Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку (5-6 студзеня 2011 г.).

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
5 студзеня 2011 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла, што прэзыдэнт Украіны Януковіч таемна павіншаваў Лукашэнку “з перамогай на выбарах”. Тэкст віншаваньня ня быў, аднак, зьмешчаны на афіцыйнай прэзыдэнцкай старонцы Януковіча. Але зьявіўся на старонцы Лукашэнкі. Пазьней МЗС Украіны выказаў занепакоенасьць “празмерным ужыцьцем сілы супраць дэманстрантаў”.
Наш камэнтар: Лукашэнка здаў яшчэ аднаго свайго сябра. Але сам пасабе цікавы факт. Прэзыдэнты ўжо саромяцца публічных віншаваньняў узурпатару.

Юрка Марозаў
***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
5 студзеня 2011 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра тое, як Рымашэўскі і Дзімітрыеў адмовіліся выказвацца на тэму падзеяў 19 студзеня ў сувязі з “падпіскай”, якую далі ў КГБ. Далей газэта напісала: “Раней падобныя выказваньні на дзяржаўным тэлебачаньні або праз падпісаньне заяваў, у якіх яны адмаўляліся ад пратэстаў і скідвалі віну на іншых дзеячаў апазыцыі, дазволілі пазьбегнуць арыштаваньня іншым кандыдатам на прэзыдэнта Яраславу Раманчуку, Рыгору Костусеву і Дзімітрыю Вусаву. Улады такім чынам хочуць пасварыць лідэраў апазыцыі”.
Наш камэнтар: Арыгінальная выснова польскіх аналітыкаў, вельмі арыгінальная. Калі б у польскім змаганьні за дэмакратыю і вызваленьне ад маскоўскай акупацыі нехта рабіў такія заявы, як згаданыя “кандыдаты”, то іх ніхто не лічыў бы ўжо лідэрамі.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Rzeczpospolita”.
5 студзеня 2011 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул свайго карэспандэнта Анджэя Пісальніка. Аўтар напісаў пра гандаль Лукашэнкі з Захадам. Прадметам гандлю ёсьць палітзьняволеныя, сярод якіх ёсьць 5 былых кандыдатаў на нядаўніх недэмакратычных выбарах. Лукашэнка выпусьціў Рымашэўскага і Дзімітрыева, каб паказаць Захаду, што ён можа выпусьціць і астатніх, калі Захад пойдзе на саступкі.
Наш камэнтар: Гэта той самы Пісальнік, які прыдумаў тэрмін “наш Ярэк” у сваёй одзе пра Раманчука. Тады (да 19 сьнежня) гэты Пісальнік чамусьці не называў лукашыстоўскі фарс нелегітымнымі выбарамі. Цяпер чамусьці называе. Якая эвалюцыя на працягу некалькіх дзён! Толькі трэба было б публічна прызнацца ў сваіх памылках (ці як гэта назваць?). Таму што такія пісальнікі сваім пісаньнем тлумілі галаву польскім чытачам і многіх мясцовых людзей заблыталі. Пра байкот у пісальнікаў нешта аніслова не было. А цяпер “паразумнелі”. Вось якая аналітыка…

Алесь Хадасевіч

***

Славацкая газэта “Pravda”.
5 студзеня 2011 г. Славацкая газэта “Pravda” напісала пра выступы дзеячаў краін Эўразьвязу. Міністар замежных справаў Швэцыі Більдт паведаміў пра ўнясеньне імя Лукашэнкі ў сьпіс з 40 асобаў з Беларусі, якім забаронена наведваць заходнія краіны. Але Більдт зазначыў, што фінансавая дапамога Беларусі ў памеры трох мільярдаў эўра цяпер не абмяркоўваецца. Эўразьвяз патрабуе вызваліць усіх арыштаваных удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня.
Наш камэнтар: Газэта ўпэўнена называе выбары сфальшаванымі. Гэты бясспрэчны факт прызнаны ўжо паўсюдна (ажно праз два тыдні пасля відавочна сфальшаваных выбараў). Але грошы дыктатуры Захад усяроўна зьбіраецца даваць. Здушэньне прамаскоўскім рэжымам беларускай моладзі, беларускай мовы і культуры Эўразьвяз не хвалюе. Для іх гэта не аргумант.

Юрка Марозаў

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
5 студзеня 2011 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” называе Рамзана Кадырава найвялікшым падлізам. Чачэнскі “прзыдэнт” сказаў у адным інтэрвію: “Мой ідал – Пуцін! Ён чачэнец і расеец. Даў нам усё на гэтай зямлі”.
Наш камэнтар: Маналогі халуёў Масквы аднолькавыя па стылю і зьместу, ці яны гучаць у Менску, ці ў Грозным.

Алесь Хадасевіч

***

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
6 студзеня 2011 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведаміла пра “нікчэмны ўзровень даверу” і “рост крытыкі” у адрас міністра замежных справаў ФРГ Вэстэрвэле. Міністар, аднак, “не зьбіраецца здавацца” і будзе бараніць сябе на зьезьдзе лібэралаў у Штутгардзе.
Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць многія СМІ. Гэтага Вэстэрвэле называюць найгоршым міністрам МЗС ва ўсёй гісторыі ФРГ. Адным з самых правальных эпізодаў называюць ягоныя шашні з Лукашэнкам.

Алесь Хадасевіч

***
Нідэрляндская газэта “De Telegaaf”.
6 студзеня 2011 г. Нідэрляндская газэта “De Telegaaf” напісала пра зьнішчэньне выбухам помніка Сталіну ва ўкраінскім Запарожжы. Улады кваліфікавалі ўчынак як “тэракт”.
Наш камэнтар: Улада, якая бароніць Сталіна, ёсьць спадчыньніцай ягонай пачварнай сістэмы.

Юрка Марозаў

7/1/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2011
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024