Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Угрум-рака альбо заканчэньне набліжаецца

Над “собраніем” Лукашэнкі цяжка завісала глухая цішыня. Можа гэта і ёсьць тая “стабільнасьць”, да якой лукашэнкаўскі рэжым імкнуўся ўсе гэтыя 16 гадоў?

Старэйшыя людзі памятаюць, як увесь “савецкі народ” у 1960-я гады глядзеў сэрыял “Угрум-рака”, паводле рамана Шышкова. Кіназорка Л. Чурсіна і шэраг іншых актораў ярка ўвасобілі ў стужцы жыцьцёвы шлях і драматычны канец сібірскага капіталіста-выскачкі, “якім прарастала Расея”.

“ІV Всебелорусское собраніе”, якое днямі прайшло ў Менску, сапраўды дыктуе таэтральна-відовішчныя параўнаньні. Усё, здаецца, было як заўсёды: манумэнтальнасьць, размах, “едінодушіе” уважліва падабраных удзельнікаў, “гром победы раздавайся” выступаў, стракаценьне зялёна-чырвонай гамы… Адным словам, тыповая рэжысура эпохі лукашызма. Як заўсёды, галоўны рэжысёр А. Лукашэнка быў адначасна і галоўным выканаўцам, і галоўным суфлёрам, і яшчэ нечым, што імкнулася дамінаваць і паказвала сваю натуру. Як заўсёды… Але нямногія, хто глядзеў прамы эфір з “палаца рэспублікі” (а большасьць не глядзела, хаця “собраніе” круцілі па ўсіх мясцовых каналах), заўважылі пэўную навізну настрою ў залі, якой не было на лукашыстоўскіх сходах мінулых гадоў. А менавіта той факт, што заля (многія сотні адабраных для гэтага людзей) слухала даклады прадстаўнікоў і нават выступы галоўнага начальніка рэжыму з халоднай абыякавасьцю малаэмацыйных натур. Прысутных не краналі словы, інтанацыі, інфармацыя, маса людзей цярпліва адбывала свой глядацка-слухацкі нумар.
Рэакцыі, безумоўна, былі – дзяжурненькія, роўныя, нядоўгія апладысмэнты нават пасьля галоўнага сьпіча Лукашэнкі. На Радыё Свабода паэт Г. Бураўкін параўнаў быў “собраніе” з колішнімі зьездамі КПСС па ўзроўню фальшывасьці, пампезнасьці і г.д. Але ўспомнім, як там пляскалі ў ладкі (“аплодісменты, переходяшчіе в оваціі, крікі “Слава КПСС!” – як зазначалі тады савецкія газэты). Удзельнікі тады рабілі выгляд, што сьпяваюць “Інтэрнацыянал” і ў такт разьзяўлялі раты пад фанаграму, у залі маршыравалі войска, камсамолія і піянэрыя…

Над “собраніем” Лукашэнкі цяжка завісала глухая цішыня. Можа гэта і ёсьць тая “стабільнасьць”, да якой лукашэнкаўскі рэжым імкнуўся ўсе гэтыя 16 гадоў? Тады ўспамінаецца, што самым стабільным месцам у сьвеце ёсьць могілкі. Нават сам рэжысёр-прэзыдэнт-кандыдат адчуў гэтую цішыню і падчас аднаго з сваіх экспромтаў гукнуў у залю: “Што вы такіе угрумые? У нас не ўсё так плоха…” У адказ заля дзяжурна пахіхікала і вярнулася ў папярэдні стан сузіраньня.

Склалася нават уражаньне, што ўсе прысутныя асобы ўжо ўсё зразумелі: што рэжым набліжаецца да свайго краху, што начальніку няшмат засталося, і паціхеньку пачалі пытацца самы ў сябе “а што будзе з намі?” Можа яно і ня так драматычна, але безумоўна адно: абяцанкі, лічбы, “посьпехі” ужо не кранаюць людзей, што прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны. Нават яны (у пэўным сэнсе рэжымная эліта) ня вераць у гэтае ўсё. Верыў і інфантыльна радваўся толькі А. Лукашэнка. Ён быў самым дынамічным і гучным элемэнтам кампазыцыі. Жартаваў, “балагурыл”, зьвяртаўся з пытаньнямі да аратараў, круціўся ў сваім крэсьле, “падзадорваў” публіку. Але так і ня здолеў “падзадорыць”, нават калі перасыпаў свае рэплікі малацэнзурнымі слоўцамі, узятымі з лексікона вулічнай шпаны.

Упершыню стала відавочным – Ён “дастаў” усіх, усім сьмяротна надакучыў сваёй прысутнасьцю, сваёй лексікай, хамскімі манерамі, “лядовымі палацамі”, балбатлівасьцю і хлусьнёй. Многія людзі ўрэшце ўбачылі, што ў яго ёсьць патрэба ў прафэсійнай псіхіятрычнай дапамозе, што паводзіны яго неадэкватныя і што знаходжаньне гэтай асобы ва ўладзе нясе вялікую небясьпеку для нашай краіны. Шаснаццаць гадоў бясконцага сэрыялу пра прыгоды шклоўскага выскачкі ўрэшце стамілі мільёны беларусаў. Нават тых, якія маюць дывідэнды ад рэжыму. Цікава было паглядзець на прэм’ера Сідорскага. Ён сядзеў праваруч ад Лукашэнкі і быў не “угрума”, а адэкватна спакойным. Склалася ўражаньне, што ён ведае наперад нешта важнае і не хвалюецца наконт лукашэнкаўскага спэктакля. Падобна, што менавіта на яго робіць стаўку Масква “у выпадку чаго”. Правераны і не такі істэрычны тып, як “прэзыдэнт”, ён цалкам можа задаволіць Імпэрыю.

Скончылася “собраніе”, на якім гучала адно мова расейскіх акупантаў, але засталося жыцьцё, правальная рэчаіснасьць глыбокага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, да якога давялі лукашызм і Масква нашую краіну. Кожны дзень знаходжаньня ва ўладзе антынацыянальнага прамаскоўскага рэжыму прыносіць новыя няшчасьці і разбурэньні нашаму народу. Мільёны людзей ужо зразумелі гэта, хаця можа і сфармулявалі гэта ня так, а па-свойму. Гэты настрой грамадзтва ня здольная схаваць і прыпудрыць нават рэжымная тэлегэбельсаўшчына.

Бясконцы сэрыял заканчваецца. Людзі ня хочуць больш жыць у віртуальным сьвеце постсавецкай міфалёгіі. Вельмі важна, каб беларусы не паддаліся на гуканьні і абяцанкі “кандыдатаў” і не пайшлі на “выбарчыя ўчасткі”, не далі выкарыстаць сябе ў якасьці масоўкі для падстаўных актораў, падабраных у якасьці спарынг-партнёраў Лукашэнкі. Выбары павінны адбыцца без узурпатара прэзыдэнцкай улады. Цяпер адзіным выйсьцем з гэтай хлусьні і авантуры зьяўляецца Народны Байкот выбарчага фарсу.

Юрка Марозаў

9/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024