Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Французкая газэта “Le Monde”.
11 сьнежня 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” апублікавала артыкул пад тытулам “Міхаіл Гарбачоў: Расея коціцца ў катастрофу”. У тэксьце цытуюцца выказваньні Гарбачова. Напрыклад, “Карупцыя распаўсюдзілася на ўсі ўзроўні грамадзтва і расслайвае супольнасьць”. Цытаваны таксама старшыня Канстытуцыйнага суду РФ Валеры Зоркін, які казаў пра “хаўрус улады і крыміналу”. Зоркін прывёў прыклад нядаўняй трагедыі ў расейскай станіцы Кушчэўскай на Кубані, дзе банда забіла ў адзін вечар 12 чалавек, сярод іх малых дзяцей. Аказалася, што банда трымала ў страху і тэрарызіравала насельніцтва навакольля. Банду прыкрывала мясцовая ўлада і ворганы правапарадку. Такія ж дзікія сытуацыі зрастаньня ўлады і крыміналу высьветліліся апошнім часам у Навасібірску, Энгельсе, Гусі-Хрустальным.

Наш камэнтар: Побач з Беларусьсю існуе няшчасны народ і жудасная антычалавечая дзяржаўная сістэма. І з гэтым усім у нас няма нармальнай мяжы…

Юрка Марозаў

***

Італьянская газэта “Repubblica”.
11 сьнежня 2010 г. Італьянская газэта “Repubblica” пісала пра выступы заўзятараў футбольнай каманды “Спартак” у Маскве. Да іх далучыліся скінхэды і фашысты. На манежнай плошчы ў цэнтры Масквы яны несьлі плякаты і крычалі: “Россія для русскіх. Москва – москвічам!”, “Прэч каўказцаў з Расеі!” 6 сьнежня 28-гадовы расеец быў забіты падчас сутычкі з каўказцамі пасьля футбольнага матча ў Маскве. Адбыліся сутыкненьні з міліцыяй.

Наш камэнтар: Яшчэ больш жорсткія бойкі з ОМОНам адбыліся ў цэнтры Масквы 11 сьнежня пасьля 16 гадзінаў. Тысячы маладых біліся з міліцыяй і грамілі гарадзкую маёмасьць. Яны ўварваліся нават на плятформу станцыі мэтро і калацілі па шыбах вагонаў мэтро. Людзі з жахам чакалі расправы на сабой.
Нешта ня верыцца ў стыхійны характар гэтай маштабнай авантуры. Чаму з такой лёгкасьцю тысячы “заўзятараў” былі дапушчаны пад муры Крамля? Так не бывае, паліцыя магла спыніць іх значна раней і далей ад Манежнай плошчы. Цяпер, пасьля бойкі па тэлебачаньню выступаюць начальнікі і пагражаюць гвалтаўнікам. Мяркуем, што на фоне эканамічнага і сацыяльнага правалу Крэмль-Лубянка яшчэ раз прадэманстравалі, якой магутнай можа быць некантраляваная стыхія. Людзі, маўляў, паглядзяць на вандалаў ды запатрабуюць у цара рэжыму “моцнай рукі”. Чарговая гнюсная правакацыя.

Алесь Хадасевіч

***

Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung”.
11 сьнежня 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” пісала пра 40-я ўгодкі прыязнага жэста канцлера ФРГ Вілі Брандта. Падчас дзяржаўнага візыту ў Варшаве ў сьнежні 1970 г. Брандт на цырымоніі ўскладаньня вянкоў укленчыў перад помнікам героям і ахвярам Варшаўскага антыфашыстоўскага паўстаньня 1944 г. Такім чынам ён прасіў прабачэньня ў палякаў ад усяго нямецкага народу. Газэта нагадвае, што былі і іншыя сымвалічныя эпізоды ў сымвалічных месцах. У 1963 г. адбылося падпісаньне першай франка-нямецкай дамовы аб дружбе і супрацоўніцтве. Канцлер ФРГ Адэнаўэр і Дэголь прыязна абняліся на прыканцы цырымоніі. Яна адбывалася ў Люстранай зале Вэрсальскага палацу пад Парыжам, дзе ў 1871 годзе пасьля разгрому Францыі ў Франка-прускай вайне немцы абвясьцілі аб утварэньні Германскайга Рэйху.

Наш камэнтар: Трэба падкрэсьліць, што асобы, якія прасілі прабачэньня за свой народ (Брандт і Адэнаўэр), ня ўдзельнічалі ў злачынствах гітлерызму. Наадварот, пры Гітлеры іх перасьледвалі. А яны ўсяроўна каяліся.
Беларусы павінны зразумець і запомніць нешта вельмі важнае. Расея і расейскае дзяржначальства ніколі ня ўкленчыць перад крыжамі ў Курапатах, ніколі не папросіць прабачэньня, не пакаіцца. Ня трэба чакаць ад іх прыгожых і шчырых жэстаў добрай волі. Імпэрыя Зла вельмі пасьлядоўная ў сваёй дзікасьці і чалавеканенавісьніцтве. Да іхнай мадэлі не пасуюць стэрэатыпы і традыцыі эўрапейскіх адносінаў. З ардой нельга цырымоніцца.

Юрка Марозаў

***

Ангельская газэта “Independent”.
11 сьнежня 2010 г. Ангельская газэта “Independent” пісала пра сірат эпохі Чаўшэску ў Румыніі. Прамінулі два дзесяцігоддзі і журналісты пацікавіліся аб далейшым лёсе няшчасных дзяцей, якія пры камуністычным рэжыме ўтрымліваліся ў жудасных умовах у дзіцячых дамах. Йшлося ў асноўным аб сацыяльных сіратах, пазбаўленых жывых бацькоў па сацыяльных прычынах. На працягу доўгіх гадоў дэмакратычная дзяржава клапоціцца аб гэтых дзецях, якія ўжо вырасьлі. Ім дапамагаюць вярнуцца да нармальнага жыцьця з дапамогай структураў Эўразьвязу і гуманітарных арганізацый.

Наш камэнтар: Пасьля краху лукашызма будуць адкрытыя факты зьдзеку з беларускіх дзяцей у сістэме “дзіцячых дамоў”. Асабліва на правінцыі сытуацыя з гэтымі “дамамі” вельмі драматычная, яна цяжкая і ў гарадах. Гуманітарная дапамога актыўна раскрадаецца пэрсаналам, дзяцей выкарыстоўваюць на працах. Сама сістэма “дзіцячых дамоў” – гэта прыклад схаванага беспрацоўя. Статыстычна на 100 дзяцей у гэтых дамах прыходзіцца 96 дарослых работнікаў пэрсаналу (зразумела, з мізэрнымі заробкамі — схаванае беспрацоўе). Такім чынам, малое дзіця утрымлівае адну сям’ю праз сістэму абкраданьня. Да таго ж, лукашызм давёў наш народ да гуманітарнай катастрофы. Нідзе ў Эўропе няма такой колькасьці сацыяльных сірат, бацькі якіх няздольныя глядзець за дзецьмі, нідзе няма такой высокай дзіцячай сьмяротнасьці. Трэба ратаваць беларускіх дзяцей.

Алесь Хадасевіч

***

Латвійская газэта “Diena”.
11 сьнежня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” напісала: “У маскоўскім Крамлі ў чацьвер на зьдзіўленьне многіх адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі Медведева і Лукашэнкі…”

Наш камэнтар: Зьдзіўляліся ў многіх заходніх газэтах. Яны і сапраўды паверылі ў “крызіс адносінаў”, у “расейска-беларускі канфлікт”, хватка разыграны крамлёўскім і лукашэнкаўскім рэжымамі. Заходнікі і слухаць не хацелі, калі беларускія патрыёты казалі ім пра штучнасьць гэтага тэатральнага “канфлікту” паміж “мілымі, которые бранятся і только тешатся”. Як жа лёгка надурыць лібэральны Захад.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Dagens Nyheter”.
11 сьнежня 2010 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, як Пуцін сустракаўся з прэм’ерам Фінляндыі Мары Ківіньемі. Ківіньемі паведаміла яму, што ў шэрагу школаў ва Усходняй Фінляндыі просяць замяніць заняткі па швэдскай мове (абавязкавай у фінскай школьнай праграме) на расейскую мову. Задаволены Пуцін сказаў: “Прапанова ў слушным накірунку. Трэба падтрымаць”.

Наш камэнтар: Даўненька, вох, даўненька ня езьдзілі па фінскай зямлі расейскія танкі, бамбавікі над ёй даўно не ляталі. “Русскім духом” запахла. Запрашаем іх у нашы школкі, набяруцца вышэй галавы “русского духа”, так што фінскага духа не застанецца.

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “Novy Cas”.
11 сьнежня 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” апублікавала зацемку пад тытулам “Ня ведаюць чым заняцца! Шалёная расейская моладзь скача з даху!” На здымках маладзёны скачуць на вяроўцы з шматпавярховых расейскіх будынкаў, шукаюць прыгодаў.

Наш камэнтар: Чалавечая катастрофа ў Расеі набывае ўсё больш пачварныя формы.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
11 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла пра дэманстрацыю моладзі ў цэнтры Кіева. Маладыя трымалі плякаты “Крадзі шапкі – будеш прэзыдэнтам”. Мелася на ўвазе “славутая мінуўшчына” прэзыдэнта Януковіча, які ў маладосьці разам з маладзёвай крымінальнай групоўкай зрываў футраныя шапкі з галоваў мінакоў. Потым, праўда, ягоную судзімасьць за гэтыя злачынствы адмянілі і ня згадвалі пра яе. На іншым плякаце быў нарысаваны прэм’ер Украіны Азараў, які падымае руку ў фашыстоўскім павітаньні. Надпіс на плякаце: “Хайль Пуцін!”

Наш камэнтар: Украінская моладзь грунтоўна разабралася з кіраўніцтвам прамаскоўскага рэжыму ва Украіне.

Алесь Хадасевіч
***

Летувіская газэта “Kauno Diena”.
12 сьнежня 2010 г. Летувіская газэта “Kauno Diena” пісала пра адкрыцьці, што робіць знакаміты сайт “WikiLeaks”. З апублікаваных сакрэтных паведамленьняў польскіх і латышскіх дыпляматаў бачна, што расейская агрэсія супраць Грузіі сур’ёзна напалохала іх. Калі раней польскія палітыкі разважалі пра расейскую небясьпеку “праз 10-15 гадоў”, то пасьля вайны ў Грузіі пачалі паведамляць пра расейскую небясьпеку “праз 10-15 месяцаў”. Латышы таксама вельмі апасаліся, што Латвія можа стаць ахвярай нападу з боку Расеі. Польская дыпляматыя актыўна распрацоўвала мадэль утварэньня буфэрнай зоны, якая адгароджвала б Польшчу ад Расеі. Меліся на ўвазе Беларусь і Украіна, для якіх Польшча мелася дамагчыся ўмацаваньня сувязяў з Захадам.

Наш камэнтар: Што ж, ацэнкі і апасеньні польскіх і балтыйскіх палітыкаў вельмі адэкватныя. Пытаньні ўзнікаюць, аднак, наконт “буфэра”. І кім гэта зьбіраліся адгароджвацца ад Расеі польскія палітыкі – Мілінкевічам, Лебедько, Вячоркам (якіх на поўным сур’ёзе прымаюць і нават узнагароджваюць у Варшаве)?… Магутны антымаскоўскі мур з прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, з грантаўскіх імітатараў і правальшчыкаў – арыгінальная мадэль нацыянальнай абароны.

Алесь Хадасевіч

***

Румынская газэта “Evenimentul Zilei”.
12 сьнежня 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” прыгадвае, што набліжаецца 21-я гадавіна вызваленьня Румыніі ад камуністычнага рэжыму. Газэта піша пра 10-гадовага хлопчыка Алекса, які расьце ў вольнай краіне. Алекс захапляецца роднай гісторыяй. Ягоны любімы герой – Міхай Віцязул, бо пад ягоным кіраўніцтвам упершыню ў 16 стагоддзі былі ўзьяднаны ўсе румыны. Алекс бароніць аўтарытэт князя Улада Цэпэша, які зусім ня быў Дракулай. У вольнай краіне дзіця жыве сапраўднымі нацыянальнымі каштоўнасьцямі.

Наш камэнтар: Трэба прызнаць, што нават пад Чаўшэску нікому ў галаву не прыходзіла забараняць і нявечыць румынскую мову і нацыянальную гісторыю. Наадварот, хунта падкрэсьлівала свой нацыяналізм, Румынія не пераставала быць Румыніяй.
Пасьля краху прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі будзе адноўлена нармальнае існаваньне беларускай мовы, культуры і адукацыі. Надта абсурдныя і цяжкія вынікі дзеяньняў акупанцкага рэжыму ў гэтых галінах беларускага жыцьця.

Алесь Хадасевіч

13/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024