Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”. Наш камэнтар: Для беларусаў гэта вельмі знаёмая тэма. Пасьля таго, як Беларускі Народны Фронт адкрыў сьвету праўду пра Чарнобыльскую катастрофу, у нашай краіне пабылі тысячы замежнікаў з журналісцкімі і гуманітарнымі функцыямі. Мы пабачылі шмат шчырых людзей, якія глыбака суперажывалі нашым дзецям, гатовыя былі апошнюю кашулю аддаць нашым людзям. Але даволі часта сустракаліся і сустракаюцца такія, якіх лепш было б не пускаць на нашу зямлю: гэтак званыя “прафэсіяналы”, для якіх беларуская бяда – адна з тэмаў іхнай кар’еры. На нашых дзяцей, наша жыцьцё гэтая публіка глядзіць халоднымі рыбінымі вачыма. Для іх гэта – банальны эпізод у кар’еры. Сваімі мазгамі такія асобы ня здольныя зразумець прычыны і наступствы чалавечай катастрофы ў Беларусі. Гэтай недалёкасьцю актыўна карыстаюцца створаныя антыбеларускім рэжымам “незалежныя і дэмакратычныя” структуры, кшталту БАЖ і падобнага, многіх “гуманітарных арганізацый”, якімі кіруюць адстаўныя міліцэйскія і гэбоўскія чыны. Зразумела, што і як распавядуць гэтыя кадры замежнікам (а тыя і радыя паслухаць антыбеларускую хлусьню). Заходнікі з гатовасьцю праглынаюць набор дэзыінфармацыі, зьляпанай мясцовай агентурай, а потым мы чытаем у італьянскіх газэтах, што “50% жыхароў любяць Лукашэнку і будуць галасаваць за яго”, а ў нямецкіх, што “Мілінкевіч – герой і адзіны лідэр” і іншую лухту. Алесь Хадасевіч *** Славацкая газэта “Novy Cas”. Наш камэнтар: Славакія апошняй села ў цягнік эўра, у 2009 годзе. Сулік і тады выступаў супраць гэтай авантуры. І вось аказалася, што цягнік едзе ў тупік. Славакія ўжо адмовілася выручаць Грэцыю, цяпер гучаць галасы, каб выйсьці з гэтай зоны. Усе, аднак, памятаюць, хто выдумаў гэты новы “савецкі рубель” – немцы, якім хочацца дамінаваць у Эўропе. Вось яны і дамінуюць… Алесь Хадасевіч *** Аўстрыйская газэта “Der Standard”. Наш камэнтар: А папярэджвалі людзі, якія цэняць антычную класіку, што нельга было адмаўляцца ад драхмы, якая служыла грэкам на працягу трох з паловай тысячаў гадоў. Расхістваецца брусэльская галера, народы патрабуюць справядлівасьці і пакараньня вінаватых. Алесь Хадасевіч *** Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”. Юрка Марозаў *** Бэльгійская газэта “Het Volk”. Наш камэнтар: Палітычныя банкруты запрашаюць у свой “церамок” архібанкрута савецкай эпохі. А былі стракатыя часы, калі нямцовы ды хакамады трыюмфальна “дэмакратызавалі” нашу Беларусь ды выступалі на мітынгах у вінцучкоў: “Ребята, демократіческая Россія с вамі!” Цяпер цягнуцца да Гарбачова. Дробныя банкруты “демократіческой Россіі”… Алесь Хадасевіч *** Дацкая газэта “Berlingske Tidende”. Наш камэнтар: “Швэд Вахаб…” – бліскуча! Падобна, што швэдскія спэцслужбы пачалі “чухацца”, калі гэты “швэд” днямі ўзарваў дзьве бомбы ў цэнтры Стакгольма. Дацкія спэцслужбы яшчэ ня чухаюцца. Але бачна, што ўсе ў Скандынавіі ў шоку. Было так добраўпарадкавана, так ціха. Пакуль у краінах не сабралася крытычная маса чужынцаў. І пайшло-паехала. Агаломшаныя народы памятаюць, як сацыялісты-лібэралы гукалі ім пра “шматкультурнасьць” і “правы чалавека”. Многія ўспамінаюць цяпер, што ёсьць яшчэ і правы нацыі, асабліва на сваёй зямлі, у сваёй нацыянальнай дзяржаве. Юрка Марозаў *** Польская газэта “Gazeta Wyborcza”. Наш камэнтар: На расейскіх тэлеканалах цяпер цікавыя карцінкі. Увечары 15 сьнежня Медведев сказаў, што “у нас всё под контролем” і пажадаў “дорогім россіянам спокойной ночі”. А ў ранішніх навінах 16 сьнежня паказалі эпізоды гэтага “кантролю”. Міліцыя падышла да групы “ліц кавказской національності” і папрасіла прад’явіць дакумэнты. Каўказцы масай з крыкамі наваліліся на агентаў, патапталі іх і пагналі перад сабой… “Москва – ліхой город”, як кажуць сібіракі. Юрка Марозаў *** Іспанская газэта “АВС”. Наш камэнтар: Фарыньяс ведае, як брусэльская бюракратыя ўмее выдаткоўваць вялікія грошы і тлуміць галаву народам у зносінах з антынароднымі рэжымамі. Прыкладам служыць шумна разрэклямаваная праграма “Усходняга партнёрства”, куды ўключылі былі і Беларусь. Прамінуў год і ад “праграмы” застаўся пшык. Пад грукат фінансава-эканамічнага крызісу, які лютуе ў Эўразьвязе, пра гэтую паперку ніхто ўжо і не ўспамінае. А было столькі шуму, столькі “дэмакратычных пэрспэктываў”… Алесь Хадасевіч *** Французкая газэта “Figaro”. Наш камэнтар: У Маскве ўжо паціраюць ручкі, з тэлеэкранаў ня сходзяць паведамленьні аб тым, што “пытаньне з ВТО ужо вырашана”. Рана радуюцца, ёсьць яшчэ такія цьвярозыя палітыкі, як Маккэйн, якія паставяць пытаньні рубам пра бяспраўе і хаос у Расеі. Юрка Марозаў 17/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |