ўлады колькасьць насельніцтва краіны зьменшылася на 850 тысячаў чалавек. Вядзецца сельскагаспадарчая дзейнасьць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, атручаныя прадукты ідуць у гандлёвую сетку, у выніку людзі хварэюць, заўчасна паміраюць. За апошнія 15 гадоў алкагалізацыя насельніцтва павялічылася ўдвая. Эканоміка ў крытычным стане: бальшыня заводаў тэхналагічна адсталыя, тэхналагічная адсталасьць з кожным годам павялічваецца, заводы ў поўжывым стане. У гэты ж час народныя грошы рэжым траціць на лядовыя палацы. Гэта ёсьць механізм “вываду грошай”, інакш кажучы раскраданьня. Вёска сьпіваецца і дэградуе. Узровень адукацыі рэзка панізіўся. Рэжым налева і направа распрадае народнае багацьце: нафта-газаправоды ды банкі — расейцам, калійную здабычу – кітайцам, зямлю ў цэнтры Менску – арабам …
А куды ідуць выручаныя грошы? Можа ў эканоміку? Дык чаму ж тады растуць цэны ў крамах ды зьнешняя запазычанасьць дзяржавы? Рэжым набраў мільярды замежных крэдытаў, эфэкту няма, а з наступнага году гэтыя крэдыты ўжо трэба аддаваць.

Рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана нішчыць беларускую культуру і мову. Усе краіны падтрымліваюць нацыянальныя мовы і культуры, бо гэта ёсьць духоўная аснова жыцьця нацыі і дзяржавы. Вопыт гісторыі чалавецтва паказвае, што мову, культуру, нацыянальную сымволіку нішчаць толькі акупанты.
На пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя расейскія стратэгі ў сваіх падручніках па геапалітыцы напісалі, што іх мэтай ёсьць ліквідацыя Беларусі як дзяржавы, а беларусаў як нацыі, а тэрыторыю краіны хацелі б губерніямі далучыць да Расеі. Ці ж ня гэты стратэгічны план рэалізуе Лукашэнка? Сапраўды, прыгледзімся, сістэмна разбураецца і нішчыцца ўсё, што складае аснову жыцьця нацыянальнай дзяржавы: народ, эканоміка, культура, мова, адукацыя.

У сістэме такой рэжымнай палітыкі знаходзіцца і рэжымная апазыцыя. Яна існуе па схемах рэжыму, бярэ чужыя грошы і сваімі бязглуздымі дзеяньнямі толькі спрыяе яго захаваньню. У час фальшывых выбараў яна заўсёды цягне людзей на выбарчыя ўчасткі галасаваць і тым самым аблягчае рэжыму фальсіфікацыю выбараў, бо пустыя выбарчыя ўчасткі гэта вялікая праблема для фальсіфікатараў. “Элегантную победу” на пустых участках з ужо аб’яўленымі 75 адсоткамі тады зрабіць не ўдасца, гэта будзе “перамога ашуканцкая”, якая завісае ў паветры на ўсеагульны агляд і рэжым з такой “перамогай” доўга не праіснуе. Таму ня трэба зьвяртаць ўвагі на апазыцыйную рыторыку і агітацыю за выбары. Яны ўжо 15 гадоў так агітуюць.

Пасьля правалу рэжыму на выбарах будуць праведзены новыя выбары, без Лукашэнкі.

Пры сваёй, а не чужынскай уладзе, Беларусь вельмі хутка адродзіцца, бо энергія народа будзе ськіравана не на разбурэньне, не на пустую працу, а на працу стваральную. Беларускі народ адродзіць сваю Радзіму, збудуе дэмакратычную, эканамічна магутную Рэспубліку Беларусь.
Байкот антыбеларускаму рэжыму!

“Беларуская Салідарнасьць”,
Беларускі Народны Фронт
(Старшыня Зянон Пазьняк)

(2 шт на адным аркушы)
n1f.bmp

***
Улётка другая

Ня трэба ўдзельнічаць у фальшывых “выбарах”

Пры дапамозе Масквы Лукашэнка кіруе ўжо 16 гадоў. Зь іх 11 гадоў – незаконна. Мы ўсе стаміліся ад яго хлусьні, хамства, зьдзеку над чалавечай і нацыянальнай годнасьцю беларускіх людзей.

Па маскоўскаму праекту Лукашэнка ўзурпаваў (прысвоіў) народную ўладу, учапіўся за яе, наствараў шмат розных ахоўных спэцслужбаў і хоча сядзець на пасадзе вечна. Тым часам ён праваліў эканоміку, пасварыўся з усім сьветам, набраў мільярдных крэдытаў і павесіў іх на карак усім беларусам. Ён набірае, мы – расплочваемся. Налева і направа распрадае народнае багацьце: нафта-газаправоды ды банкі — расейцам, калійную здабычу – кітайцам, зямлю ў цэнтры Менску – арабам …

А паглядзіце што гэта за тып. Пры жывой жонцы жыве ў блудзе, зрабіў байструка палюбоўніцы, выгнаў яе, пазбавіў дзіця матчынай ласкі, а матку – мацярынства; цягае з сабой гэтага хлопчыка ўсюды, як цацку, дзеля палітычнага разьліку, пускае пыл ў вочы, каб думалі, што ён добры бацька. Як напісала адна маскоўская газэта “сукін сын” гэта, а не бацька. Адабраў ад дзіця матку і прыкідваецца добрым. Сьвет глядзіць на яго — і што людзі падумаюць пра беларусаў? Як гэта ганебна!

Нармальных выбараў даўно няма. Адны “элегантныя перамогі”. Галасы ўжо ніхто ня лічыць. Толькі імітуюць падлік. Пішуць гатовыя пратаколы галасаваньня ў адміністрацыі. Створана сістэма фальсіфікацыі, у якой выбаршчыка выкарыстоўваюць для “масоўкі”. Галоўнае для рэжыму, каб людзі прыйшлі,
распісаліся ў ведамасьці за атрыманьне бюлетэня для галасаваньня, а як прагаласуюць – ня мае значэньня. Так званым “выбарчым” камісіям ужо даведзены лічбы і адсоткі, якія павінны будуць упісаны ў выніковы пратакол. Як некалі казаў Сталін, –“ня важна як прагаласуюць, — важна як падлічаць”.

Масква і Лукашэнка баяцца толькі байкоту. Таму праз розныя схемы напладзілі “апазыцыйных кандыдатаў”, роля якіх цягнуць людзей на “выбарчыя” ўчасткі сказаць Лукашэнку “НЕ”. А яму гэта толькі і трэба, каб прыйшлі на галасаваньне і, каб аб’явіць потым, што за яго прагаласавала 80% ці 90% выбаршчыкаў.

Разумеючы, што будуць пагрозы і спробы загону на датэрміновае галасаваньне студэнтаў, жыхароў інтэрнатаў, вайскоўцаў, працоўнікоў прадпрыемстваў, асабліва ў невялікіх мястэчках і райцэнтрах, жадаем усім нашым грамадзянам знайсьці ў сабе мужнасьць, дзеля будучыні сваіх дзяцей, унукаў і ня ўдзельнічаць у “лахатроне” пад назвай выбары. Хай камісіі пішуць свае лічбы і адсоткі пры пустых “выбарчых” участках. Хай іхняе жульніцтва ўсім стане відаць. Тады зь імі будзе лягчэй змагацца. Нельга ўвесь час даваць магчымасьць фальсіфікатарам хавацца за плечы людзей. Лукашэнка даўно ня мае законнага права балатавацца ў выбарах і займаць пасаду прэзыдэнта. Выбары зь яго ўдзелам – незаконныя.
Хай валіцца акупацыйны, антыбеларускі рэжым! Байкот выбарам дыктатуры!

“Беларуская Салідарнасьць”, Беларускі Народны Фронт
(Старшыня Зянон Пазьняк)

(4 шт на адным аркушы)
n2f.bmp

***

Улётка трэцьцяя
(тэкст)

Ударым БАЙКОТАМ па хлусьні і фальшы!

Аб’яўляючы байкот фальшывым выбарам мы заяўляем:
1. Пратэст злачынству супраць здароўя народа праз масавую алкагалізацыю, праз пашырэньне вытворчасьці прадуктаў, забруджаных чарнобыльскай радыяцыяй; праз мізэрнае фінансаваньне лякарняў, паліклінік, мізэрныя заробкі медычных работнікаў, шалёныя кошты на лекі.
2. Пратэст рабскай залежнасьці і безабароннасьці чалавека ад рэжымнага начальніка і чыноўніка. Тут і татальнае запалохваньне, і канртактная сістэма і адсутнасьць справядлівых судоў, і татальны кантроль рэжымных спэцслужбаў за людзьмі, і прымусовы загон на фальшывыя выбары.
3. Пратэст супраць палітыкі зьнішчэньня жыцьцёвай прасторы беларусаў – ператварэньня тэрыторыі нашай краіны ў прахадны двор для чужынцаў, у расейскі ваенны пляцдарм.
4. Пратэст супраць зьнявагі беларускай нацыі, зьнішчэньня беларускай адукацыі, мовы, культуры. Рэжым вядзе палітыку маральнай і інтэлектуальнай дэградацыі грамадзтва, давёў да таго, што дзеці ня могуць адолець школьныя іспыты.

Палітыка прамаскоўскага лукашэнкаўскага рэжыму роўная палітыцы чужынцаў і акупантаў. Няма чаго хадзіць на выбары, якія рэжым прызначыў на 19 сьнежня 2010 г., бо выбараў няма. Вынікі галасаваньня пішуць, якія хочуць, незалежна ад таго, як хто галасаваў, а выбаршчыкаў выкарыстоўваюць для прыкрыцьця фальсіфікацыі. Дык няхай старшыня ЦВК сп. Лідзія Ярмошына, якая выконвае загады А. Лукашэнкі, фальсіфікуе пустату. Яна не павінна была рэгістраваць Лукашэнку на выбары, бо ён ня мае права балатавацца чацьверты раз. Яго ўдзел незаконны.

Толькі БАЙКОТ! Толькі байкот можа перакуліць пляны рэжыма Лукашэнкі і пляны Масквы. Ня слухайце праплочаных клікуноў, што клічуць на фальшывыя выбары.

Цяпер – БАЙКОТ! Пазбаўляем народнай падтрымкі Лукашэнку і яго рэжым, выбіваем грунт з-пад яго ног. Пасьля БАЙКОТУ – новыя выбары без Лукашэнкі.
Жыве Беларусь!

Беларуская Салідарнасьць, Беларускі Народны Фронт (старшыня Зянон Пазьняк)

(4 шт на адным аркушы, першая старонка - малюнак, другая -тэкст)
n3-1f.bmp

n3-2f.bmp

***

Улётка чацьвёртая

БАЙКОТ ФАЛЬШЫВАМУ ГАЛАСАВАНЬНЮ!

Паважаная грамада! За апошнія 10 гадоў людзі наглядзеліся на фальшывыя выбары. Мала хто ходзіць на іх, выбарчыя ўчасткі пустыя, а спн. Л. Ярмошына аб’яўляе 80-86%. Бальшыня грамадзянаў ня хочуць удзельнічаць ў ашуканстве, паводзяць сябе годна, не давяраюць рэжыму Лукашэнкі і выкарыстоўваюць сваё канстытуцыйнае права байкатаваць несправядлівыя выбары.

На выбары ходзяць толькі чыноўнікі і розныя начальнікі, якія дрыжаць за свае пасады. Частку ўдаецца прымусіць: студэнтаў, насельнікаў інтэрнатаў, рознага роду служачых. Трэба прызнаць, што нейкую частку людзей удаецца ашукаць так званай апазыцыі. На кожныя выбары мабілізуюцца створаныя КГБ групоўкі “апазыцыянераў”, якія клічуць на выбары. Іхняя задачя – дапамагчы рэжыму стварыць масоўку.. Канешне, ўсё гэта аплочваецца, Для іх гэта палітычны бізнэс. Лукашэнка гэтую “апазыцыю” хваліць, бо рэжым праз свае ворганы кантралюе такіх “апазыцыянераў”.
У 2001 годзе гэтыя “апазыцыянеры” выставілі і падтрымалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта былога члена Бюро ЦК КПБ (КПСС) рэакцыйную маскоўскую падстаўку Уладзімера Ганчарыка.

У 2004 годзе яны ўзялі на сябе ролю асноўных загоншчыкаў на незаконны антыканстытуцыйны рэфэрэндум аб падаўжэньні тэрміну ўлады Лукашэнкі і магчымасьці яму балатавацца шматкроць. Гэтае злачынства вісіць таксама і на іхных руках.

На выбары 2006г яны выставілі гарадзенскага намэнклятуршчыка і чалавека, зьвязанага з савецкімі ворганамі — А. Мілінкевіча, які ў рашаючы момант павёў масы людзей ускладаць кветкі ля “Вечнага агню”.

Цяпер ізноў Крэмль рыхтуе сваіх стаўленьнікў для выбарчай гульні ў захаваньне рэжыму, а псэўдаапазыцыя ўжо выкарыстоўвае маскоўскія грошы ў падтрымку маскоўскай палітыкі. Гэтак зьявілася падстаўная кампанія “Говори правду”, якая заклікае пісаць лісты ў Адміністрацыю Лукашэнкі і вертыкальным начальнікам, гаварыць ім праўду.

Калі ў іх спыталі, адкуль у іх грошы на “гаварэньне праўды”, на офісы ды кампутары, паэт У. Някляеў, які наперадзе ў гэтай кампаніі, адказаў: “А якая розьніца, хто дае грошы, была б праўда”. Тут яму і сказалі, што – чые грошы, таго і праўда. Дзейнічаць у карысьць Масквы і за маскоўскія грошы – гэта ёсьць здрада Беларусі і крымінал.

Беларусы ўжо разабраліся і гоняць іх у карак зь іхнымі размовамі пра “праўду” і “выбары”. Якая “праўда” пры лукашысцкім рэжыме! Якія выбары! За каго гэтыя падстаўныя прымаюць беларускіх людзей? Галасуй не галасуй, усяроўна зробяць 83 адсоткі “за” і “ўсенародную падтрымку” Лукашэнку.

Байкот трэба аб’явіць гэтакім “выбарам” і гэтакай палітыцы і ганьбу саўдзельнікам рэжыму, Ня трэба іх слухаць! Людзям трэба гуртавацца ў “Беларускую Салідарнасьць” і дамагчыся законных выбараў без удзелу Лукашэнкі. Ён ужо даўно не павінен быць ва ўладзе. Народ – сіла. Першым крокам для дэманстрацыі нашай моцы і салідарнасьці павінен стаць байкот фальшывага галасаваньня.

Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць”,
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ
(старшыня Зянон Пазьняк).

(4 шт на адным аркушы)
n4f.bmp

8/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024