Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Румынская газэта “Adevarul”. Наш камэнтар: Вось і раскрыўся цалкам расейскі кліент-бальшавік. Вось такія бываюць постсавецкія прэзыдэнты. Нездарма ў красавіку 2009 г. малдаўская моладзь распачала рушаньне за вызваленьне радзімы ад хунты Вароніна. Ужо ўвосень 2009 г. хунта была адсунута ад улады. Юрка Марозаў *** Дацкая газэта “Berlingske Tidende”. Наш камэнтар: А папярэджвалі разумныя людзі, што нельга адмаўляцца ад нацыянальна-дзяржаўных межаў, што лібэралізмам пакарыстаюцць крымінальнікі. У той жа час для працавітых беларусаў межы Эўропы практычна зачыненыя. Абсурд… Алесь Хадасевіч *** Польская газэта “Gazeta Wyborcza”. Наш камэнтар: Брытанскае кіраўніцтва заявіла на ўвесь сьвет, што “краіна знаходзіцца ў стане вайны з тэрарызмам”. У Аўганістане і Іраку ваююць і гінуць брытанскія вайскоўцы. А ў вайсковую камісію парляманта краіны бяруць на працу “русскую красавіцу”, якая мае доступ да сакрэтных дакумэнтаў. Фантастычна! Але ўрэшце хапіла розуму разабрацца з гэтым скандалам. Як і пасьля папярэдніх правалаў агентуры, расейскія СМІ зноў спрабуюць прадставіць праваленую агентку як “наіўную студэнтачку” і публікуюць яе фота з коскамі. Юрка Марозаў Аўстрыйская газэта “Der Standard”. Наш камэнтар: Самае цікавае пытаньне: адкуль у Вароніна такія шалёныя грошы? Напэўна, з Масквы, якая спрабавала пакінуць маленькую краіну ў руках сваёй агентуры. Але не атрымалася. Калі б Лупу (нядаўні камуніст, што перайшоў у Дэмпартыю) нават узяў бы гэты хабар, то народны супраціў зламаў бы гэтую злачынную канструкцыю. Лупу пра гэта ведаў і хабар ня ўзяў. Ды яшчэ й амэрыканцам паскардзіўся. Бедная Масква! Алесь Хадасевіч *** Нарвэжская газэта “Dagbladet”. Наш камэнтар: Аказваецца, што грошай у зьнішчальнікаў народу поўныя мяхі, дзяваць ня ведаюць куды. У гэтай сувязі мы ўспамінаем, як на працягу гадоў лукашысцкая хунта зьневажала, абкладала падаткамі і гнала прэч замежнікаў і міжнародныя арганізацыі, якія аказвалі гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі. Урэшце абсалютная бальшыня гуманітарных праграмаў брутальна спынены і ліквідаваны. Ніхто не прыязджае ў Беларусь. А хунта ўзялася за “лядовыя палацы” і хакей з лыжамі. Хунты паводзяць сябе аднолькава. Юрка Марозаў *** Польская газэта “Gazeta Wyborcza”. Алесь Хадасевіч *** Бэльгійская газэта “Soir”. Наш камэнтар: Нягледзячы на грамадзкія пратэсты антыбеларускі рэжым наладзіў Бхапал у беларускім горадзе Ліда. Тут распачалося будаўніцтва вельмі шкоднага для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей хімічнага завода па цынкаваньню. Лукашызм не хвалюецца аб здароўі народа. Алесь Хадасевіч *** Партугальская газэта “Diario de Noticias”. Наш камэнтар: У Партугаліі даўно існуе самастойная літаратуразнаўчая школа і традыцыя, творы Марка Твэна перакладзены на партугальскую мову яшчэ пры жыцьці пісьменьніка. У Беларусі, якая ўсё яшчэ ня можа пазбавіцца ад маскоўскай акупацыі, практычна не пераадолены правінцыйны стан літаратуразнаўчай навукі. Сваёй амэрыканістыкі няма, творы таго ж Марка Твэна не перакладзены на нашу мову (калі не лічыць экзэрцысаў апантаных аматараў, якія пераклалі некалькі апавяданьняў пісьменьніка). Трэба ратаваць нашае духоўнае жыцьцё ад русіфікатарскага маразма. Юрка Марозаў *** Іспанская газэта “АВС”. Наш камэнтар: Камуністычны рэжым Кітая зьдзяйсьняе тую ж антычалавечую палітыку. Але журналісты забыліся яшчэ эпізоды гвалту над лаўрэатамі. У 1960 г. маскоўскія ўлады цкавалі лаўрэата Нобэля па літаратуры Барыса Пастэрнака (ён вымушаны быў адмовіцца ад прэміі і ў хуткім часе памёр), а ў 1974 г. цкавалі лаўрэата Аляксандра Салжаніцына за кнігу “Архіпелаг ГУЛАГ” і прымусілі яго выехаць у эміграцыю. Алесь Хадасевіч 9/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |