Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
РЭЖЫМ ПАГЛУМІЎСЯ НАД БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДДЗЮ У антыдэмакратычным працэсе пад назовам “папярэдняе галасаваньне” асноўнымі аб’ектамі рэжымнага глумленьня зьяўляюцца менавіта маладыя, больш таго — вельмі маладыя людзі. У 18-23 гады жыцьця чалавек набывае сацыяльны і палітычны досьвед, дэ юрэ прымае самастойныя рашэньні і нясе адказнасьць перад сабой самым і перад грамадзтвам. Гэтыя крокі інтэнсіўна фармуюць асобу, яе сьветапогляд, сацыяльна-палітычныя прыхільнасьці, шмат у чым вызначаюць станоўчыя і адмоўныя стэрэатыпы на ўсё жыцьцё. Які ж досьвед атрымала беларуская моладзь на цяперашняй “выбарчай кампаніі”? Гэта ёсьць досьвед абсалютна адмоўны, па гнюснасьці роўны сталінскім і гітлерскім сацыяльным злачынствам. Лукашызм як зьява і шматаблічныя запісныя лукашысты цынічна выкарысталі нашых юнакоў і дзяўчат у сваёй маштабнай крымінальнай акцыі — у фальшывых “выбарах”. Дзясяткі тысячаў маладых беларусаў практычна апынуліся закладнікамі антычалавечай і антынацыянальнай сістэмы, якая тлуміць і зьнішчае наш народ, раскрадае нашы нацыянальныя багацьці, нявечыць нашу культуру і ліквідуе нашу Дзяржаву. Лукашызм пагнаў маладых беларусаў на “папярэдняе галасаваньне” пад пагрозьлівы рык тых асобаў, якія вельмі часта адказныя за пэдагагічную справу — рэктараў, дэканаў, навуковых адміністратараў, настаўнікаў, дырэктараў і завучаў. За “пэдагогамі” стаялі вышэйшыя начальнікі — рознага кшталту загадчыкі, РАНА і міністры. Прафэсійна дзейнічалі афіцэры гэбэ, якія пастаўлены рэжымам на пасады ідэалагічных намесьнікаў у навучальных установах. Сістэма дзейнічала ў некалькіх узроўнях, адладжана, як машына. Маладых людзей запалохвалі выключэньнем з навучальнай установы. “непрыемнасьцямі” і “еслі вам не нравітся, то мы вас не держім…” Асабліва расперазана сістэмка пляжыла і гнала на “папярэдняе галасаваньне” адмыслова залежныя катэгорыі моладзі. Перш за ўсё тых, хто жыве ў інтэрнатах (і баіцца страціць гэтае жыльлё). Але свае аргуманты і пагрозы лукашызм знаходзіў для кожнага: і для маладых выкладчыкаў, і для аспірантаў, і для студэнцкай масы ў цэлым. Ні ў воднай краіне Эўропы ўлада не ставіцца так зьняважліва, з такім вырабленым цынізмам да маладога пакаленьня нацыі, тым больш да творчай моладзі, да будучыні нацыянальнай навукі і культуры. Лукашысцкі рэжым (хунта дробных выскачак і правінцыйных недарэкаў, якімі водзіць імпэрская Масква), безумоўна, у каторы раз перажыў збачэнскае задавальненьне, прынізіўшы маладую беларускую эліту. Моладзь заганялі на выбарчыя ўчасткі і кантралявалі, сачылі за ёю, не зважаючы на тое, што выбары паводле Закону павінны быць дабраахвотнымі і таемнымі. Маладыя, якія прайшлі праз лукашыстоўскія урны, распавядаюць цяпер, якіх праклёнаў яны напісалі на ўсучаных ім бюлетнях, як яны плявалі на гэтыя паперкі і камечылі іх. Некаторыя зь іх “у адместку” галасавалі “за іншых кандыдатаў”. Але многія разумелі, што ўсе іхныя галасы дастануцца “галоўнаму кандыдату” Лукашэнку. Калі б такі электаральны прымус здарыўся недзе ў Францыі або Даніі, студэнцкая моладзь разьюшанай стыхіяй перакуліла б усю канструкцыю жульніцкіх выбараў і не дазволіла б глуміцца над сабой. Таму ў заходніх краінах і захоўваецца дэмакратыя, што ўрады ведаюць: народ не дазволіць ім парушаць дэмакратычны Закон. Цяпер многія маладыя беларусы задаюцца пытаньнем: а што было б, калі б мы ўсе не пайшлі на фальшывае галасаваньне? Што, усіх бы выключылі з ВНУ і вытурылі з інтэрната? Спрацаваў індывідуальны і калектыўны інстынкт самазахаваньня, які прадыктаваў маладым, што трэба прыгнуцца перад жлобскім рэжымам яшчэ раз. Тым больш, што і бацькі (у бальшыні, відаць, савецкія) прасілі “ня лезьці на ражон” і “схадзіць на выбары для адчапнога”. Вядома, аднак, што зьняважанымі адчуваюць сябе цяпер і бацькі выкарыстаных маладых. Расьце нянавісьць да рэжыму і яго заганяйлаў, якія ня лічацца з чалавечай годнасьцю. У бацькоў закіпае на сэрцы, яны ня ведаюць, які адказ даць лукашызму на гэты зьдзек з дзяцей. Можа пайсьці ды прагаласаваць “за апазыцыйных кандыдатаў”? Але нават “кандыдаты” публічна прызналі, што рэжым фальсіфікуе вынікі галасаваньня і што гэта ўласна і ня выбары, а фальшыўка. Найбольш адэкватным адказам на зьдзек з маладых і ўсяго грамадзтва зьяўляецца рашучы народны жэст у бок дыктатуры — энэргічна скручаная беларуская дуля. І адпаведная пазыцыя — ня ісьці на “выбарчы ўчастак” хамскай улады, не галасаваць, не даваць магчымасьці маніпуляваць сабой лукашыстам. Толькі Народны Байкот (няўдзел у галасаваньні) дае тактычную перамогу над рэжымам. Толькі байкоту баіцца антынародная дыктатура. Усе астатнія “хітрамудрыя” варыянты (кшталту разрываньня або камечаньня бюлетэняў ці галасаваньня за падстаўных “кандыдатаў”) маюць адзіны вынік — “элегантную перамогу” фальсіфікатара Лукашэнкі. Мы мусім адвярнуцца ад дыктатуры і ад яе псэўдавыбарчай авантуры. Няхай яна сама сябе выбірае на пустых выбарчых участках і правальваецца ў пустату! Няхай фальсіфікуе тое, чаго няма, — пустэчу, тады паглядзім ці доўга яны пасядзяць і які “прагрэс” тут угледзіць хіжая Эўропа. Янка Базыль 18/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |