Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СМІ ПАСЬЛЯ ПЛОШЧЫ

Многія ў нашай краіне даўно ўжо адэкватна ацанілі правінцыйны характар мясцовых “незалежных і дэмакратычных” СМІ. Беларусы столькі разоў былі вымушаны шукаць паўнавартасную інфармацыю і нават праўду пра падзеі ў Беларусі ў замежных СМІ (нават у расейскіх), што перасталі нават раздражняцца недалёкасьцю мясцовай журналісцкай публікі і яе сэрвільным прыёмчыкам (бальшыня з гэтых асобаў нават ня здольныя зьвязаць два словы па-беларуску).

На працягу апошніх месяцаў гэтая публіка ў сваіх выданьнях амаль татальна заклікала беларусаў “ісьці на выбары” і “падтрымаць апазыцыйных кандыдатаў”. Як яны ізгаляліся з патрыятычнай ідэі Народнага Байкоту, як хіхікалі і выстаўлялі шкоднікамі патрыётаў! Цяпер журналістам нават ня сорамна. Яны і слоўцам не згадаюць, што Народны Байкот выбарчага фарсу быў адзіным слушным мэтадам барацьбы супраць дыктатуры. Яны не прызнаюцца ў тым, што падзяляюць адказнасьць за тое, што дзесяткі тысячаў людзей былі заведзены на плошчу-мяшок і кінуты пад дубіны рэжымных эсэсаўцаў.

Ня будзем чакаць ад іх прызнаньняў і пакаяньня, можа калі небудзь да іх дойдзе. Але паўстае вельмі важнае пытаньне: чаму цяпер, калі ўсё ўжо стала зразумелым, яны не выконваюць свае прафэсійныя абавязкі, абавязкі перад народам? Эфір і старонкі “незалежных і дэмакратычных” запоўнены ў асноўным белетрыстыкай журналісцкага жанру. Нават на Радыё Свабода разгортваецца шматслоўная дыскусія з мэтай апраўдаць гнюсны ўчынак баязьліўца “кандыдата” Раманчука, які раніцай 20 сьнежня пабег па акрываўленым сьнезе ціснуць руку Лукашэнку і кланяцца яму.

Сапраўдны сэрыял прысьвечаны “кандыдату” ад псэўда-БНФ Кастусёву, які з той жа раніцы 20 сьнежня мітусіцца па сталіцы і робіць бязглуздыя заявы. 21 сьнежня ён паведаміў, што яго выклікаюць на допыт у КГБ. Прычым зазначыў, што “прычыну выкліку яму не паведамілі”. Чаму Кастусёў пабег у КГБ і прабыў там (як ён сьцьвярджае) цэлы дзень на допыце? Сапраўдныя фронтаўцы ведаюць, што паводле закону, КГБ абавязаны прыслаць позву з вызначэньнем справы і артыкула Крымінальнага Кодэксу, па якіх выклікаюць чалавека. Калі па сьвістку з канторы дзеяч бяжыць у кантору, то значыць гэта ў лепшым выпадку несур’ёзная фігура.

У гэты час чамусьці менавіта маскоўскія журналісты праводзяць рассьледваньні, аналіз фота- і відэаматэр’ялаў, думаюць, супастаўляюць і робяць важныя высновы. Чаму яны — у сваёй Маскве — займаюцца не лухтой і пустазвонствам, а аналітычнай працай? Чаму мясцовая журналістыка не аналізуе факты і падзеі? Чаму маскоўскія пінкертоны ад журналістыкі дэманструюць нам прыроду і характар крывавай правакацыі, арганізаванай рэжымам 19 сьнежня?

Падобна, што многія дзеячыкі ад мясцовай журналістыкі ня могуць ужо нічога іншага рабіць, як толькі хлусіць людзям і цягнуць беларусаў на выбарчыя фарсы ды за папамі-гапонамі. Прычым, робяць яны гэта за тлустыя грантаўскія ганарары “за пашырэньне і ўмацаваньне дэмакратыі”.

Пасярод драматычных падзеяў, што разгортваюцца ў Беларусі, шмат зь якімі асобамі і катэгорыямі дзеячаў ўсё раптам высьвятляецца.

Янка Базыль

27/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024