Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ВЫМОРВАЮЦЬ НАРОД ПРАЗ ЧАРНОБЫЛЬ Рэжымны тэлеканал БТ паказаў 15 студзеня чарговы сюжэт пра “шчасьлівую Беларусь у тэлевізары”. Пад гром аркестра ўзнагароджвалі пераможцу штогадовага конкурса пад назовам “Энергія успеха” (вух, якая лексіка!). Цытуем БТ на мове арыгінала: “Они зажигают интерес к своей продукции. А теперь ещё и сами зажглись соперничеством. У ежегодной премии маркетинговых услуг несколько серьёзных организаций и одна важная цель. Чтобы и слава, и продукция отечественных предприятий не то, что уверенно шагала, — стремительно бежала по странам мира. Безусловный лидер. Только так характеризуют её победителя — директора “Бабушкиной крынки” Игоря Конончука. И само предприятие. Из полутора тонн сырья ежесуточно получается почти 3 сотни видов продукции. Получается — круглый год с победами”. БТ неяк “забылася” згадаць у рэпартажы пра тое, што “Бабушкина крынка” (гэта ж якую рэбусную назву прыдумалі лірыкі ад лукашызма) функцыянуе на Магілеўшчыне. Сыравіну для прадукцыі фірмы звозяць з атручаных радыяцыяй раёнаў вобласьці. З атруты робяць сапраўды шырокі асартымэнт малочных прадуктаў. Атрымліваецца сапраўды смачна. Толькі вось чамусьці гэтую прадукцыю не вязуць эшалонамі на Маскву. Дорогіе россіяне ня хочуць есьці радыёактыўную ежу. На Расею накіроўваюць амаль усю прадукцыю нашых прадпрыемстваў харчаваньня, якія знаходзяцца ў незасьмечаных Чарнобылем раёнах. Антыбеларускі рэжым лічыць, што труціць радыяцыяй трэба толькі наш народ. І робіцца гэта ўвесь час (такая ёсьць палітыка рэжымнага генацыду). Юрка Марозаў 17/1/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |