Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (14-15.I.2011)
Пра “польскі Асьвенцым”, “польскі рэжым” Ярузэльскага і “беларускі рэжым”. Юрка Марозаў *** Згадка пра Летуву Буракявічуса Наш камэнтар: Дзякуй, што пазначылі пра “афіцыйную газэту”. А ўсяроўна не маглі пазьбегнуць дэфініцыі “Беларусь”, пішучы пра фальшывыя дзеяньні і заявы антыбеларускага рэжыму. Прамінула роўна 20 гадоў з трагічных падзеяў у Вільні (13 студзеня 1991 г.). Тады беларусы нешта не называлі “Летувой” наймітаў Масквы Ермалавічуса і Буракявічуса, якія выступілі супраць свайго народа начале антыканстытуцыйнага “дзяржкамітэту ЛітССР”. Але ў некаторых “пішушчых” летувісаў аказалася кароткая памяць. Для іх рэжым Лукашэнкі — “Беларусь”. Юрка Марозаў *** “Пайшоў прэч!” Наш камэнтар: Народныя выступы ў Тунісе праходзілі пад лёзунгам “Патрабуем выбараў!” (меліся на ўвазе, зразумела, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, а не дыктатарскі фарс з падстаўнымі). У авангардзе была змагарная туніская моладзь, перш за ўсё студэнты і выпускнікі ўнівэрсітэтаў, для якіх рэжым стварыў невыносныя ўмовы існаваньня і немагчымасьць самарэалізацыі. У апошнія дні маладыя трымалі ў руках плякаты “Пайшоў прэч!” Змаганьне мае посьпех, таму што начале змагароў не псэўдаапазыцыя і не папы-гапоны, а сапраўдныя лідэры, якія не завялі маладых у тупік. Алесь Хадасевіч *** Муміі мінуўшчыны супраць муміяў мінуўшчыны Наш камэнтар: У Малдове працягваюцца палітычныя працэсы, сутнасьць якіх — ачышчэньне ад камуны, пазбаўленьне ад імпэрскага ўплыву Масквы і новая арыентацыя на дэмакратычныя эўрапейскія краіны. Гэтыя працэсы пачаліся ў красавіку 2009 года, калі змагарная моладзь штурмавала будынкі парляманта і прэзыдэнцкай адміністрацыі, якія былі апанаваныя агентамі Масквы — камуністамі. Прамаскоўская камуна кінула супраць моладзі азьвярэлую паліцэйшчыну, якая наладзіла дзікія рэпрэсіі. Але ўжо праз некалькі месяцаў народ, які адвярнуўся ад камуны, і патрыятычныя палітыкі пачалі выдаленьне камуністаў з кіраўніцтва краіны. З кожным месяцам камуна губляе свае пазыцыі ў Малдове. Гэта ёсьць лагічны шлях забесьпячэньня дэмакратыі і незалежнасьці дзяржавы. А вось псэўдаапазыцыя ў Беларусі навязвае нашым людзям сярод іншага і рэанімацыю камуністычных мумій. Нават 19 сьнежня на пл. Незалежнасьці перад моладзю з-пад помніка Леніну прамаўляў (на мове маскоўскіх акупантаў) “про демократію” вядомы бальшавік Калякін. Ён вядзе рэй у створаным на сядзібе псэўда-БНФ у Менску “каардынацыйным камітэце” псэўдаапазыцыі (дзе сярод іншых камітэтчыкаў засядае і раскрыты гэбоўскі правакатар з “Говправду” Дзімітрыеў — пра гэта паведамляла Радыё Свабода). Цяпер Калякін езьдзіць па Заходняй Эўропе і распавядае заходнікам пра падзеі ў Беларусі. Ну пра што ён можа там распавесьці? Хто прыдумаў гэты абсурд? З муміямі мінуўшчыны грамадзкія пераўтварэньні ня робяцца. Юрка Марозаў *** Крывадушнікі ляпаюцца Наш камэнтар: Яшчэ раз раскрылася крывадушная палітыка брусэльскага “савецкага саюзу”. Што ж, гэта ня першае і не апошняе фальшывае дзеяньне Парыжа і шэрагу іншых з эўракампаніі. Зусім нядаўна яны запрашалі на “белы танец” Лукашэнку, запоўнілі эўрапейскія СМІ рэпартажамі пра “адлігу” і “прагрэс дэмакратыі” у Беларусі, пра “ўсенародную падрыхтоўку да выбараў” (“гэта ж як дэмакратычна — столькі дэмакратычных кандыдатаў!”). На папярэджаньні беларускіх патрыётаў аб падступным праекце электаральнага падману людзей яны не зьвярталі ўвагі. І ўжо зьбіраліся прызнаць легітымнымі ўшчэнт сфальшаваныя лукашыстоўскія “выбары”. Ды ўся скрыўленая “эўрамадэль” абвалілася… Паўстае пытаньне: чаму эўрачыноўнікам так залежала на тым, каб у Беларусі захаваўся прамаскоўскі лукашызм? Ну, няма ў нашай краіне радыкальных ісламістаў, альтэрнатывы з боку якіх можа баяцца Берлін-Парыж. Мяркуем, што па дамоўленасьці гэтай публікі з Масквой Беларусь павінна заставацца прыгнечанай і залежнай краінай — абы праз гэтую тэрыторыю ішлі на Захад эўраплыні з сібірскага газу-нафты. Не выпадкова таксама, што гэтыя эўрапалітыкі падтрымліваюць палітычных імітатараў кшталту Мілінкевіча, якія сваімі фальшывымі расповедамі пра Беларусь тлумяць галаву заходнім грамадзтвам. Юрка Марозаў *** За новыя выбары Алесь Хадасевіч *** А раней яна такое нагаварыла… 15 студзеня 2011 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра дыскусіі ў Эўразьвязе наконт прыняцьця санкцыяў у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі. Вядома, што з усіх краінаў прыняцьцю санкцыяў супраціўляецца Італія. Журналіст лёнданскай газэты “Economist” Эдвард Лукас паведаміў таксама, што ходзяць трывожныя чуткі аб спробах кіраўніцтва Летувы не дапусьціць прыняцьця санкцыяў. У Лукаса ўзяла інтэрвію на гэтую тэму летувіская агенцыя “Elta”. Пасьля гэтага выступіў прэс-сакратар прэзыдэнта Летувы Грыбаўскайтэ Лінас Балсіс і заявіў, што такія чуткі беспадстаўныя. Наш камэнтар: Беларусы, аднак, памятаюць дзьве рэчы. Першае, як паводзіла сябе да 19 сьнежня 2010 г. пані Грыбаўскайтэ і што яна нагаварыла пра лукашыстоўскі “прагрэс”. Другое, як паводзіў сябе Эдвард Лукас, гераічны журналіст і мужны чалавек. У Беларусь яго ўжо не пускаюць, але ён уважліва назірае за падзеямі ў нашай краіне і вакол яе, праводзіць глыбокі аналіз і робіць адэкватныя высновы (у адрозьненьні ад безьлічы іншых журналістаў-балалаечнікаў). Эдвард Лукас быў у Беларусі ў сакавіку 2006 года на папярэдніх, так сама сфальшаваных “выбарах” дыктатуры. Ён заўсёды знаходзіўся ў самым цэнтры падзеяў і пасылаў у Лёндан праўдзівыя рэпартажы пра працэсы ў нашай краіне. Падчас гэбоўска-паліцэйскага нападу на намётавы лягер моладзі на пл. Каліноўскага ў Менску ўноч на 25 сакавіка гарылы моцна зьбілі Лукаса, паламалі яму рэбры. На наступны дзень ён зноў быў на плошчы і выконваў свае абавязкі. Прызнаўся патрыётам, што вымушаны прымаць моцныя лекі, каб заглушыць нясьцерпны боль. І зноў пісаў праўду пра Беларусь і пра імпэрскую Маскву. Замітусілася афіцыйная Вільня пасьля заяваў аўтарытэтнага чалавека. Як жа ўсё гэта непрыгожа… Юрка Марозаў 17/1/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |