Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СВАІМІ ВАЧЫМА

24-га сьнежня расейская радыёстанцыя “Эхо Москвы” амаль гадзіну перадавала ў эфір сьведчаньні журналістаў, якія былі на плошчы Незалежнасьці ў Менску ў час пабіцьця людзей 19-га сьнежня ў дзень выбараў. У перадачы (“Сваімі вачыма”) удзельнічалі Ціхон Дзядко, Ільля Азар, Ганна Нямцова і вядучая Вольга Бычкова. Ляйтматыў гэтых размоваў у тым, што “штурму” Дома Ураду, пра які фальшыва лямантуе рэжымная прапаганда, — не было. Была грубая правакацыя. Журналісты гавораць тым часам пра цікавыя акалічнасьці. Падаем невялікі кавалак з гэтае перадачы.

О. БЫЧКОВА: А хто-небудзь з вас застаў той момант, калі натоўп пайшоў, або нехта пайшоў з натоўпу, нейкая частка натоўпу, пайшла там нешта біць і ўзламываць нейкія дзьверы? Таму што сьведчаньні таксама супярэчлівыя пра гэта.

Т. ДЗЯДКО: Мне здаецца, тут усё даволі відавочна. Тут вельмі важна, мне здаецца, і я ў сваіх рэратажах гэта падкрэсьліваў, не ўжываць слова “штурм”. Штурма не было, не было штурма будынку ўрада. Сапраўды, у той момант, калі натоўп спыніўся каля чырвонага касьцёла, пасьля такога натхнёнага праходу па праспэкту Незалежнасьці, калі нехта крычаў “Тут, на нашых вачах, робіцца гісторыя!”, нехта зрываў сьцяг з будынку ГБ і вешаў на ягонае месца белы сьцяг (маскоўскі журналіст меў на ўвазе Бел-Чырвона-Белы Сьцяг — заўвага рэдактара), які там знаходзіцца пад нягласнай забаронай, гэткая чырвоная шмата для Лукашэнкі. Усе ішлі ўпэўненыя, што ім усё ўдалося. Потым яны прышлі пад касьцёл, там пачалі ўсталёўваць апаратуру, людзі ўжо ня вельмі разумелі, што адбываецца.

Раптам Статкевіч з дзесяткам паплечнікаў, сказаў: “Не, пойдзем лепш да будынку ўрада”, і ўстаў там фактычна сам, перад ім пустая частка плошчы, стаіць ён, дзесяць ягоных паплечнікаў, пяць журналістаў, і яшчэ некалькі супрацоўнікаў КГБ. І ён стаіць, і яму Мустафа (? неразб.), карэспандэнт кіеўскі, які пабачыў вялікую колькасьць рэвалюцый, кажа яму: “Ведаеце, Мікалай, даруйце, але так рэвалюцыі ня робяцца”. Сапраўды, усё гэта выглядала даволі незразумела. Ён сказаў: “У мяне ёсьць плян, усё ў парадку”, хаця было зразумела, што ніякага пляну ў іх няма. І яны ўвесь час раіліся між сабой, і ні да якога агульнага назоўніка не прыходзілі. У гэты момант, калі натоўп усё ж хвілін праз 10 перасунуўся туды, адразу з натоўпу некалькі чалавек пабеглі да дзьвярэй шкляных, што вядуць у парлямант, пачалі іх біць, дзьверы гэтыя былі забарыкадаваныя знутры ці то шафамі, ці то сталамі…

О. БЫЧКОВА: Яны сапраўды былі так акуратненька прыкрытыя звонку?

Т. ДЗЯДКО: Яны былі знутры забарыкадаваныя, а за імі былі бачныя каскі, шчыты супрацоўнікаў спэцназу.

О. БЫЧКОВА: Гэта значыць, там чакалі сапраўды?

Т. ДЗЯДКО: Так. І што мне здаецца прынцыпова важным — штурму не было. Людзі, якія білі шкло, і шыбы, і шкляныя дзьверы — дзесяць, ну максімум дваццаць чалавек. Бальшыня людзей, якія сабраліся на плошчы, ня ведаю, Ільля, пагодзішся ты са мной ці не, але па маіх адчуваньнях, бальшыня людзей, па-першае, ня ведалі, што адбываецца, таму што яны стаялі на плошчы і ня чулі. Астатнія людзі, яны стаялі і на гэта глядзелі.

24 сьнежня 2010 г.

Крыніца: http://www.echo.msk.ru/programs/svoi-glaza/736353-echo/

27/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024