Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Польская газэта “Gazeta Wyborcza” Наш камэнтар: На архіўным здымку ў газэце — Мілінкевіч перад эўрачыноўнікамі са сваёй фальшывенькай завучанай усьмешачкай. Гэты “лідэр” атрымаў сваё месца ў асяроддзі лідэрства псэўдаапазыцыі, якая завяла людзей на плошчу-мяшок пад удар дыктатуры. Цяпер ён выкарыстаў момант і ўключыў сваю кружэлку пра перамовы з рэжымам. Фактычна, прапаноўваецца пагуляць у закладнікі (па схеме Лукашэнкі) і потым легітэмізаваць рэжым праз перамовы. Падобна, што ў Эўропе яму ўжо ня надта вераць. Сапраўды, вялі-вялі перамовы з прамаскоўскім рэжымам, нават гатовыя былі фальшывыя выбары прызнаць і вялікія грошы Лукашэнку даць, а ў апошні момант па загаду з Масквы рэжым усе дамоўленасьці абваліў. Трэба, аднак, чакаць, што Мілінкевіч днямі паедзе ў Эўропу з сольнымі канцэртамі: даваць свае “тлумачэньні” таго, што адбываецца ў Беларусі. Скептыкі могуць спытаць: а што трэба было рабіць? А вось што. Сапраўдная апазыцыя павінна была на рэйкі класьціся і патрабаваць, каб Захад не прызнаваў фальшывыя выбары. Сапраўдная апазыцыя павінна была б падтрымаць Народны Байкот, не выстаўляць сваіх “спарынг-кандыдатаў”, не заклікаць да ўдзелу выбаршчыкаў у галасаваньньні г.д. Адным словам, сапраўдная апазыцыя ня хлусіць свайму народу і сьвету, не выкручваецца. Алесь Хадасевіч *** Польская газэта “Rzeczpospolita” 26 сьнежня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Наш урад мяркуе, што рэакцыяй на сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары і разгром апазыцыі ў Беларусі павінна быць адкрыцьцё польска-беларускай мяжы для звычайных беларусаў — даведалася “Жэчпаспалітая”. Нават насуперак Брусэлю, бо цяжка спадзявацца хуткай падтрымкі такой ініцыятывы з боку ўсіх краін Эўразьвязу, асабліва такіх, як Італія ці Іспанія”. Польскі ўрад мяркуе зрабіць бясплатнымі візы для наведваньня тэрыторыі Польшчы, пашырыць праграмы па культурнаму і адукацыйнаму супрацоўніцтву. Цытуем фінал артыкула: “Такога тыпу ініцыятываў здаўна дамагалася тамашняя памяркоўная апазыцыя з Аляксандрам Мілінкевічам на чале”. Наш камэнтар: Нават новы тэрмін ёсьць — “памяркоўная апазыцыя Мілінкевіча”. Вось як! Ён, аказваецца, ўжо не “агульны лідэр апазыцыі”, а “начале памяркоўных”. Цікава, а наколькі памяркоўных? Зразумела, што гэта справа польскага ўраду, як каго кваліфікаваць, але няўжо яны не пераканаліся, што маюць справу з правальшчыкам і фальшывай падстаўной фігурай? Там, дзе засьвечваецца Мілінкевіч, усё даводзіцца да абсурду і правальваецца. Алесь Хадасевіч *** Польскі штотыднёвік “Tygodnik Powszechny” 26 сьнежня 2010 г. Польскі штотыднёвік “Tygodnik Powszechny” напісаў пра “выбары ў Беларусі”, што яны “прайшлі больш лібэральна, але Лукашэнка паказаў сваю звычайную жорсткасьць”. На Кастрычніцкай плошчы пасьля выбараў сабраліся 5 тысячаў дэманстрантаў, на якіх напала міліцыя. Але перад абедам быў пабіты і арыштаваны адзін з кандыдатаў Ул. Някляеў. Наш камэнтар: Адным словам, у агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька… Мы ведаем, што дэманстрантаў было ў дзесяць разоў больш, паліцэская правакацыя і напад адбыліся на пл. Незалежнасьці, а сп. Някляева цяжка паранілі далёка пасьля абеду (за паўгадзіны да дэманстрацыі). І гэта ўзровень польскай журналістыкі, якая дае інфармацыю не з іншай плянэты, а з суседняй краіны. Фантастыка! Алесь Хадасевіч *** Румынская газэта “Adevarul” 27 сьнежня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” напісала пра стварэньне румынскімі і малдаўскімі кінематаграфістамі гістарычнага фільма “Стэфан Вялікі. 1475 год”. У фільме задзейнічаны лепшыя акторы. Галоўны герой фільма князь Малдовы Стэфан некалькі разоў заяўляе ў фільме пра “адзінства румынскага народу”. Наш камэнтар: Стэфан чэл Марэ (Вялікі) — найвыдатнейшы дзеяч гісторыі Малдовы, пры якім княства дасягнула найвялікшай магутнасьці, граміла турак і іншых заваёўнікаў. Беларусы сутыкнуліся з Стэфанам аднойчы — у 1497 годзе. Польскае войска вярталася з Малдовы пасьля правальнай спробы аблогі горада Брэіла. На мяжы яно патрапіла ў пастку да Стэфана, палякам пагражаў поўны разгром. Але ў самы драматычны момант падасьпела беларуская кавалерыя, якая фарсіраванымі маршамі ішла з ВКЛ на дапамогу палякам. Дзякуючы нашаму рыцарству войска здолела вырвацца з абкружэньня і выратавацца. У цывілізаваных дэмакратычных краінах здымаюць цывілізаваныя гістарычныя фільмы пра нацыянальную гісторыю. У акупаванай Беларусі паўстаюць “шэдэўры” лукашыстоўскай эстэтыкі, кшталту русскоязычного кінапасквіля “Анастасія Слуцкая” ці кінагнюснасьці “Павлинка-New”. Алесь Хадасевіч *** Славацкая газэта “SME” 27 сьнежня 2010 г. Славацкая газэта “SME” напісала пра падзеі ў Менску, што адбыліся 19 сьнежня: “Пратэсты скончыліся атакай на будынак ураду і парляманту — дэманстранты разьбівалі шыбы, выламывалі дзьверы. Пасьля гэтага жорстка дзейнічала паліцыя і 639 асобаў арыштавала проста на месцы”. Наш камэнтар: Яшчэ адзін прыклад прымітыўнай “журналістыкі-аналітыкі”. Калі вы сабраліся пісаць пра падзеі ў Менску, дык паглядзіце хаця б відэакадры гэтых падзеяў: як купка правакатараў (пераапранутых амонаў) бье і ламае на ўваходзе ў Дом Ураду. Пра гэта аніслова (яны ж бо ўзялі інфармацыю з лукашысцкага экрана). Юрка Марозаў *** Чэшская газэта “Lidove Noviny” 27 сьнежня 2010 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” пісала пра рэпрэсіі ў Менску, якія працягваюцца і пасьля 19 сьнежня. На здымку ў газэце — закратаванае вакно на сумнавядомай Акрэсьціна, адкуль высунута рука вязьня з аркушом паперы, на якім напісана “Перамога за намі!” Наш камэнтар: Адчуваецца, аднак, што заходнія журналісты так і не зразумелі, аб чым йдзецца ў Беларусі. Калі б яны зразумелі, то пісалі б не пра “важдзей”, а бралі б інтэрвію ў маладых хлопцаў і дзяўчат, якія паўсталі супраць абрыдлай русіфікатарскай дыктатуры (хаця і ў Беларусі не да ўсіх дайшло). Пісалі б, што ў Беларусі заявіла пра сябе новае пакаленьне, якое ня ведае, што такое СССР і ня хоча жыць пад уладай прамаскоўскага маразму. Юрка Марозаў *** Аўстрыйская газэта “Der Standard” 27 сьнежня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” пісала пра рэпрэсіі ў Беларусі і пра мітынг супраць Лукашэнкі перад амбасадай Беларусі ў Маскве. Пад падтытулам “Запозьненае віншаваньне” газэта паведаміла пра тое, як Медведев павіншаваў з перамогай Лукашэнку. Наш камэнтар: Крамлёўскія віншаваньні газэта чамусьці называе “запозьненымі”. А Масква проста вытрымала паўзу “для саліднасьці”. Свае віншаваньні паслалі крываваму дыктатару ўсе магчымыя экзоты і маргіналы, настала і чарга Масквы, якая стаіць за гэтай дыктатурай і гэтымі рэпрэсіямі. *** Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” 27 сьнежня 2010 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведаміла пра мітынг з 4 тысячаў людзей на Пушкінскай плошчы ў Маскве, які адбыўся напярэдадні. Яны выступалі супраць правага экстрэмізма і трымалі ў руках плякаты “Расея для ўсіх!”, “Фашызм ня пройдзе!”, “Мы не дазволім разваліць нашу Расею!” Наш камэнтар: Маскоўскія інтэлігенты-мітынгоўшчыкі неяк і не заўважылі, што фашызм у Маскве і “до самых до окраін” ужо даўно прайшоў і камфортна атабарыўся. Што паратункам для народаў (у тым ліку і расейскага) быў бы якраз канчатковы развал дапатопнай расейскай імпэрыі. Алесь Хадасевіч 29/12/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |