Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

Славацкая газэта “SME”.
20 сьнежня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “One man show Лукашэнкі”. Славацкі журналіст сядзеў на прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі. Адна з цытатаў выступоўцы: “Некаторыя дасталі па галаве, самы таго хацелі. А я ім кажу: вы ж мужыкі!” Газэта апісвае прысутных у зале: “Прысутныя віталі Лукашэнку воплескамі, як коміка”.
Наш камэнтар: Ужо вядома, што замежнікі, якія паслухалі-паглядзелі прэс-канфэрэнцыю Лукашэнкі, перажылі глыбокі цывілізацыйны шок. Пры тым, што некаторыя зь іх таксама напярэдадні “дасталі па галаве” ад азьвярэлых амонаў падчас нападу паліцэйшчыны на мірных дэманстрантаў. Перад імі ў поўны рост узьняўся крымінальны пахан і псіхапатычны монстр, які куражыўся. “балагуріл” і “жартаваў” у сваёй хамскай манеры. Многія зь іх лепш зразумелі, наколькі цяжкое змаганьне ў беларускага народу.

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
20 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Кастусёў: штурм на дзьверы будынка ўраду быў правакацыяй”. Газэта пісала, што Лукашэнка назваў акцыю 19 сьнежня “бандытызмам”, а яе ўдзельнікаў “вандаламі”. Газэта цытавала таксама Кастусёва, называючы яго “кандыдатам ад БНФ”.
Наш камэнтар: З Лукашэнкам усё зразумела даўно. Цяпер многім стала зразумела і з сп. Кастусёвым са Шклова. Уначы нібыта арыштаваная ахвяра рэжыму, а раніцай ён ужо дае інтэрв’ю рэжымнаму тэлеканалу БТ, рупару генацыду беларускага народу. Зразумела многім цяпер, што гэты “кандыдат” кандыдаваў не ад БНФ, а ад псэўда-БНФ, які кантралюецца рэжымам. Таму такія паводзіны іхняга “кандыдата” (зрэшты, ён удзельнічаў дзесяць гадоў таму ў расколе Фронту на баку “прагматыкаў”).

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
20 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Яраслаў Раманчук асуджае іншых кандыдатаў”. Газэта напісала пра сустрэчу Раманчука з Лукашэнкам на наступны дзень пасьля разгрому рэжымам дэманстрацыяў пратэсту ў Менску. Раманчук заявіў сярод іншага, што “рэвалюцыі ў Беларусі нішчаць дэмакратыю”.
Наш камэнтар: Вось яшчэ адзін “кандыдат” і ягоныя паводзіны. Успомнім, як пяшчотна польскія газэты называлі сп. Раманчука “наш Ярэк”, падкрэсьліваючы, што ён паляк і вельмі папулярны кандыдат. А Ярэк пабег на сустрэчу з дыктатарам і ціснуў яму руку, якая па локаць у крыві беларускай моладзі. Ярэк кланяўся перад паханом і вінавата ўсьміхаўся. Ён гатовы супрацоўнічаць. Дзікая сцэна з жыцьця псэўдаапазыцыі. Цікавая “сэнтэнцыя” Ярэка наконт шкоднасьці рэвалюцыі. Зазначым, што нішчыць нечым дэмакратыю можна толькі тады, калі яна ёсьць у наяўнасьці. Які выдатны логік і схаласт гэты “эканаміст і апазыцыянэр” палоньнік канторы!

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Zycie Warszawy”.
20 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” апублікавала артыкул пад тытулам “Выбары іншыя і тыя ж самыя”. Газэта напісала, што “не было адзінага лідэра, таму ня ўдалася франтальная атака на рэжым”.
Наш камэнтар: У гэтай газэце няма ані слова пра буйнамаштабныя фальсіфікацыі, пра маразм “папярэдняга галасаваньня” і іншыя рысы псэўдавыбараў у нашай краіне. Наагул, уражвае здрабнеласьць і павярхоўнасьць польскай аналітыкі ў тэме Беларусі. Нагадваем, што йдзецца пра краіну, якая мяжуе з Польшчай. І такі інфантылізм пры разглядзе беларускіх падзеяў. Неверагодна! А некалі гэта была даволі вядомая газэта – рупар чырвоных лібэралаў.

Алесь Хадасевіч

***

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
20 сьнежня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра заяву Міністэрства замежных справаў Польшчы, якое канстатуе недэмакратычнасьць выбараў у Беларусі і асуджае гвалт у адносінах да дэманстрантаў і кандыдатаў. Летувіскі палітолаг і назіральнік на выбарах у Беларусі Віціс Юрконіс заявіў таксама: “Выбараў у Беларусі не было, быў спэктакль”.
Наш камэнтар: У суседніх краінах усё ж такі ёсьць людзі, якія адэкватна ацэньваюць драматычныя падзеі ў Беларусі.

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Evenimentul Zilei”.
20 сьнежня 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка пабіў супернікаў і на выбарах і пасьля”. Зьмешчаны драматычныя фота з цяжка параненым паэтам Уладзімерам Някляевым. Газэта паведамляе, што ЗША і Эўразьвяз патрабуюць вызваліць арыштаваных і не прызнаюць выбары за дэмакратычныя.
Наш камэнтар: Беларусаў уразіла знакавае супадзеньне. Уключыўшы раніцай 20 сьнежня тэлевізар, яны ўбачылі на тэлеканале “Мір” тэлепраграму, прысьвечаную Народнай рэвалюцыі ў Румыніі, якая менавіта 20 сьнежня 1989 г. ліквідавала рэжым дыктатара Чаўшэску. Эпізоды з жыцьця дыктатуры глядзеліся копіяй з лукашызма: Чаўшэску рушыў помнікі архітэктуры і будаваў каласальныя палацы, падарваў сялянскі лад стварэньнем правальных аграгарадкоў, набраў замежных крэдытаў, давёўшы народ да галечы і адчаю, таксама біў усіх. Але ў 1989 г. узьняўся народ, да яго далучыліся армія і паліцыя. Усе лавілі Чаўшэску, які ўцякаў і хаваўся. Яго злавілі, паседжаньне трыбунала працягвалася 19 хвілінаў. А потым дыктатара расстралялі…

Юрка Марозаў

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
20 сьнежня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка выйграў выбары ў Беларусі і жорстка здушыў пратэсты”.
Наш камэнтар: І ў чэшскай журналістыцы мы ня знойдзем дастаткова глыбокага аналізу беларускіх падзеяў. У іх таксама перапевы статыстыкі з рэжымнай ЦВК і неразуменьне нацыянальна-вызвольнага характару пратэстаў у нашай сталіцы.

Алесь Хадасевіч

***

Аўстрыйская газэта “Kurier”.
20 сьнежня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Kurier” зрабіла агляд падзеяў у Беларусі. Па тлумачэньні яна зьвярнулася да аглядальніка В. Карбалевіча. Працытавала яго: “Тое, што тут адбываецца, ня будзе на карысьць адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”. Далей Карбалевіч казаў пра “страх Лукашэнкі перад “стратай кантролю”.
Наш камэнтар: Замежнікам шмат што можна выбачыць. Яны гастралёры, прыехалі, паглядзелі, зрабілі рэпартаж і паехалі. Заўважана, што мясцовыя запісныя “палітолагі-аглядальнікі”, кшталту Карбалевіча (або фізкультурніка Падгола), вельмі ўмеюць казаць тое, што заходнікам хацелася б пачуць. Проста майстры! Яны ніколі не скажуць, што ў Беларусі – трагедыя народу, што прамаскоўскі рэжым зьнішчае нацыянальную культуру і мову… “Аналітыкі” лібэральненька, вучоненька паўтораць заходнюю жуйку пра “недостаточность демократіі” і застануцца вельмі задаволенымі сабой. Ня дзіва, што ў сьвеце столькі неадэкватных уяўленьняў пра Беларусь.

Алесь Хадасевіч

***

Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung”.
20 сьнежня 2010 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” значную частку артыкула пра падзеі ў Беларусі прысьвяціла “кандыдатам ад апазыцыі”. Журналіст не хаваў сваёй разгубленасьці, пішучы пра паводзіны некаторых зь іх. Напрыклад: “Раманчук быў вядомы як беззаганны і рашучы праціўнік дыктатара Лукашэнкі”. І раптам праз некалькі гадзінаў пасьля “ягонага зьнікненьня” Раманчук зьяўляецца разам з Лукашэнкам і робіць заявы. Тое ж самае на зьдзіўленьне нямецкага журналіста робяць Кастусёў і Цярэшчанка.
Наш камэнтар: Вось дык “беззаганныя і рашучыя”! У заходняга наіўняка-журналіста пяро з рукі вывалілася, як ён гэта пабачыў. Давялося тэкст артыкула перарабляць. Няхай бы не сьпяшаўся. У бліжэйшыя дні будзе яшчэ шэраг розных мэтамарфозаў у лягеры “оппозіціі”, якая разам з дыктатурай цягнула беларусаў на выбарчы фарс.

Юрка Марозаў

***

Ангельская газэта “Guardian”.
20 сьнежня 2010 г. Ангельская газэта “Guardian” назвала Лукашэнку “аўтарытарным папулістам” і напісала: “Народ Беларусі стаў ахвярай гвалтоўных рэпрэсій. Гэта быў таксама рэзкі адкат для Эўразьвязу, які рабіў няпэўныя спробы разьбіць ледзяныя абдымкі Масквы і выцягнуць Беларусь з холаду”.
Наш камэнтар: Некаторыя на Захадзе ўжо добра разумеюць сутнасьць дыктатарскай “зімы” у нашай краіне — акупацыйнае гаспадараньне Масквы, якая лезе да беларусаў з сваімі мярцьвячымі абдымкамі. Многія ўжо зразумелі таксама і правал Эўразьвязу ў спробе залагодзіць дыктатуру ды накіраваць яе на эўрапейскасьць. Ці зразумеюць яны калі-небудзь, што адной з прычынаў гэтага правалу ёсьць дзейнасьць падстаўных мілінкевічаў-саннікавых?

Алесь Хадасевіч

***

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
20 сьнежня 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” апублікавала артыкул пад тытулам “Ня біце! Мы ўсе беларусы!” разам з фота, на якіх паказана зьверская расправа паліцэйшчыны над беларускімі людзьмі. Газэта паведаміла, што менавіта гэтыя словы дэманстранты крычалі паліцэйшчыне, якая граміла мірную дэманстрацыю.
Наш камэнтар: Дзесяткі тысячаў у асноўным маладых людзей інстынктыўна абралі галоўныя лёзунгі Дня пратэсту: “Жыве Беларусь!” і “Мы – беларусы!” Нягледзячы на вынішчэньне ўсяго нацыянальнага лукашоўскім фашызмам, вырасла новае пакаленьне беларусаў, якое жыве нацыянальнымі каштоўнасьцямі і змагаецца супраць рэжымнага ідыятызму. Пра гэта са зьдзіўленьнем даведваецца ўвесь сьвет, які лічыў, што ў Беларусі “ужо ўсё скончана”. Бачна, што й дыктатура так лічыла, таму напалохалася і кінула на патрыётаў сваю рэпрэсіўную махіну. Калоціцца дыктатура, баіцца нацыянальна сьведамых маладых людзей.

Юрка Марозаў

***

Нарвэжская газэта “Aftenbladet”.
20 сьнежня 2010 г. Нарвэжская газэта “Aftenbladet” працытавала Сяргея Лебедзева, кіраўніка расейскіх назіральнікаў на выбарах у Беларусі: “Дэлегацыя не знайшла фактаў, якія б выклікалі сумніў у тым, што выбары легітымныя”.
Наш камэнтар: Расейскае акупанцтва легітымізуе свайго кліента.

Юрка Марозаў

***

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
20 сьнежня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” працытавала дэмакрата А. Мілінкевіча, якія заявіў журналістам на пл. Незалежнасьці: “Дэманстранты хацелі “кыргызкага сцэнару”.
Наш камэнтар: Цяпер ужо зразумела, што вярхушка падстаўной псэўдаапазыцыі ведала заранёў, што адбудзецца на плошчы Незалежнасьці і адмыслова завяла дзесяткі тысячаў людзей у гэты мяшок, каб дэманстранты былі падалей ад палаца дыктатара. А потым некалькі нікому не вядомых асобаў пабілі шыбы і дзьверы ў ЦВК. Рэжым атрымаў нібыта прычыну для нападу паліцэйшчыны на моладзь. Вось і ўвесь “сцэнар” па Мілінкевічу.

Алесь Хадасевіч

***

Нідэрляндская газэта “De Volkskrant”.
20 сьнежня 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” напісала, што на пытаньне журналістаў пра адносіны Крамля да вынікаў выбараў у Беларусі “прэзыдэнт Медведев спаслаўся на “унутраныя справы Беларусі”.
Наш камэнтар: Усе, аднак, разумеюць сапраўдную прыроду беларускай трагедыі. “Элегантная перамога” маскоўскага васала над беларускім народам была магчымая толькі ў выніку падступнага пляну, распрацаванага ў Маскве: стварэньне дзесяткі “кандыдатаў”, якія разам з дыктатарам зацягвалі людзей на выбарчы фарс; уся дэмагагічная кампанія, увесь гэты антыбеларускі маразм у нашай краіне – вынік такога пляну.

Юрка Марозаў

***

Іспанская газэта “АВС”.
20 сьнежня 2010 г. Іспанская газэта “АВС” спаслалася на Радыё Свабода, якая паведаміла ў сьвет, што Лукашэнка не набраў і 38% галасоў. Экзітполы паказалі таксама, што Някляеў атрымаў 17%, а Саннікаў – 13% галасоў. Газэта напісала, што “найбольш напалохаў Лукашэнку Яраслаў Раманчук, які найлепш выклаў сваю эканамічную праграму”.
Наш камэнтар: Ай-я-яй, якія докі! Спэцы! Аказалася, учора “напалохаў”, а раніцай cам напалохаўся і пабег кланяцца перад дыктатарам. Наш Ярэк!

Алесь Хадасевіч

***

Французкая газэта “Le Monde”.
20 сьнежня 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” цытавала выказваньні Лукашэнкі, што прагучалі на яго прэс-канфэрэнцыі. Напрыклад: “У Беларусі ня будзе рэвалюцыі”.
Наш камэнтар: Дыктатар-узурпатар і не здагадаўся, што рэвалюцыя ў нашай краіне ўжо пачалася. Супраць ягонага рэжыму ўжо ўзьнялася змагарная патрыятычная моладзь, якая не прымае русіфікацыю і лукашызм.

Юрка Марозаў

***

Італьянская газэта “Corriere della Sera”.
20 сьнежня 2010 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” апублікавала артыкул пад тытулам “Сутычкі ў Менску пасьля таго, як “цар” Лукашэнка абраўся ў чацьвёрты раз”. Газэта паведаміла: дадзеныя былі сфальшаваныя – такім быў лейтматыў дэманстрацый у Менску пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі Эўразьвязу і плякатамі з дэвізамі за волю і “новыя выбары без Лукашэнкі”.
Наш камэнтар: Італьянскія журналісты лепш нават за польскіх перадалі характар падзеяў у Менску.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Dagens Nyheter”.
20 сьнежня 2010 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала: “Саннікаў заявіў увечары дэманстрантам на плошчы Незалежнасьці ў цэнтры Менску: “У 1991 годзе Беларусь атрымала незалежнасьць, а сёньня лясьнецца дыктатура Лукашэнкі”. Пасьля ягонай прамовы дэманстранты паспрабавалі заняць урадавы будынак, але былі спынены спэцчасткамі паліцыі”.
Наш камэнтар: Саннікаў прамаўляў да беларусаў на “чісто русском языке” і дзейнічаў як прафэсійны расейскі правакатар. Да апошняга моманту ён не спыніў тлумленьне галоваў людзей наконт “сегодняшнего паденія діктатуры”.

Алесь Хадасевіч

22/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024