Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КЛОУНЫ АДПРАЦОЎВАЮЦЬ ЧАРГОВЫ ФАРС, АЛЕ БУДЗЕ БАЙКОТ

З рэгіёнаў Беларусі, нават зь вялікіх гарадоў у сталіцу прыязджаюць людзі, часам нават заангажаваныя ў палітычную дзейнасьць. Сустракаючыся з калегамі і сябрамі, яны гукаюць: “У вас тут усё кіпіць!” Маецца на ўвазе “выбарчы працэс”. Менчукі пачынаюць распытваць уражаных рэгіяналаў: адкуль у іх такія ўражаньні і ацэнкі? Можа на вакзале, на які яны прыбылі, іх сустрэлі аркестры, што ігралі электаральныя маршы, або салодкія паненкі раздавалі ім брашуркі з выбарчымі праграмамі “кандыдатаў”? Можа трамвай, на якім яны ехалі ў патрэбны раён Менску, стаяў нерухома, пакуль праз рэйкі не прайшоў шматтысячны натоўп нейкіх электаральных прыхільнікаў, з гіканьнем, сьвістам і транспарантамі “Галасуй за нашага!” — ?

Нічога гэтага няма, хаця да “выбараў” засталося ўсяго некалькі дзён. Уласна фальшыўка пад крыптонімам “папярэдняе галасаваньне” ужо пачалася. А над краінай навісла пахмурная ціша. Тэма “прэзыдэнцкіх выбараў” так і не стала цыркуляваць у грамадзтве. Слова “выбары” не пачуеш у без таго нешматслоўнай грамадзе ў розных грамадзкіх месцах: у транспарце, у чэргах, на тых жа вакзалах і базарах. Беларусы ўпарта маўчаць і ня хочуць тэарэтызаваць на гэтую тэму. Заўважна, што тэма іх нават не раздражняе. Многія, вельмі многія ўжо зрабілі свой выбар — яны ня хочуць мець нічога агульнага з крымінальнай фальшыўкай, якую арганізоўвае рэжым разам з сваёй псэўдаапазыцыяй. Мільёны беларусаў занятыя штодзённымі праблемамі і не паддаюцца на электаральную траскатню, якая, прызнацца, даволі слаба зьвініць у вушах.

Чаму ж нераўнадушныя да палітыкі наведвальнікі сталіцы робяць высновы пра нейкае “кіпеньне”? Адказ просты: яны начыталіся пра высокую тэмпэратуру і пэўны хімічны працэс на некаторых сайтах у сеціве, яны паверылі карцінкам-тэкстам на сайце Радыё Свабода, “Хартыі-97” у газэце “Нар. Воля” і яшчэ ў некалькіх “незалежных і дэмакратычных” крыніцах. Яны “купіліся” на віртуальную рэчаіснасьць, створаную прафэсіяналамі і ня надта прафэсіяналамі ад інфармацыі, і прынялі ўсё гэта за рэалістычнае адлюстраваньне “выбарчых працэсаў” у сталіцы. Іх гэта ўразіла, бо ў іхных гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі няма нічога падобнага, паўсюль толькі сьнег, маўчаньне і агульнае людзкое непрыняцьце лукашыстоўскіх фальшывых “выбараў”. Узброеныя гэтымі інтэрнэт-мэдыя-ўражаньнямі, рэгіяналы нават не паспрабавалі скарэктаваць іх з убачаным на вуліцах сталіцы.

А спэцы ад мэдыяў прыкладаюць тытанічныя з дазволу сказаць намаганьні дзеля таго, каб прадставіць неіснуючую сур’ёзнасьць і маштабнасьць электаральных падзеяў у рамках рэжымнай фальшыўкі. Калі на сустрэчу з “апазыцыйным кандыдатам” у 2-мільённым Менску прыходзіць чалавек 85-120, якія запаўняюць сабой невялікую школьную актавую залю, гэта падаецца як яркая падзея і папулярнасьць сярод электарата. Калі на прывакзальнай плошчы некалькі сотняў асобаў адзін раз памахалі сінімі сьцягамі, рэпартажы з гэтай лакальнай падзеі падавалі з такім імпэтам, нібыта народ штурмаваў Пішчалаўскі замак — менскую Бастылію.

Кволасьць гэтых вобразаў і прыёмаў адчулі і некаторыя з “кандыдатаў” і ўзялі “рычагі” у свае рукі. Сп. Раманчук таямніча (на ўсю краіну) паведаміў, што рэжым прапанаваў яму пасаду прэм’ер-міністра або нам. прэм’ера па эканоміцы. Зрабілі гэта, як распавёў “кандыдат”, дзьве асобы, імёны і выгляд якіх ён ня можа апісаць. Пасьля такога “піяр-ходу” такі самапіяршчык сапраўды зрабіўся б вельмі папулярным у Польшчы, Летуве і нават у Расеі. Яму б прысьвяцілі актуальныя мініяцюры Жванецкі і Райкін-малодшы, ён стаў бы героям усіх сатырычных выданьняў і тэлепраграм, яго б віталі на вуліцах іранічнымі крыкамі: “Прэм’ер! Прэм’ер!” А ў нас у шэрагу працоўных калектываў адбываюцца абмеркаваньні на тэму “гэта ж трэба, Лукашэнка прапанаваў Раманчуку прэм’ерства!” Што ж, можна занесьці гэты факцік у капілку электаральных посьпехаў аднаго з “кандыдатаў”.

Раптам стала цікава глядзець БТ. Зразумела, што на экране дамінуе прапаганда за “галоўнага кандыдата”. Але людзі заўважылі адну неверагодную тэндэнцыю. Бонзы рэжыму і “барцы”-“кандыдаты” ад “апазыцыі” раптам пачалі выступаць ня толькі аднымі словамі і словазлучэньнямі, але і ў аднолькавай інтанацыі. Спачатку прадстаўнік рэжыму гукае “Самое главное — прідті на выборы!”, а ў наступным сюжэце пра “Самое главное — прідті на выборы!” з такім жа імпэтам гукае “кандыдат” сп. Статкевіч. Людзей гэта непрыемна ўразіла, яны, напэўна, ніяк не чакалі такога адзінадушша рэжыму і “апазыцыі”.

Прыкладна з 13 сьнежня (з панядзелка) ў розных месцах пачуўся “новы электаральны аргумант” рэжыму. Розныя людзі актыўна загукалі: “Еслі мы не пойдём на выборы, то нас накажут, будут преследовать…” У вайсковых і міліцэйскіх частках, у міністэрствах і навучальных установах пачаўся брутальны загон людзей на “папярэдняе галасаваньне”. Начальнікі запалохваюць падначаленых. Студэнтам абяцаюць тры выходных. Такое нікога ўжо не зьдзіўляе. Гэта ёсьць звычайны набор рэжымнага прымусу на ўсіх выбарчых фарсах.

Аднак, вядома, што загон залежных катэгорый насельніцтва статыстычна не дае рэжыму карцінкі “элегантнай перамогі”. Менавіта таму так актывізуецца падстаўное псэўдаапазыцыйнае “кандыдацтва” у намаганьні расштурхаць людзей, падмануць іх драматычным піярам і завабіць на псэўдавыбары. На некаторых станцыях менскага мэтро сталі маладыя асобы і пачалі раздаваць “запрашэньні на выбары” ад апазыц-“кандыдатаў”. Людзкая плынь не зьвяртае на іх увагі і адмахваецца ад “запрашэньняў”, як ад мух. Цікава, што ва ўмовах суровай дыктатуры міліцыя не чапае гэтых “весьнікаў дэмакратыі”. Паспрабуйце параздаваць у мэтро ўлёткі за байкот выбарчага фарсу. Начлег у “казённым месцы” вам будзе забясьпечаны.

На працягу амаль двух месяцаў пасьля старту “перадвыбарчай кампаніі” беларусы наглядзеліся і наслухаліся рознага. Але народная душа адчула фальш і няшчырасьць у тым шоў, якое разыгралі перад грамадзтвам рэжымныя і псэўдаапызыцыйныя прадстаўнікі. Нашыя людзі ўспрынялі малацікавы сэрыял на тэму “выбараў” як прадстаўленьне на цыркавой арэне, а шматаблічнае “кандыдацтва” як клоўнскую трупу, што адпрацоўвае нумар па схеме аднаго закуліснага рэжысёра.

Пасьля прадстаўленьня акцёры лёгкага жанру не дачакаюцца авацыяў публікі. Беларусы ў сваёй большасьці не зьбіраюцца ісьці на выбарчы фарс. У прынцыпе Народны Байкот ужо распачаўся.

Янка Базыль

16/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024