АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (2.I.2011.)
Аўстрыйская газэта “Die Presse”
2 студзеня 2011 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра ўвядзеньне ў Эстоніі валюты эўра ў навагоднюю ноч. Эстонія — першая з былых савецкіх рэспублік пайшла на гэты крок, “вялікі крок для Эстоніі”, як сказаў прэм’ер краіны Андрус Ансіп. Скептыкі, аднак, кажуць, што такім чынам Эстонія “купіла сабе апошні білет на “Тытанік”. Амэрыканскі эканаміст, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Пол Кругман напісаў пра падзею на сваім блогу: “Што ж — жадаю шчасьця, але адначасова выказваю свае спачуваньні”.
Наш камэнтар: Эстонцы — вялікія арыгіналы. Вядома, аднак, што ўся краіна з трывогай чакае першага (тыповага пасьля ўвядзеньня эўра) выніку: рэзкага падвышэньня коштаў на жыцьцёва неабходныя тавары.
Алесь Хадасевіч
***
Латвійская газэта “Diena”2 студзеня 2011 г. Латвійская газэта “Diena” цытавала выказваньні Пуціна пра выбары ў Беларусі: “Я не сачыў за гэтымі выбарамі, але мяркуючы па колькасьці галасуючых, здаецца зразумелым — выбар народу Беларусі трэба шанаваць”.
Наш камэнтар: А тлумачылі беларускія патрыёты беларускім выбаршчыкам: не хадзіце на выбарчыя ўчасткі дыктатуры, ня слухайце зазывалаў і пагражальнікаў, няхай участкі будуць пустымі. Але многім захацелася ліквідаваць дыктатуру праз дыктатарскі выбарчы фарс, хацелася “паказаць кузькіну маць” шулерам за выбарчым сталом. І вось вынік. Калі б выбарчыя ўчасткі былі б зусім пустымі, ніякі Пуцін ня мог бы прыкрывацца нейкай “колькасьцю галасуючых”.
Алесь Хадасевіч
***
Іспанская газэта “АВС”
2 студзеня 2011 г. Іспанская газэта “АВС” напісала пра заяву прадстаўніцы Сацыялістычнай партыі Элены Валенсьяны. Сацыялістка заявіла, што касьцельная каталіцкая герархія ня хоча прыняць мадэлі сям’і, адрозныя ад традыцыйных, бо яна “ненавідзіць жанчын”. Герархія, маўляў, “не эвалюцыяніруе разам з грамадзтвам і хоча захаваць дамінаваньне мужчынаў над жанчынамі”. У якасьці прыкладу сацыялістка кажа пра непрыняцьце Касьцёлам гамасэксуальных шлюбаў. Выступ сацыялісткі зьвязаны з маючай адбыцца імшой у цэнтры Мадрыда, на плошчы Калумба, якую будзе служыць арцыбіскуп мадрыдскі Раўса Варэла ў інтэнцыі захаваньня хрысьціянскай сям’і.
Наш камэнтар: Бязбожнікаў-сацыялістаў калоціць ад любой праявы чалавечай нармальнасьці, якую яны кваліфікуюць як “няздольнасьць да эвалюцыі”. Зразумела, што калі яны яшчэ пэўны час пакіруюць Эўропай, то ад іхнай гома-эвалюцыі спыніцца прырост насельніцтва. Божа, зьлітуйся, ратуй дурную Эўропу!
Алесь Хадасевіч
***
Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung”
2 студзеня 2011 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала, што міністар замежных справаў ФРГ Вэстэрвэле пратэстуе “супраць сфальшаваных выбараў у Беларусі і патрабуе вызваліць усіх увязьненых апазыцыянэраў”. Зь ягонага ведамства нават званілі з патрабаваньнем вызваленьня людзей самому начальніку “адміністрацыі прэзыдэнта” Макею.
Наш камэнтар: А ці даўно вы, партайгэносэ, ціснулі ручку Макею, Лукашэнку і іншым? Ці даўно спрабавалі сунуць ім у рукі вялікія грашовыя сумы “на пабудову дэмакратыі”? Ды перайграла вас імпэрская Масква (паабцала болей), перакуліла ўсе вашы шашні з антыбеларускім рэжымам. Тое, што адбылося — ганебны правал заходняй палітыкі, якая за плячыма беларускага народу круціла свой злачынны гэшэфт з антыбеларускім рэжымам.
Алесь Хадасевіч
***
Дацкая газэта “Berlingske Tidende”
2 студзеня 2011 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” напісала: “Апазыцыя і замежныя назіральнікі за выбарамі кажуць, што Лукашэнка, якога называюць апошнім дыктатарам Эўропы, сфальшаваў выбары”.
Наш камэнтар: Тое, што бальшыня беларусаў зразумелі ўжо ўвечары 19 сьнежня, толькі цяпер пачынае даходзіць да заходніх мазгоў. На працягу апошніх дзён заходнія СМІ амаль адзінагалосна на поўным сур’ёзе паведамлялі пра 90% удзельнікаў выбараў і 80% галасоў за Лукашэнку. І вось толькі з сёньняшняга дня яны масава пачалі называць гэтую статыстыку сфальшаванай. Як кажуць, і года не прамінула. Гэта яшчэ раз даказвае, наколькі глыбака заходнім палітыканствам была распрацаваная крымінальная мадэль безумоўнага прызнаньня фальшывага выбарчага фарсу дыктатуры. Мадэль абрынулася на крывавай плошчы ўжо амаль два тыдні таму, а яны да апошняга ўсё дундзелі па падрыхтаваных нотах.
Алесь Хадасевіч
***
Нарвэжская газэта “Dagbladet”
2 студзеня 2011 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” апублікавала рэпартаж з Зімбабвэ, дзе па-дыктатарску кіруе прэзыдэнт Мугабэ. Вынікі дыктатуры жудасныя. Папулярным сувэнірам для турыстаў ёсьць купюра мясцовай валюты ў 100 000 000 000 000 (адзін трыльён зімбабвійскіх даляраў). Паўсюль поўная стагнацыя і правал, натуральныя багацьці разрабоўваюцца хунтай.
Наш камэнтар: Трэба адзначыць, што асабліва імклівы эканамічны і сацыяльны правал пачаўся ў Зімбабвэ, калі Мугабэ заявіў, што ўрэшце здушыў усю апазыцыю свайму рэжыму. Калі Беларусь не вызваліцца ад лукашызма, наш народ чакаюць вялікія зімбабвійскія праблемы.
Юрка Марозаў
***
Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”
2 студзеня 2011 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла, што ва ўкраінскім горадзе Запарожжы невядомыя ўзарвалі помнік Сталіну, які стаяў насупраць мясцовага гаркама кампартыі.
Наш камэнтар: Украінскія патрыёты не дазваляюць запоўніць родную зямлю сатанінскімі знакамі.
Юрка Марозаў
3/1/2011 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|