Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

CТУДЗЕНЬСКІ СОЙМ

9 студзеня сёлета, у Менску, адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту — “Другі падпал Райхстагу”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
Драматычныя падзеі апошняга месяца дагэтуль застаюцца важнейшай тэмай у нашым жыцьці. Людзі перажываюць і абмяркоўваюць тое, што адбылося, многія робяць высновы. Рэжым на поўніцу прадэманстраваў сваю антынародную, агрэсіўную сутнасьць. Дыктатура паказала, як яна ставіцца да беларусаў – зьняважліва, зь нянавісьцю. Так ставіцца да народа чужы, акупацыйны рэжым, які захапіў пэўную тэрыторыю і зрабіў закладнікам сваёй злачыннай палітыкі ўвесь народ. Многія людзі, што жылі ў ілюзіях, разгубленыя, ня ведаюць, што рабіць. Многія пытаюцца, як пазбавіцца ад зла, якое запанавала ў краіне.
Наша задача цяпер – кансалідаваць усё грамадзтва, растлумачыць людзям, што ёсьць выйсьце. Самае важнае, каб людзі зразумелі цяпер, што Лукашэнка ня быў абраны законна, што, сфальшаваўшы вынікі выбараў, ён зьяўляецца захопнікам, узурпатарам прэзыдэнцкай улады. Выйсьцем з гэтай сытуацыі ёсьць новыя выбары без удзелу ўзурпатара Лукашэнкі. А гэта значыць, што новымі выбарамі ня маюць права кіраваць усе тыя асобы, якія зрабілі крымінальныя дзеяньні па фальсіфікацыі апошніх выбараў. Трэба па ўсёй краіне ўтвараць суполкі Руху за новыя выбары. Мабілізаваць на гэтае рушаньне ўсё грамадзтва.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра злачынную дзейнасьць мясцовых дзеячаў псэўдаапазыцыі, якія агучвалі заклікі падстаўных “кандыдатаў” і цягнулі людзей на фальшывыя выбары, арганізаваныя дыктатурай. Гэтая публіка здолела падмануць многіх людзей. Вынікам стала расчараваньне і адчуваньне паразы.
Беларусаў па ўсёй краіне ўразілі дзікія дзеяньні рэпрэсіўнай машыны дыктатуры, якая жорстка расправілася з удзельнікамі мірных прытэстаў у сталіцы. Многія называюць гэта сапраўдным фашызмам і разумеюць, што за зьнішчальнікамі нашага народу і нашай культуры стаіць імпэрская Масква. Трэба тлумачыць людзям, што, размаўляючы па-беларуску і баронячы сваю нацыянальную культуру, мы такім чынам абараняем сябе і сваю будучыню. Таму што русіфікацыя ёсьць адным з галоўных спосабаў паняволеньня і зьнішчэньня Беларусі расейскімі імпэрскімі сіламі.
Менавіта родная мова і культура, нашы агульныя нацыянальныя інтарэсы павінны быць асновай для кансалідацыі беларускага грамадзтва. Актывісты нашай Партыі тлумачаць цяпер людзям па ўсёй краіне, што нельга хадзіць у тупікі за папамі-гапонамі, якія крывадушна абяцалі лёгкі шлях пазбаўленьня ад лукашызма. Псэўдаапазыцыя канчаткова дэскрыдытавала сябе. Грамадзтва ўбачыла, што псэўдаапазыцыя зьяўляецца арганічнай часткай прамаскоўскага рэжыму і кіруецца варожымі Беларусі сіламі. Супраціў акупацыі і дыктатуры павінен быць сапраўды нацыянальным і салідарным.
Сойм абмеркаваў мепраемствы па разгортваньню ў краіне Руху за новыя выбары.

Інфармацыйная камісія Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
9 студзеня 2011 г.

10/1/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2011
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024