Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Народная Партыя заклікае да новых выбараў без Лукашэнкі 18 сьнежня ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася сустрэча выбаршчыкаў, арганізаваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Выбаршчыкі сабраліся на пляцоўцы перад будынкам Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Над грамадой луналі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, якія ўзьняла беларуская патрыятычная моладзь. Перад выбаршчыкамі выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Ён зачытаў зварот Старшыні Фронту і Партыі сп. Зянона Пазьняка – “Заява перад выбарамі” (публікуецца). Сп. Беленькі распавёў аб фактах адміністрацыйнага прымусу на “папярэднім галасаваньні”, якія паведамляюць з усяе краіны патрыёты, якія назіраюць за правядзеньнем “выбараў”. Людзі паведамляюць таксама пра падрыхтоўку гнюсных фальсіфікацый у “галоўны дзень” выбарчага фарсу 19 сьнежня. Усё гэта сьведчыць пра крымінальны характар улады і крымінальны спосаб правядзеньня ёю электаральных мерапрыемстваў. Абсалютная бальшыня беларусаў і вельмі многія людзі ў сьвеце разумеюць, што выбары лукашэнкаўскай дыктатуры несапраўдныя і іх вынікі ня могуць быць прызнаныя нашым народам і міжнароднай супольнасьцю. Удзельнікі сустрэчы запрапанавалі ўтварыць грамадзянскую ініцыятыву за правядзеньне новых, справядлівых і дэмакратычных выбараў без удзелу Лукашэнкі, узурпатара прэзыдэнцкай улады і фальсіфікатара выбараў. Грамада адзінагалосна прагаласавала за запачаткаваньне гэтай ініцыятывы. На месцы былі ўтвораны ініцыятыўныя групы па месцу жыхарства з прысутных жыхароў розных раёнаў Менску. Удзельнікі сустрэчы заклікалі беларускае грамадзтва не ісьці на “выбарчыя ўчасткі” дыктатуры, а 19 сьнежня ўвечары зьбірацца на плошчы Кастуся Каліноўскага (пл. Кастрычніцкая) у цэнтры Менску, каб распачаць салідарнае народнае рушаньне за вызваленьне нашай краіны ад акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 19/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |