Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫЯ ГАЗЭТЫ ПІШУЦЬ ПРА БЕЛАРУСЬ. 21 СЬНЕЖНЯ.

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”
21 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Газ і нафта пахнуць крывёй” — “Новая газэта” зьвяртаецца з заклікам да Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі”. Польская газэта цытавала заяву маскоўскай газэты: “Мы зьвяртаемся да ўсіх урадаў і грамадзянаў Эўразьвязу. Панюхайце: газ і нафта, якія трапляюць у Эўропу праз Беларусь, пахнуць крывёй”. Польская газэта напісала далей: “Расейскае выданьне патрабуе вызваліць усіх затрыманых грамадзянаў Беларусі, Расеі і іншых краін. Рэдакцыя зьвяртаецца да міністэрства замежных справаў сваёй краіны, каб яно не маўчала. “Мы не разумеем рэакцыі МЗС. На вачах усяго сьвету зьдзекваюцца з грамадзянаў блізкай нам дзяржавы, а таксама над расейскімі грамадзянамі і журналістамі, а МЗС Расеі маўчыць”.

Выданьне зазначае, што “адзіны плюс таго, што расейскае дыпляматычнае ведамства не заняло ніякой пазіцыі, гэта той факт, што Масква не павіншавала Лукашэнку з “перамогай” на прэзыдэнцкіх выбарах”. (Канец цытаты з польскай газэты). Газэта паведамляе таксама пра занепакоенасьць “Новай газеты” лёсам карэспандэнткі “Новай газеты” Ірыны Халіп і яе мужа Андрэя Саннікава, апазыцыйнага кандыдата на прэзыдэнта.

Наш камэнтар: Шмат сапраўды новага прачыталі і перадрукавалі польскія газэтчыкі з маскоўскай “Новой газеты”. У віры падзеяў і пасярод інфармацыйнай плыні сапраўды беларусы неяк і не заўважылі, што афіцыйная Масква дагэтуль афіцыйна не павіншавала Лукашэнку з “элегантнай победой”. Крэмль робіць выгляд, што ён тут ні пры чым, што “самы беларусы вырашылі па-свойму сваю справу”.

Але навучыліся лубянскія прахіндзеі! Толькі беларусаў не падманеш. Бальшыня нашых людзей разумеюць, што за фашыстоўскім пераваротам у Беларусі, за дзікімі рэпрэсіямі прамаскоўскага рэжыму стаіць Масква. Польская газэта праз газэтны рупар “русской демократіі” якраз дае нам дадатковы аргумант для такіх высноваў. Аказваецца, “газ і нафта, што трапляюць у Эўропу праз Беларусь, пахнуць крывёй”. А калі яны цякуць па Расеі, то крывёй яны “ня пахнуць”?

Адным словам, з расейскай “дэмакратычнай краіны” сыравіна трапляе ў “белорусскую діктатуру” і афарбоўваюцца крывёй. А ў Расеі няма ані гэбізма, ані вайны на Каўказе, ані зьнішчэньня ўласнага народанасельніцтва — “всё пахнет русскім демократіческім духом”.

Мы становімся сьведкамі ня толькі падступнайга брутальнага манэўра Масквы, якая падвешвае на тонкай вяровачцы лукашэнкаўскі рэжым, заліты беларускай крывёй, і робіць яго цалкам залежным ад сябе. Мы бачым таксама, як жвава ў гэтай спэцапэрацыі паводзяць сябе розныя рупары “русской демократіі”. Яны ўжо зараз робяць вельмі празрыстыя заявы аб тым, што ня трэба транспартаваць газ-нафту праз тэрыторыю Беларусі, усё трэба пускаць у абыход. Даведаліся мы таксама, што І. Халіп — расейская журналістка. Сапраўды, а чаму МЗС Расеі не патрабуе вызваленьня сваіх людзей?

Юрка Марозаў
***

Польская газэта “Gazeta Polska”

21 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Polska” напісала: “Сёлетнія выбары аказаліся паразай на шляху Беларусі да “новага старта”, які ёй так патрэбны. — сказаў Том Лойд, старшыня місіі АБСЭ”. Газэта паведаміла таксама, што падчас афіцыйнага візыту ў Летуве прэзыдэнт РФ Медведев сказаў, што “ўчорашнія падзеі ў Менску — гэта “унутраная справа Беларусі”.

Наш камэнтар: У беларусаў склалася іншае ўражаньне. А менавіта, што “сёлетнія выбары” зьяўляюцца сакрушальнай і ганебнай паразай не Беларусі, а хітрамудрага чынавенства АБСЭ і лібэральнага Захаду ў цэлым. Беларускія патрыёты задоўга да пачатку выбарчага фарсу рэжыму папярэджвалі заходняе чынавенства, што гэта будзе фарс, што ня трэба прысылаць на фарс афіцыйных назіральнікаў АБСЭ, што ня трэба гуляцца ў дэмакратыю з дыктатурай, якая зьнішчае ўласны народ. Чынавенства не захацела нават слухаць беларусаў, атрымала камандыровачныя (вельмі вялікія сумы з кішэняў падаткаплацельшчыкаў краінаў АБСЭ) і паехала на лукашэнкаўскі фарс.

На працягу фарсу многія з гэтых эўракамандыровачных рабілі лісьлівыя заявы пра “прагрэс” і “паляпшэньне”, некаторыя зь іх у адкрытую падбадзёрвалі і хвалілі лукашызм. Яны ніяк не рэагавалі на тысячы пратэстаў на тэму крымінальнага сцэнару фальшыўкі пад тытулам “папярэдняе галасаваньне”. Усё, мабыць, было гатова да афіцыйнага прызнаньня заходняй намэнклатурай фальшывых вынікаў электаральнага злачынства антыбеларускай намэнклатуры. Яны толькі было ўсталі ў позу, каб агучыць гэта, а тут брутальны і тупы рэжым усё абваліў. Успомнім, якія разгубленыя заявы рабіў увечары 19 сьнежня гэты самы Том Лойд. Цэнтар Менску быў заліты крывёй, на ўсю моц разгортваўся фашыстоўскі пераварот, а “дзядзя Том” нешта балматаў на прэс-канфэрэнцыі ў місіі АБСЭ ў Менску пра “мы паглядзім, гэта яшчэ няясна, бэ-мэ-кукарэку…”

З гэтага беларусы павінны зрабіць вельмі важную выснову. Ня трэба азірацца на заходніх “дзядзяў”, на іхнае балматаньне. Справа вызваленьня Айчыны ад фашызму — у нашых, беларускіх руках.

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”

21 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала інтэрв’ю пад тытулам “Раманчук: Гэта віна лідэраў апазыцыі”. Цытуем прэамбулу інтэрвію: “Няма сумневу, што выбары ў Беларусі былі сфальшаваныя, але ўлады атрымалі прэтэкст для правядзеньня масавых арыштаў і рэпрэсій супраць дэмакратычных дзеячаў — кажа “Жэчыпосполітай” Яраслаў Раманчук, паляк, які кандыдаваў на нядзельных прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі”.

Далей цытуем фрагмэнт інтэрв’ю польскага журналіста Пятра Касьціньскага з Раманчуком:

“Журналіст: Ці Вы прытрымліваецеся надалей свайго закіду ў адрас лідэраў апазыцыі, што гэта яны давялі справу да драматычнага завяршэньня дэманстрацыі ў нядзелю ў Менску — да атакі міліцыі і разгону дэманстрантаў?

Яраслаў Раманчук: Перад 19 сьнежня мы вызначылі, што за ўсю акцыю пратэсту адказваюць тры асобы: Уладзімер Някляеў, Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч. У панядзелак (20 сьнежня — заўвага рэдактара) я даведаўся, што ўся сядзіба ўраду проста была поўная ОМОНаўцаў. Але ж гэта можна было прадбачыць. Някляеў яшчэ перад дэманстрацыяй патрапіў у шпіталь, значыць рашэньне прымалі Саннікаў і Статкевіч. Чаму яны наагул вырашылі весьці людзей на Плошчу Незалежнасьці, пад Дом Ураду? Калі нехта прымае такое рашэньне, то павінен несьці адказнасьць за гэта. Няма сумневу, што выбары былі сфальшаваныя, але ўлады атрымалі прэтэкст для правядзеньня масавых арыштаў і рэпрэсій супраць дэмакратычных дзеячаў”.

Наш камэнтар: Вось такая прымусовая “шчырасьць” сп. Раманчука — зваліць ўсё на паплечнікаў. Тым часам Уладзімер Някляеў (які рыхтаваў мірны характар сходу) накіроўваўся на плошчу Кастуся Каліноўскага (пл. Октябрьская) у Менску для таго, каб выступіць перад шматтысячнай грамадой і заклікаць людзей утвараць Рух за новыя выбары без Лукашэнкі. Рэжым, на жаль, ведаў гэта і таму быў праведзены напад на Някляева. Засталіся Саннікаў і Статкевіч. На іх і паказвае цяпер пад дыктоўку канторы “паляк” (у двукосьсі) Раманчук. Дарэчы, людзі, што былі на плошчы, ня чулі ніякіх заклікаў, але бачылі як міліцыя выштурхоўвала людзей з плошчы на праспэкт. Потым людзі (выглядае, як быццам бы стыхійна) пайшлі па праспэкту. І не чутно было, каб нехта стрымліваў людзкое цячэньне. Дзіўна неяк ўсё паплыло. Вельмі дзіўна.

Юрка Марозаў

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”

21 cьнежня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра судзілішча ў Менску. Больш за 600 удзельнікаў дэманстрацый пратэсту былі асуджаны да арышту на 5-15 дзён. Газэта напісала: “Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў таксама пагражаў, што ўлада забароніць апазыцыйныя партыі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах”.

Наш камэнтар: “Юрыст” Галаванаў і ў цэлым антыбеларускі рэжым упэўненыя, што могуць пагражаць беларускаму народу, а народ будзе вечна іх баяцца. Яны можа думаюць таксама, што партыя — гэта паперка рэгістрацыі з пячаткай ад лукашыстоўскай адміністрацыі. Яны памыляюцца: сапраўдная беларуская партыя — гэта людзі-аднадумцы, якія будуць дзейнічаць у любых умовах. Дарэчы, такія істэрычныя пагрозы і выказваньні ёсьць прыкметай калачэньня і страху рэжыму і ягоных прыслужнікаў. Страху перад народным гневам.

Алесь Хадасевіч

***

Аўстрыйская газэта “Die Presse”

21 сьнежня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад тытулам “Экс-віцэ Горбах — назіральнік за выбарамі ў Беларусі”. Былы віцэ-канцлер і былы міністар транспарту Аўстрыі Губэрт Горбах прыязджаў у якасьці афіцыйнага назіральніка на выбары ў Беларусь. Яго запрасіў на выбары ў якасьці ганаровага госьця беларускі міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў. Уноч на панядзелак (з 19 на 20 сьнежня — заўвага рэдакцыі) у інтэрвію газэце “Die Presse” Горбах заявіў, што сам асабіста наведаў 12 выбарчых участкаў і не заўважыў парушэньняў або падтасовак. Ён сказаў, што выбары адпавядаюць эўрапейскім дэмакратычным стандартам. Цытуем заключную частку артыкула пра Горбаха: “Горбах узначальвае кансалтынгавую кампанію “Gorbach Consulting”. Ён спэцыялізуецца на інфраструктуры, вядзе праекты між іншым у Расеі і Беларусі”.

Наш камэнтар: Як кажуць на Лубянцы, “попался, который на базаре кусался”. Пакуль што партайгэносэ Горбах зьяўляецца найбольш прыкметнай заходняй фігурай, якая падмачыла рэпутацыю на выбарчым фарсе ў Беларусі. Цяпер зразумела, што заходнія бонзы мелі папярэднюю змову з антыбеларускім рэжымам на вэрдыкт “адпавядае дэмстандартам” для крымінальнага злачынства — лукашэнкаўскіх “выбараў”. Горбах і шэраг іншых вельмі пасьпяшаліся ляпнуць гэта ў эфір і ў газэты. Высьветлілася таксама, што яны рабілі гэта не “з гуманітарных меркаваньняў”. Аказваецца, у іх бізнэс у лукашэнкаўскай РБ, яны з русскоязычным рэжымным міністрам Мартынавым “на ты”. І вось пагарэў такі каштоўны кадр.

Юрка Марозаў

***

Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung”

21 сьнежня 2010 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла з Беларусі: “Мілінкевіч сказаў гэтай газэце, што трэба паспрабаваць зрабіць усё, каб вызваліць арыштаваных праз мірныя пратэсты. Таксама варта менавіта ў цяперашняй сытуацыі зьяднаць усе апазыцыйныя сілы”.

Наш камэнтар: А пра яго ўсе былі ўжо даўно забыліся. Жывы курылка! Калі рэжым загроб амаль усе прыкметныя асобы, раптам узьнік сп. А. Мілінкевіч. Інтэрвію дае, заявы робіць, прызначае сам сябе галоўным па “зьяднаньню усіх апазыцыйных сілаў”. І гэта робіць хто? — гутапэрчавы правальшчык усяго, што толькі можна было праваліць! Асоба высьмеяная змагарнай беларускай моладзю за пустыя прамовы і майстэрства заводзіць пратэстныя дэманстрацыі ў тупікі. І вось жа, трэба чакаць, што ў бліжэйшы час Мілінкевіч паедзе ў Брусэль і Берлін “вызваляць палітвязьняў”. З шафы нехта дастаў гэтую нафталінавую постаць і зьбіраецца зноў маніпуляваць тытулам “едіного демлідера всея Белорусі”? Ну, не, гэта ўжо занадта. Трэба не дапусьціць рэалізацыі гэтага ганебнага псэўдаапазыцыйнага праекта.

Алесь Хадасевіч

***

Ангельская газэта “Independent”

21 cьнежня 2010 г. Ангельская газэта “Independent” завяршыла свой рэпартаж пра судзілішча ў Менску такім пасажам: “Дыктатура аб’яднала апазыцыю (“The dictatorship has united the opposition”), — сказаў Вячаслаў Сіўчык, лідэр руху “Разам”.

Наш камэнтар: Вось і яшчэ адзін “лідэр”. Сумнавядомы Слава Сіўчык будзе аб’ядноўваць апазыцыю і вызваляць вязьняў. Але пра дыктатуру з апазыцыяй гэта ён хлёстка сказаў. За такія “пэрлы” ў некаторых краінах выдаюць штогадовыя кур’ёзныя прэміі.

Алесь Хадасевіч

22/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024