Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нацыянальная Царква бароніць народ

Мы публікуем фрагмэнты Звароту да грэцкага народу Сьвяшчэннага Сіноду Эладскай (Грэцкай) Праваслаўнай Царквы. Бачачы, што народ апынуўся ў бядзе, грэцкае сьвятарства ўздымае свой голас ў абарону падманутых і пакінутых людзей, нацыянальных і духоўных каштоўнасьцяў вялікай Элады. Сьвятары кажуць адкрыта і непрыхавана аб галоўных арганізатарах сакрушальнага крызісу – аб чужых крэдыторах і “сусьветных кіраўніках”. Гэта не абстрактныя сілы і не мастацкія вобразы. Краіну старажытнай цывілізацыі і высокай духоўнасьці давялі да краху бязбожнікі, якія захапілі ўладу ў новым “савецкім саюзе”, у якім дамінуе Нямеччына. Лібэральна-сацыялістычная бездухоўнасьць брусэльскіх структураў – агульная бяда эўрапейскіх народаў.

Беларусы зусім нядаўна сутыкнуліся з амаральнасьцю гэтых структураў пасярод свайго разбуральнага крызісу. На працягу месяцаў беларускія патрыёты заклікалі эўрабюракратыю ня ўдзельнічаць у антынародным падмане, які з помпай разгортваў прамаскоўскі рэжым у нашай краіне, – у фальшывых “прэзыдэнцкіх выбарах”. “Кіраўнікі Эўропы” цынічна пасьмейваліся і рабілі ўсё для таго, каб прызнаць любыя вынікі сфальшаваных крымінальных “выбараў”. Яны бачылі, але “не заўважалі” злачыннай дзейнасьці антыбеларускай дыктатуры, сістэматычных парушэньняў Закона і зьдзеку з мільёнаў нашых людзей. Брусэльская бюракратыя ўжо 19 сьнежня была гатова прызнаць легітымным узурпатарскі акупацыйны рэжым у Беларусі. Яна гатова была даць дыктатару вялікія сумы крэдытных грошай, каб адцягнуць крах антынароднага ладу (і такім чынам павесіць цяжар крэдытаў на абрабаваны беларускі народ). Толькі драматычныя падзеі ў Менску вымусілі іх гэтым разам перанесьці на нейкую будучыню акт свайго злачыннага прызнаньня хамскай дыктатуры ў Беларусі.

Няма веры крывадушным крэдыторам і амаральным бюракратам. Грэцкае сьвятарства апэлюе да адраджэньня духоўных каштоўнасьцяў і да нацыянальнай салідарнасьці ўсяе нацыі – да ўнівэрсальных чалавечых спосабаў паратунку ў цяжкія часы выпрабаваньняў. Якое гэта шчасьце – мець сваю нацыянальную Маці-Царкву, якая застаецца з народам тады, калі валяцца і дэманструюць сваю няздольнасьць астатнія “аўтарытэты” краіны, перш за ўсё мітусьлівае палітыканства, якое давяло радзіму да залежнасьці ад чужых гаспадароў.

Гэта ёсьць важная лекцыя для нас, беларусаў. Мільёны нашых людзей “грэцкай веры” (як нашы продкі называлі Праваслаўе) павінны ўжо цяпер зрабіць адэкватныя ацэнкі становішча і пачынаць дзейнічаць. У Беларусі павінна быць адноўлена нацыянальная аўтакефальная Беларуская Праваслаўная Царква, якая будзе служыць Богу і народу. Чужынскі сурагат пад назовам РПЦ па сутнасьці сваёй ня здольны на такое служэньне. Гэта ёсьць чужынская структура, кіруемая з імпэрскай Масквы, якая мае зусім іншыя задачы і функцыі. Яна ненавідзіць нашу мову, культуру і духоўную традыцыю. Яе кіраўнік Філарэт, атрымоўваючы ордэн з рук Пуціна, публічна заяўляў: “Служу Россіі і союзному госудасртву”. У Беларусі лютуе крызіс, самыя цяжкія часы яшчэ наперадзе. А мясцовыя структуры РПЦ робяць выгляд, што ўсё ў парадку, і працягваюць свой актыўны ўдзел у русіфікацыі нашага народу, яны “благословляют” узурпатара Лукашэнку.

Мы павінны задацца важнымі пытаньнямі. Чаму гэта адбываецца? Чаму сьвятарства нават не паспрабавала актамі міласэрнасьці аблегчыць пакуты сотняў несправядліва ўвязьненых людзей і іхных сем’яў? Чаму не была выкарыстана магчымасьць высьвятленьня сапраўднага становішча, у якім апынуўся цяжка паранены і ўвязьнены ў турме КГБ паэт Уладзімер Някляеў? Грамадтва вымушана задавольвацца інфармацыяй аб стане яго здароўя ад нейкіх нікому не вядомых асобаў. Зразумела, што гэтыя пытаньні рытарычныя. Адказы на іх вядомыя. Чужынская структура РПЦ ніколі ня будзе бараніць наш народ, бо яна ня ёсьць часткай нашага народу.

Янка Базыль

Зварот да народу Сьвяшчэннага Сіноду Эладскай Праваслаўнай Царквы
Чацьвер, 16 сьнежня 2010 года

Сьяшчэннае кіраўніцтва Эладскай Праваслаўнай Царквы, якое сабралося 5-8 кастрычніка на сваё чарговае паседжаньне, лічыць сваім абавязкам зьвярнуцца да сваёй паствы, народу Боскага, а таксама да ўсіх нераўнадушных людзей на мове праўды і любові.

Мы з вамі жывем у цяжкі і драматычны час. Як краіна, мы сутыкнуліся з цяжэйшым эканамічным крызісам, які вядзе бальшыню людзей да пачуцця няўпэўненасьці і страху. Мы ня ведаем, што нам прынясе заўтрашні дзень. Відавочна, што наша Радзіма ўжо ня ёсьць свабоднай, а фактычна кіруецца крэдыторамі. Мы ведаем, што многія з вас чакаюць, што Царква скажа сваё слова і зойме пазыцыю адносна падзеяў, якія мы з вамі назіраем.

Тое, што перажывае наша Радзіма, ня мае прэцэдэнта і ўражвае. Разам з духоўным, сацыяльным і эканамічным крызісам адбываецца разбурэньне ўсіх нашых асноваў. Йдзецца пра спробу выкараненьня і зьнішчэньня нашай традыцыі, таго, што заўсёды лічылася асновай жыцьця нашай Бацькаўшчыны. У сацыяльнай сфэры адбываецца ліквідацыя нашых асноваў і правоў. Прычым робіцца гэта пад неверагодным прэтэкстам: “Да гэтых захадаў нас змушаюць нашы крэдыторы”. Такім чынам, мы як краіна фактычна прызнаем, што знаходзімся пад акупацыяй і выконваем волю нашых новых кіраўнікоў. У сувязі з гэтым паўстае наступнае пытаньне: ці тычацца іхныя дамаганьні толькі фінансавай і сацыяльнай сфэраў ці яны распаўсюджваюцца на духоўную і культурную тоеснасьць і самастойнасьць нашай Радзімы?

Ва ўмовах становішча, якое склалася, у кожнага разумнага чалавека ўзьнікае пытаньне: чаму мы раней не прадпрыймалі такіх жорсткіх захадаў, якія сёньня называюць даўно неабходнымі? Усе гэтыя паталогіі нашага грамадзкага жыцьця, якія мы цяпер з такой цяжкасьцю намагаемся пераадолець, чаму яны не былі залагоджаны сваечасова? Навошта трэба было чакаць, пакуль мы не дасягнем цяперашняга крытычнага стану? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў нашай дзяржавай кіруюць адны і тыя ж людзі. Зь якой палітычнай мэтазгоднасьці яны зыходзілі, ведаючы, што вядуць краіну да катастрофы, а сёньня яны адчуваюць сябе ў бясьпецы, усьведамляючы сябе толькі выканаўцамі чужой волі? Цяпер адбываюцца такія радыкальныя рэформы, якія ў былыя часы ўсхвалявалі б усю Грэцыю, а сёньня яны амаль не сустракаюцца з супрацьдзеяньнем.

Наш эканамічны крызіс зьвязаны з дысбалансам паміж вытворчасьцю і спажываньнем. Паміж павольнымі тэмпамі вытворчасьці, якіх нам удаецца дасягнуць, і высокім узроўнем жыцьця, да якога мы прызвычаяліся. Калі спажыванае значна перавышае вытворчасьць, эканамічны дысбаланс непазьбежна схіляецца ў бок выдаткаў. Каб даць на гэта рады, наша краіна вымушана браць зьнешнія займы. Калі крэдыторы пачынаюць патрабаваць вярнуць пазыкі, пачынаецца крызіс, а потым адбываецца і банкруцтва. Але эканамічны крызіс, які абцяжарвае і прыгнятае нашую Айчыну – гэта толькі вяршыня айсбэрга. Гэта ёсьць наступства і плён іншага, духоўнага крызісу.

Дыспрапорцыя паміж спажываньнем і вытворчасьцю зьяўляецца ня толькі эканамічнай катэгорыяй, але, перш за ўсё, паказьнікам духоўнага надлому. Прыкметай маральнага крызісу, які закрануў як уладу, так і народ. Улада, якая ня здолела паводзіць сябе з адказнасьцю перад народам, не магла і не хацела размаўляць зь ім на мове праўды, прапагандавала фальшывыя ідэалы, спрыяла карупцыі, адзінай мэтай якой было само валоданьне ўладай. Яна фактычна дзейнічала супраць сапраўдных інтарэсаў народу і нашай Краіны.

І, з другога боку, мы, народ, дзейнічалі безадказна. Мы абагавілі багацьце, шукалі сытнага і спакойнага жыцьця, не грэбавалі падманам і лёгкай нажывай. Нас ужо не хвалявала, што адбываецца ў сьвеце і з нашай краінай. Самачыннае патрабаваньне захаваньня сваіх правоў прафсаюзамі і сацыяльнымі групамі з поўнай абыякавасьцю да таго, як гэта адаб’ецца нашым грамадзтве ў цэлым у значнай ступені спрыялі таму, што мы апынуліся ў сёньняшнім становішчы. (…)

Мы абралі ўяўны дабрабыт, але згубілі свабоду, прычым ня толькі нашу асабістую, але і свабоду нашай Радзімы. Сёньня чалавек (магчыма і апраўдана) трымціць ад адной думкі аб зьніжэньні свайго прыбытку, але яго амаль не клапоціць дэфіцыт грошай, што дзяржава выдзяляе на адукацыю. Не перажывае ён і аб сваіх дзецях, якія згасаюць у сваіх шматлікіх залежнасьцях, не перажывае аб абесцэньваньні чалавечай асобы і жыцьця. Вось сапраўдны сэнс сёньняшняга крызісу і крыніца эканамічных цяжкасьцяў, якія так бязлітасна выкарыстоўваюць “сусьветныя кіраўнікі”. (…)

Мы хочам сказаць вам, што Царква мае супрацьяддзе культу спажываньня – гэта аскеза. А спажываньне – гэта тупік (бо жыцьцё ня мае сэнсу), аскеза – гэта шлях (бо вядзе да сапраўднага жыцьця). Мэта аскезы – не адмова ад задавальненьня, а напаўненьне жыцьця глыбінёй і зьместам. Яна падобная на трэніроўку спартоўца, якая прывядзе яго да заваёвы мэдаля. І мэдаль гэта ёсьць ня што іншае як жыцьцё, што перамагае сьмерць, жыцьцё, узбагачанае любоўю. Аскеза – гэта шлях свабоды ад рабства празьмернасьці. Таго рабства, якое зрабіла нас пасьмешышчам. (…)

Царква – адзіная інстытуцыя, якая можа ўстаць побач з чалавекам і падтрымаць яго. Але Царква – гэта ўсе мы, у гэтым Яе і наша моц. Адзінства паміж пастырамі і паствай хочуць разбурыць перш за ўсё “сусьветныя кіраўнікі”. (…) Царква выступае не супраць дзяржавы, а супраць тых, хто стаіць за дзяржавай, спрабуючы пазбавіць вас надзеі і ідэалаў. Памятайце, што паводле ацэнак многіх эканамістаў, гэты крызіс быў выкліканы штучна, каб стацца прыладай у дасягненьні сусьветнага панаваньня сіламі, якія складана западозрыць у любові да чалавека.

Мы вырашылі стварыць цэнтар аналізу сацыяльных праблемаў, каб ня толькі назіраць, але пасьпяхова змагацца з цяжкасьцямі, якія выкліканы цяперашнім крызісам. Наша задача – разьвіць дабрачынную дзейнасьць кожнага прыхода, такім чынам, каб не засталося аніводнага чалавека, які ня можа атрымаць талерку ежы. Вы ведаеце, што Царква ў гэтым праводзіць каласальную працу. Ведаеце, бо многія з вас падтрымліваюць намаганьні вашых прыходаў сваёй працай або эканамічнай дапамогай. Заклікаем вас стаць бліжэй да вашага прыходу, каб разам мы маглі падтрымліваць адзін аднаго ў гэтыя цяжкія часы.

Наш народ і раней сутыкаўся з беднасьцю і голадам, але выстаяў і перамог, бо меў ідэалы і каштоўнасьці. Усе разам мы можам дапамагчы адному, а адзін падтрымаць усіх. Бог не стварыў нас баязьлівымі, а адарыў нас духам моцы і любові. З гэтым духам, згуртаваныя вакол нашай вялікай сям’і, нашай Царквы, усьведамляючы нашы памылкі, у пошуках сэнсу жыцьця і любові, мы выйдзем з гэтых няпростых выпрабаваньняў.

Сьвяшчэннае кіраўніцтва Эладскай Царквы

31/12/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024