Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Настала наша чарга супраціўляцца злу Гэта была казачная зімовая ноч. Такія бываюць цяпер рэдка. Мягкі, пушысты сьнег запоўніў горад, цалкам зьмяніўшы гарадзкі краявід. Усё стала чыстым, белым, вясёлым. Ноч з 12 на 13 сьнежня 1981 года (з суботы на нядзелю) была сьвяточнай. Творчая моладзь да пазна адзначала дзень народзінаў адной калежанкі ў інтэрнаце Мінкультуры, што на вул. Бялінскага ў Менску. У клюбе гула музыка, усе танцавалі, усім смакаваў эстонскі лікёр “Vana Tallinn”, вельмі дэфіцытны тады. Здавалася, што сьвяту, гэтай цудоўнай начы, нашай маладосьці ня будзе канца… У сваім аспіранцкім інтэрнаце Акадэміі навук раніцай мы заўсёды ўключалі транзістарны прыймач і слухалі за гарбаткай польскую праграму: там было шмат музыкі і жывейшыя, чым у саўдэпіі, камунікаты навінаў. Але раніцай 13 сьнежня замест мэлёдыяў і жвавага голасу дыктара з радыё манатонна ліўся выступ нейкага дзеда, які зачытваў тэкст. Спачатку я ўслухоўваўся ў перадачу і ня мог зразумець, пра што йдзецца. Усё стала зразумелым, калі выступоўца выразна вымавіў словы “stan wojenny”. Я гукнуў сваім суседзям: “У Польшчы абвешчана ваеннае становішча!” Яны (абодва расейцы) бадзёра адрэагавалі: “Правільно! Так ім і надо!” Спрачацца не хацелася, я пачаў уважліва слухаць прамову генэрала Ярузэльскага, які абяцаў каваным ботам і танкавай бранёй вывесьці з крызісу польскі народ. На душы стала цяжка, казачная зіма за вакном ужо ня радавала. У Польшчы засталіся добрыя сябры, маладыя мастакі, зь якімі я пазнаёміўся падчас стажыроўкі ў Гданьскай вышэйшай школе выяўленчага мастацтва. Думалася і пра незнаёмых людзей Польшчы, якія шматмільённым народным уздымам “Салідарнасьці” напалохалі Маскву, прымусілі трэсьціся і саступіць прамаскоўскі камуністычны рэжым. Я ўважліва сачыў за гэтымі падзеямі з 1979 года і шчыра перажываў цяжкасьці і перамогі змаганьня нашых суседзяў. Уражвала мужнасьць палякаў, якія адкрыта выступілі супраць камуны і Крамля пасярод стабільнай тады, дастаткова магутнай сістэмы “сацыялістычнага лягеру”. Уноч на 13 сьнежня 1981 года, калі мы танцавалі і сёрбалі лікёр, на пушысты белы сьнег па ўсёй Польшчы выехалі танкі, цемра паліцэйшчыны і гэбоўшчыны ўрывалася ў дамы і кватэры, арыштоўвала дзесяткі тысячаў патрыётаў, пачыналася ваеннае становішча. У некалькіх месцах патрыёты аказалі супраціў сілам дыктатуры (асабліва гераічныя страйкоўцы на шахце “Вуек”), SB (гэбэ прамаскоўскага рэжыму) страляла па людзях, былі забітыя і параненыя. На Гданьск з боку Варшавы рушыла вялікая танкавая калёна. Але яна не даехала і ўстала каля Тчэва, за 100 км ад сталіцы “Салідарнасьці”. Паводле папераў, паліва на маршкідок было дастаткова. Але паліва, як заўсёды пры сацыялізме, раскралі папярэдне, і танкі ўсталі пасярод сумётаў. Бальшавіцкая сістэма як магла душыла падпарадкаваны ёй народ. Арышты і тэрор, здавалася, павінны былі назаўсёды забясьпечыць “стабільнасьць” маскоўскага валадараньня ў падпарадкаванай краіне. Але ўжо праз некалькі месяцаў, на пачатку траўня 1982 года ў польскіх гарадах адбыліся магутныя дэманстрацыі пратэсту супраць прамаскоўскай хунты, за волю і незалежнасьць. На працягу шэрагу гадоў хунта Ярузэльскага так і ня здолела зламіць народны супраціў. А тут пачаліся “перастройка” і “гласность” (чытай – крызіс і маразм) у СССР, імпэрыя на вачах губляла свой аўтарытэт і трашчэла па швах. У чэрвені 1988 года прамаскоўская хунта вымушана была пайсьці на перамоўны працэс з патрыётамі, легалізаваць “Салідарнасьць” і іншыя апазыцыйныя арганізацыі і пачала здаваць свае пазыцыі. Супраць перамоваў з хунтай выступілі дзеячы арганізацыі “Змагарная Салідарнасьць”, шматтысячныя мітынгі і дэманстрацыі моладзі патрабавалі поўнай капітуляцыі камуны. Але “памяркоўныя” палітыкі не паслухаліся іх і пайшлі на кампраміс з тымі, хто яшчэ ўчора выконваў загады Масквы. Гэтае згодніцтва каштавала Польшчы дзесяцігоддзя цяжкасьцяў разьвіцьця, засталіся непакаранымі многія ідэолагі і практыкі антынацыянальнай палітыкі. У тым жа 1988 годзе пачалася народная рэвалюцыя ў нашай Беларусі. Авангард грамадзтва, — Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, — павёў народ да аднаўленьня незалежнай Беларускай дзяржавы. Праз некалькі гадоў (у 1994 г.) варожыя сілы скралі народную перамогу, усталявалі ў нашай краіне цемрашальскі рэжым унутранай маскоўскай акупацыі, інтэнсіфікавалі зьнішчэньне ўсяго сьвятога і нацыянальнага ў Беларусі. Як і хунта Ярузэльскага, гэты рэжым аказаўся абсалютна разбуральным у сацыяльнай і эканамічнай сфэрах. Сёньня беларуская эканоміка даведзена да развалу, грамадзтва перажывае глыбокі крызіс. Гэтаму віной ня толькі агрэсіўнасьць лютага ворага, але і пасіўнасьць многіх нашых людзей, якія вырашылі любым коштам прыстасавацца да абставінаў лукашызма. Многім здаецца, што зло беспакарана трыюмфуе на нашай зямлі, што няма выйсьця. Некаторыя шукаюць выйсьце ў ілюзорных спадзяваньнях на класічныя схемы (прыдатныя ва ўмовах дэмакратыі і зусім непрыдатныя ва ўмовах дыктатуры). Мы стаім на парозе вялікіх падзеяў, ад выніку якіх залежыць жыцьцё ўсяго народа. Сёньня настала наша чарга супраціўляцца злу. Польшча ахвярнай барацьбой адваявала сябе волю і незалежнасьць. Суседняя краіна вярнулася ў сям’ю цывілізаваных эўрапейскіх народаў, вырасла цэлае пакаленьне палякаў, якія ня ведаюць, што такое камуна і русіфікацыя. Безумоўна, у Польшчы ёсьць праблемы, але іх нельга і блізка параўнаць з правалам, які арганізавала Масква ў нашай краіне праз сваю васальную агентуру, з рэжымам ізаляцыі ад цывізаванага сьвету, у які закінулі беларусаў акупанты. Народны Байкот фальшывых выбараў дыктатуры – гэта наш шлях да вызваленьня і дэмакратыі. Няўдзел у падманным галасаваньні (у якім ўсё ўжо па-жульніцку вырашана на карысьць дыктатара і дыктатуры) ёсьць вельмі важным крокам на гэтым шляху. Антыбеларуская дыктатура і Масква, на якой трымаецца дыктатура, панічна баяцца менавіта байкоту. Яны не баяцца аніводнага з “кандыдатаў”, прадстаўленых на выбарчым фарсе. Байкот (пустыя выбарчыя ўчасткі без людзей) азначае пачатак канца антыбеларускага рэжыму, на які ўжо махнуў рукой беларускі народ. Гэтаму вучыць нас досьвед народаў, якія перамаглі дыктатуру. Валеры Буйвал 14/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |