Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ І ПАДЗЕІ №18 Вы, батюшка, чай не партейный? 23 сьнежня з Масквы ўрэшце павіншавалі ўзурапатара прэзыдэнцкай улады Лукашэнку. Гэта пакуль што не Медведев і не Пуцін. Гэта быў “трэці чалавек” у імпэрыі патрыярх “всея Русі” Кірыл. Уздымаючы над сабой крыж, начальнік РПЦ віншаваў начальніка РБ. Цытуем: “Займаючы вышэйшую дзяржаўную пасаду ў мінулыя гады, Вы шчыра служылі краіне і яе грамадзянам. Вынікі прайшоўшых выбараў паказалі ўзровень народнага даверу да Вас…” Мяркуем, што далей ня трэба цытаваць, усё і так зразумела. Беларускім вернікам усходняга абраду трэба як сьлед задумацца над стварэньнем сваёй нацыянальнай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якая ня будзе падпарадкоўвацца лубянскім бацюшкам з афіцэрскай выпраўкай. У акруговым судзе Вільні будзе разглядацца справа былога “ляснога брата” (як называлі летувіскіх антысавецкіх партызанаў) па мянушцы Клаюнас. Генэральная пракуратура Летувы паведаміла, што гэты Клаюнас быў “летувіскім партызанам, удзельнікам руху супраціву савецкім акупацыйным уладам”. На пачатку 1950-х гадоў яго арыштавала НКВД, і ён пагадзіўся супрацоўнічаць з акупантамі. У якасьці агента-правакатара ён дапамагаў акупантам арыштоўваць і зьнішчаць жыхароў Летувы, якія супраціўляліся акупацыі. Ён функцыянаваў у гэтым амплуа на працягу 10 гадоў, да 1965 года. Трэба спадзявацца, што ў вызваленай Беларусі адбудуцца судовыя разгляды справаў мясцовых агентаў-правакатараў, якія заводзяць людзей у тупікі, пад удар дыктатуры і паказушна б’юць вокны ў Доме Ураду. Лубянская гвардыя. Днямі ў Маскве адбываліся дэбаты на перавыбарах кіраўніцтва “пуцін-югенда” — маладзёвай структуры “Молодая гвардыя” у старэчай партыі “Едіная Россія”. Выступалі і галасавалі. Кіраўніцтва запрапанавала, каб начале “Молгвардіі” стала Аня Чапман. Імя гэтай камсамолкі зусім нядаўна прагрымела па ўсяму сьвету. Не, яна не паліла сялянскія хаты, як Зоя Касмадзям’янская, і не страляла ў Леніна, як Фаня Каплан. Аня была спэцом па ачмурэньню мужчын з важных пасадаў у заходняй дзяржадміністрацыі. Але яна не пасьпела напоўніцу разгарнуць свой спакушальніцкі талент і правалілася разам з разгалінаванай агентурнай гэбоўскай структурай у ЗША. Цікава, што пасьля правалу і яе вяртаньня ў Маскву, яе не рэпрэсіравалі як правальшчыцу. Усіх праваленых агентаў прымаў галоўны сацыяльна-палітычны правальшчык РФ Пуцін, піў зь імі шампанскае і хорам сьпяваў “Наша служба і опасна і трудна…” У Маскве сьпечаная агентка адпазіравала ў розных “мужчынскіх выданьнях”, прадэманстравала часткі свайго цела. Мабыць за гэты апошні агентурны подзьвіг яе і выставілі на кіраўніцтва “Молгвардыі”. У выніку дыскусій генсекам яна не стала, але была абрана на кіраўніка па патрыятычнаму выхаваньню. У інтэрв’ю для расейскага тэлебачаньня товарішч Аня сказала: “Вставая утром, нужно радоваться каждому дню і любіть родіну!” 23 сьнежня ў Маскве спэцслужбы арыштавалі адстаўнога палкоўніка ГРУ (Государственного разведуправленія РФ) Уладзімера Квачкова. Яму інкрымінуюць падрыхтоўку да ўзброенага мяцяжа. Мы публікуем паведамленьне на гэтую тэму маскоўскага інтэрнэт-выданьня Лента.ру: “Пра спробу арышту Квачкоў сам паведаміў інфармагенцыям увечары 23 сьнежня. Па ягоных словах, у ягоную кватэру на Беражкоўскай набярэжнай спрабавалі ўламацца 12 чэкістаў, якія адключылі яму сьвятло і выклікалі супрацоўнікаў МНС, каб выламаць дзьверы. Адвакат Аляксей Паршын, які прыбыў на дапамогу свайму клінту, распавёў журналістам газэты “Коммерсант”, што спэцслужбы прышлі па сакрэтны плян захопу ўлады і сьпіс змоўшчыкаў, які нібыта Квачкоў захоўвае ў сябе ў хаце. Урэшце абложаны палкоўнік адчыніў дзьверы і дазволіў зьвезьці сябе ў Ляфортаўскі суд, які арыштаваў яго тэрмінам на два месяцы. Ніякіх падрабязнасьцяў не было агалошана, акрамя артыкулаў крымінальнай справы, па якім праходзіць Квачкоў: “садзеяньне тэрарыстычнай дзейнасьці” і “пасобніцтва ў арганізацыі ўзброенага мяцяжа”. Перад пачаткам слуханьняў палкоўнік пасьпеў паразмаўляць з журналістамі і выказаць свае вэрсіі. На ягоную думку, арышт быў інспіраваны Анатолем Чубайсам, у замаху на якога быў абвінавачаны палкоўнік і быў апраўданы прысяжнымі, прычым двойчы. Сымвалічна, што за дзень да затрыманьня Квачкова Вярхоўны суд зацьвердзіў апраўдальны прысуд, паставіўшы канчатковую кропку ў гэтай справе. Палкоўнік таксама распавёў, што, па ягоных зьвестках, ягоны арышт зьвязаны з паказаньнямі аднаго зь ягоных паплечнікаў па “Всероссійскому народному ополченію імені Мініна і Пожарского”, затрыманага ўлетку 2010 года за экстрэмізм. Йдзецца пра Пятра Галкіна, лідэра тальяцінскага аддзяленьня “Народного фронта освобожденія Россіі”, які ў спэцслужбах лічаць баявым падраздзяленьнем “ополченія”. Па словах Квачкова, Галкіна і яшчэ некалькіх актывістаў затрымалі ў лесе з арбалетам. На допытах ён даў паказаньні, што нібыта па заданьню Квачкоўскага ён ствараў дружыны баевікоў, якія праводзілі трэніроўкі, рыхтуючыся да ўзброеных выступленьняў. Пасьля арышту Галкіна былі праведзены ператрусы на кватэрах актывістаў “ополченія” у некалькіх гарадах. У тым ліку ў Квачкова. Цікавая знаходка чакала спэцслужбы, па зьвестках агенцыі “Росбалт”, на пецярбургскай кватэры былога міліцыянта Аляксандра Кісялёва, які ёсьць членам і “ополченія” і Россійской коммуністіческой рабочей партіі. У чэкістаў былі дадзеныя, што ён, працуючы ў ЧОПе, быў зьвязаны з арганізацыяй “Русскіх маршей”. Падчас ператрусу ў кватэры Кісялёва знайшлі мноства агнястрэльнай зброі і трацілавыя шашкі. Потым высьветлілася, што “ополченіе” шчыльна супрацоўнічае з “Русскім обшченаціональным союзом”, які мае штаб-кватэру ва Уладзіміры. У гэтага руху ёсьць баявое крыло пад назовам “Спас”, членаў якога абвінавачвалі ў тэрарыстычнай дзейнасьці і нападах на людзей неславянскай зьнешнасьці. У прыватнасьці, восем членаў “Спаса” былі асуджаны за выбух на Чаркізаўскім рынку, які забіў 14 чалавек. У выніку напрошваюцца дзьве вэрсіі арышта Квачкова. Адну зь іх выказалі “Коммерсанту” фігуранты справы пра замах на Чубайса, па якой акрамя адстаўнога палкоўніка праходзілі два былых дэсантнікі Робэрт Яшын і Аляксандр Найдзёнаў. Яны мяркуюць, што “ополченіе” ня можа прадстаўляць рэальнай небясьпекі, бо на 90% складаецца з пэнсіянэраў. Акрамя таго, у дзейснай арміі Квачкоў таксама папулярнасьцю не карыстаецца. Другая вэрсія зьвязана з беспарадкамі на Манежнай плошчы і спробамі правесьці масавыя акцыі пасьля таго”. Знаёмячыся з гэтай інфармацыяй з расейскіх СМІ пра Квачкова і іншых дзеячаў розных “ополченій”, неяк не ўдаецца пазбавіцца ад уражаньня, што ўсё гэта ёсьць маштабная лубянская правакацыя, а Квачкоў і іншыя кіраўнікі “падпольля” ёсьць банальнымі агентамі. Па-першае, што гэта за арышт, пасьля якога палкоўнік ГРУ (“мяцежнік”) ня проста дае інтэрвію журналістам, але падоўгу распавядае газэтчыкам пра сваіх паплечнікаў, свой “баявы шлях” і свае пляны? Такой лухце здольныя паверыць толькі заходнія журналісты-гастралёры, якія радыя злавіцца на такую блясну. Калі б былі сапраўдныя баявыя антыкрамлёўскія арганізацыі, то сапраўднага мяцежніка з ГРУ трымалі б ужо ў лубянскай камэры і ён распавядаў бы пра свае “вэрсіі” не журналістам, а іншым асобам. Падобна на тое, што Крэмль-Лубянка панаставаралі “саюзаў мяча і арала” і ачолілі іх сваімі правакатарамі, якія захоўваюць “сьпісы мяцежнікаў” у кватэрах. Галоўнай, на наш погляд, мэтай гэтай “мяцежнай фарматворчасьці” крамлёўскага начальства ёсьць высьвятленьне патэнцыйна небясьпечных кадраў у расейскім грамадзтве і расейскай арміі і потым нэўтралізацыя (ліквідацыя) гэтых кадраў, якія зловяцца на заклікі квачковых і галкіных. “Усё павінна быць пад кантролем!”, як кажуць на Лубянцы. З другога боку, Лубянка дэманструе грамадзтву неабходнасьць “жалезнай рукі”. Расейскае грамадзтва — “за”. (Паводле матэр’ялаў з расейскіх СМІ) 29/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |