Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВЫСТАВА АЛЕГА АБЛАЖЭЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ

nr-9.JPG
Партрэт мастака з ружамі (фота)

16-га студзеня ў Нью-Ёрку адчынілася выстава беларускага мастака Алега Аблажэя. Вернісаж адбыўся ў выдатнай грамадзкай залі Беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага на Атлянтык эвеню, 401. Арганізавалі выставу энтузіясты царкоўнай парафіі і Бруклінскага аддзелу БАЗА. У экспазыцыі каля паўсотні твораў. Гэта малюнкі сангінай, акрылам, алоўкам, пастэльлю, чарнілам; тут акварэлі, ілюстрацыі да кніг, партрэты з натуры. Асабліва шмат твораў, аб’яднаных тэматыкай “вечна жаноцкае” – вобразы жаночага хараства, якія ўразілі ўсіх сваёй дасканаласьцю прыгожых абліччаў, фантастычнасьцю адзеньня, сьветлай эстэтыкай, чысьцінёй і высокародзтвам. Як казалі прысутныя, ад іх вее ўзвышанасьцю і шляхецтвам Вялікага Княства.

Адбылося жывое і зацікаўленае абмеркаваньне твораў. Выступалі Ўладзімер Цяліца, Расьціслаў Гарошка, Зянон Пазьняк, Сяргей Капытка, Галіна Пазьняк, Валянціна Трыгубовіч, Ганна Сурмач, Валеры Дворнік. Алег Аблажэй расказаў пра свой погляд на мастацтва, якога ён прытрымліваецца, шануючы высокія прынцыпы эстэтыкі і беларускай мастацкай традыцыі. Побач з творамі ён зьмясьціў тэксты сваіх вершаў, якія спадабаліся нью-ёрскім беларусам глыбінёй думкі і хараством слова.

Алег Аблажэй вядомы як мастак высокай клясы, жыве ў Вільні. Мастацкае асяроддзе Вільні, якое цяпер грунтоўна спаўзае ў антыэстэтычны маразм (зрабілася правінцыяй эўрамаразму ў мастацтве), не спрыяе сьветлай і сур’ёзнай творчасьці. Тым больш, беларусам Нью-Ёрка прыемна было ўбачыць сьвежы подых сапраўднай мастацкай красы, блізкай ім па духу, тэматыцы і ўяўленьнях.
Зянон ПАЗЬНЯК

nr-1.JPG
Адпачынак на сафе

nr-2.JPG
Танец

nr-3.JPG
Дзяўчаты ў летнім садзе

nr-4.JPG
Партрэт дзяўчыны

nr-5.JPG
Сюжэт зь легенды

nr-6.JPG
Казка

nr-7.jpg
Апошні аўтобус

nr-8.JPG
Зіма ў Вільні

18/1/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2011
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024