Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэта – фашысцкі пераварот

(ліст ад чытача)

У панядзелак, пасьля драматычных падзеяў 19 сьнежня, у мяне балела душа. Упэўнены, што тое ж перажывалі многія беларусы, неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны. Я чалавек пажылы і не пайшоў на плошчу Кастуся Каліноўскага пасьля выбарчага фарсу, ды і сям’я не пусьціла б. Даведаўся, што асноўныя падзеі адбыліся не там, а на плошчы Незалежнасьці перад Домам Ураду. Я паехаў у цэнтр Менска. Выйшаў з станцыі мэтро “Плошча Незалежнасьці” і ўбачыў тое, што рэжым не паспрабаваў нават выдаліць: заліты крывёй патаптаны сьнег, паўсюль валяюцца шапкі, абрыўкі сьцягоў і плякатаў. Звычайна крымінальнікі імкнуцца, калі гэта магчыма, не пакідаць сьведчаньні свайго злачынства. А тут усё было пакінута некранутым — каб застрашыць нашых людзей, якія будуць бачыць гэтую страшную карціну на месцы рэпрэсіяў.

Я пастаяў пасярод плошчы і паехаў дахаты. У душы, аднак, нарадзіўся не страх, а нянавісьць да гвалтаўнікоў, якія арганізавалі і зьдзейсьнілі гэтае злачынства. Якія пралілі беларускую кроў. Я не хадзіў на гэтыя “выбары”, бо па ўсяму было бачна, што рыхтуецца хамскі антызаконны фарс. Так яно і аказалася. Цяпер мне прыемна, што крывадушныя заганяльшчыкі на фарс не пакарысталіся маёй прысутнасьцю на выбарчым участку. Я ня даў сябе абдурыць ні Лукашэнку, ні апазыцыйным зазывалам на выбары.

Выйшаўшы з мэтро, я перасеў на аўтобус, які курсіруе ў наша Уручча. У салоне было шмат людзей. Усе слухалі ажыўленую гаворку, што на ўсё горла вялі між сабой два маладых чалавекі ў форме са знакамі “АМАП”. Ім было весела, яны сьмяяліся, успамінаючы сваю прыгоду. Адзін казаў другому: “Да это мы с ребятами оделись по гражданке и били двери и окна…” А другі гукнуў радасна: “А мы стояли строем, а потом пошли. Тут одна баба упала, я её щитом по голове…” Стала зразумела, што яны былі там – на плошчы, дзе мясілі нашых людзей. Я пачуў таксама важнае сьведчаньне таго, што дзьверы і шыбы ў Доме Ураду білі пераапранутыя амапаўцы. Ад весялосьці гэтых гарыл кроў стыла ў жылах.

Так званае “вайсковае Уручча” – гэта спэцыфічны мікрараён. Нядаўна тут былі пабудаваныя шматпавярховыя дамы для асаднікаў. Для розных адстаўнікоў, а таксама для цяперашняга расейскага афіцэрства, якое робіць кар’еру ў беларускай арміі і іншых структурах рэжыму. Ва Уруччы заўсёды шмат было маскоўскіх асаднікаў. Калі яны слухалі размову амапаўцаў, то гукалі: “Молодцы, ребята! Так и надо”. І сьмяяліся. Беларусы, што сядзелі ў аўтобусе, зьнямелі пасярод гэтага чужынскага шабасу.

Я пажыў на сьвеце. Памятаю, хоць быў малы, страшныя 30-я гады. Памятаю, зь якімі нахабнымі тварамі хадзілі па вуліцах нашага Менску зьверачалавекі з НКВД. Памятаю, як рагаталі на нашай зямлі нямецкія акупанты з эсэсаўскімі знакамі. Яны таксама выхваляліся сваімі бандыцкімі подзьвігамі пасярод зьнямелага беларускага насельніцтва.

Тое, што здарылася 19 сьнежня, гэта – фашысцкі пераварот. Мушу казаць праўду аб тым, што бачу і перажываю. Трэба рыхтавацца нам да змаганьня з расейскім фашызмам.

Яўхім Татарнікаў

22/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024