Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
2 студзеня польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла, што ў гэты дзень з раніцы Аляксандр Мілінкевіч знаходзіўся на допыце ў КГБ, які працягваўся паўтары гадзіны. Пасьля таго, як Мілінкевіч выйшаў з КГБ, ён адмовіўся распавядаць аб тым, што адбывалася зь ім падчас допыту. Мілінкевіч патлумачыў, што даў падпіску аб тым, што ня будзе распавядаць нікому пра тое, што адбывалася на допыце. Беларусы, даведаліся пра гэты цікавы эпізод з польскй прэсы. У “незалежных і дэмакратычных СМІ ў Беларусі” нічога не паведамлялася. У “незалежнай дэмжурналістыкі” выходныя дні і навагоднія сьвяты. Той факт, што ў нашай краіне разгортваеца ўсё больш адкрытая і жорсткая дыктатура, не адбівае іх ад сьвяткаваньня. Сотні людзей застаюцца за кратамі, палітычных дзеячаў цягаюць на допыт у КГБ. Добра што польскія журналісты не праспалі эпізод з Мілінкевічам. А. Мілінкевіч ня першы, хто пасьля 19 сьнежня 2010 года робіць такую заяву. Сказаў пра “падпіску”, усьміхнуўся і зноў узяўся за справу “пашырэньня дэмакратыі” у Беларусі. Але давайце разьбярэмся. Як павінен быў бы паводзіць сябе сапраўдны палітычны лідэр, беларускі патрыёт, чалавек разумны і адказны за свае дзеяньні і словы (на ўсё гэта прэтэндуе сп. Мілінкевіч)? Такі чалавек мог бы сабраць перад візытам у КГБ прэс-канфэрэнцыю і паказаць позву з КГБ, каб усе маглі пераканацца, што яна аформлена ў адпаведнасьці з законам. Далей ён мог бы заявіць, што будзе весьці размову з афіцэрамі КГБ толькі па справе, ўказанай у позве. У будынак КГБ яго павінны былі б суправаджаць журналісты з “незалежных і дэмакратычных” СМІ. Яны мусілі б цярпліва мерзнуць на ганку канторы і чакаць героя. Пасьля гэтага ён павінен быў бы распавесьці ім аб тым, як ён паводзіў сябе на допыце. Як ён адмовіўся весьці размову аб недатычных да справы пытаньнях. Як ён выказаў пратэст супраць неабгрунтаваных рэпрэсій. Як ён запатрабаваў сустрэчы з увязьненымі кандыдатамі і перш за ўсё з двума кандыдатамі на прэзыдэнта, даверанай асобай якіх ён (Мілінкевіч) зьяўляецца. Ён павінен быў бы запатрабаваць таксама сустрэчы з цяжка параненым паэтам Уладзімерам Някляевым, аб сапраўдным лёсе якога дагэтуль ня ведае беларускае грамадзтва. Калі б яму адмовілі ў гэтым, ён мог бы заявіць пратэст, запатрабаваць умяшаньня пракурора па нагляду і іншае. Нічога такога не было. Пакуль большасьць прыкметных пратэстных асобаў знаходзяцца пад арыштам ў канторы (куды якраз хадзіў А. Мілінкевіч), ён пачаў дэманстраваць сябе (асабліва на міжнароднай арэне) у якасьці галоўнага арганізатара гуманітарнай дапамогі ўвязьненым, гаранта і кіраўніка дэмсілаў Беларусі і г.д. Гэтай прафанацыі павінен быць пакладзены канец. Усе ўжо ведаюць цану ягоным такім паводзінам. Янка Базыль 3/1/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |