Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Фальшывыя выбары скончыліся У рэальнасьці Лукашэнка атрымаў каля 30 адсоткаў галасоў, каля 20 – Някляеў, каля 15 – Саньнікаў і далей па зыходзячай – усе астатнія. Павінен бы быць 2 тур. Акрамя таго на палове ўчасткаў у Менску прагаласавала менш паловы выбаршчыкаў. Тое ж і па Беларусі. Але адпаведна падлеткавай псіхіцы ўзурпатара яму намалявалі 79 адсоткаў і па 1-2 адасоткі астатнім. (Пра што мы, фронтаўцы, увесь час і папярэджвалі ў час выбарчай клаунады.) Элегантнай перамогі, аднак, не атрымалася. Ізноў рукі ў крыві. Як мазаічны псіхапат Лукашэнка ня мог не адпомсьціць кыўдзіцелям-кандыдатам, што крытыкавалі яго ў час выбарчай кампаніі. У 19. 25 група ў 50 асобаў замаскаваных у чорнае (мяркуецца што спэцназ) беспрычынна напала на прадстаўнікоў выбарчага штабу У. Някляева. Людзей зьбілі (прытым узрывалі і кідалі ў іх выбуховыя пакеты). Някляева білі па галаве на сьмерць. Някляеў павінен быў кіраваць плошчай. Быў канструктыўны план дзеяньняў, які быў бы ажыцьцёўлены. Але калі Някляева там не аказалася, плошча стала некіруемай. Тут заўважу, што Лукашэнка, за апошні час пазамяняў у спэцпадразьдзяленьнях камандзіраў-беларусаў на небеларусаў (у асноўным на выхадцаў з Азіі), для якіх беларусы чужое (ці нават акупацыйнае) насельніцтва, якое можна зьбіваць і забіваць. Ізноў беларусы аказаліся зьняважанымі, прыніжанмі, абпляванымі цемрай, якую над сабой паставілі. Ізноў прыдуць дахаты і скажуць “зачэм этат беларускі язык”. Бог нам суддзя. Ён калі хоча пакараць, то адымае розум. Гэтак скончыла свой клоунскі ўдзел ў фальшывых выбарах гэтая фальшывая “апазыцыя” – без нацыянальнай ідэі, бяз розуму і без адказнасьці перад людзьмі. Было некалькі шансаў перакуліць увесь гэты выбарчы вертэп, але па Сеньку шапка, няздольныя яны аказаліся тое зрабіць. Вось і вынік. Зянон Пазьняк 20/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |