Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Разам напісаць сьветлую старонку

Мы атрымліваем лісты і звароты з розных канцоў Беларусі. Людзі розных пакаленьняў глыбака перажываюць тое, што адбылося ў нашай краіне ў апошнія тыдні: перадвыбарчы фарс з актыўным удзелам падстаўной псэўдаапазыцыі, нахабная фальсіфікацыя на “выбарах” дыктатуры, зьверская расправа паліцэйшчыны і гэбоўшчыны над мірнай дэманстрацыяй беларускай моладзі ў Менску і хваля рэпрэсіяў пасьля 19 сьнежня. Ва ўсіх ёсьць адчуваньне, што гэтыя дні і тыдні па сваёй значнасьці роўныя месяцам і нават гадам існаваньня народу і дзяржавы. Для абсалютнай бальшыні беларусаў стала канчаткова відавочным: краіна захоплена чужым, нецывілізаваным, дзікім рэжымам, які служыць не нацыянальным інтарэсам Беларусі, а ненавідзіць усё беларускае, плянамерна і жорстка зьнішчае асновы нашага чалавечага і нацыянальнага існаваньня. Калі не супраціўляцца гэтаму акупацыйнаму рэжыму, то ён выканае сваю задачу і атрымае сваю ўзнагароду з Масквы, якая кіруе гэтымі працэсамі. Гістарычны досьвед, аднак, паказаў, якая ўдзячнасьць імпэрыялістычнай Масквы для здраднікаў свайго народу, для васалаў Крамля: іх ліквідуюць пасьля выкананьня задачы (1937 год быў кульмінацыяй гэтай маскоўскай падзякі, калі НКВД ліквідавала верныя ёй бальшавіцкія і гэбоўскія эліты ў розных савецкіх рэспубліках). Гэты жудасны сцэнар не павінен паўтарыцца.

У лісьце вучня аднаго з ліцэяў горада Гомеля ёсьць адэкватная, вельмі слушная выснова: “Разьлічана, што людзей ахутае страх і яны замаўчаць”. Сапраўды, менавіта гэта ёсьць сэнсам цяперашніх рэпрэсіяў акупацыйнай улады. Беларуская моладзь задаецца пытаньнем: як змагацца за свабоду? Аўтар ліста піша: “Мы ведаем, што Свабоды без крыві не здабыць, таму гатовыя ахвяраваць”. Як пісаў 15 гадоў таму Аляксандр Герцэн (які ненавідзеў маскоўскую імпэрыю), “маладосьць заўжды самаахвярная”. Але рэвалюцыянэры 19-га стагоддзя сваім прыкладам даюць нам вельмі важную лекцыю. Іхнае змаганьне супраць імпэрыі, за дэмакратыю і свабоду было рацыянальным. Яны імкнуліся пазьбегнуць лішніх ахвяраў і марных намаганьняў. Яны лічылі эмоцыі хісткім матэр’ялам для барацьбы. Рэвалюцыйныя дзеяньні павінны засноўвацца на аналізе сытуацыі, выверанай і прадуманай тактыцы і стратэгіі. Працэс вызваленьня ад зла павінен разьвівацца крок за крокам. І яшчэ адзін вельмі важны ўрок класічнай рэвалюцыйнай барацьбы – нельга хадзіць за правакатарамі і папамі-гапонамі.

Напярэдадні 19 сьнежня некаторыя з псэўдаапазыцыі заяўлялі, што да адраджэньня дэмакратычнай Беларусі “засталося некалькі дзён”, маючы на ўвазе сваю перамогу над Лукашэнкам на фальшывым псэўдавыбарчым шоў. На вялікі жаль, многія, асабліва маладыя людзі паверылі гэтым беспадстаўным заявам і пайшлі за гэтымі гукальшчыкамі. А гукальшчыкі завялі іх пад удар рэпрэсіўных сілаў дыктатуры. Цяпер многім зразумела: трэба было масава падтрымаць Народны Байкот псэўдавыбараў і не хадзіць за папамі-гапонамі. І зразумець гэта цяпер зусім ня позна. У беларускай моладзі ёсьць цяпер вельмі важны і грунтоўны досьвед.

Аўтар ліста разважае: “Перамога – гэта ня Рым, да якога ўсе дарогі вядуць, да перамогі вядзе толькі адна дарога…” Гісторыя рэвалюцыйных змаганьняў паказвае, аднак, што на самой справе ёсьць не адна, а значна больш шляхоў да вызваленьня ад прыгнёту. У дэмакратычных краінах гэта можа быць нават рэфэрэндум. Так было, напрыклад, у Нарвэгіі, дзе ў 1905 годзе ўсе выбаршчыкі (па-за выключэньнем 183 асобаў на ўсю краіну) прагаласавалі за аддзяленьне ад вуніі са Швэцыяй і за незалежнасьць сваёй краіны. Да краху прагнілых каланіяльных рэжымаў прыводзілі агульнацыянальныя страйкі і дэманстрацыі (так вызвалілася безьліч народаў). Узброеная барацьба зьяўляецца крайнім і, што вельмі важна, не самым эфэктыўным мэтадам змаганьня. Гэты мэтад не стаіць на парадку дня беларускага нацыянальнага змаганьня. У нас ёсьць мірныя сродкі змаганьня.

Той, хто хоча і гатовы змагацца за Беларусь, мае магчымасьць рабіць гэта, баронячы сваю родную мову і культуру. Змагацца – гэта значыць паўсюль размаўляць па-беларуску, тлумачыць людзям велічць і каштоўнасьць нашай гісторыі і культуры. Такі чалавек адразу адчуе сябе змагаром, сустрэнецца з нянавісьцю і супрацівам акупантаў і раўнадушных суайчыньнікаў, але і з падтрымкай разумных і сьветлых людзей. Гэта будзе сапраўдны бой за сваё, за роднае. Другім узроўнем нацыянальнага змаганьня ёсьць салідарызацыя ўсяго нашага грамадзтва, а перш за ўсё яго нацыянальна сьведамага авангарда, стварэньне магутнай беларускай інфраструктуры, якая будзе супрацьстаяць акупанцкай навале. Гэтыя магчымасьці дае Рух за новыя выбары без Лукашэнкі, дзе ўсё гуртуецца на жаданьні людзей мірным спосабам згуртаваць нацыю і разам супрацьпаставіцца чужынскай дыктатуры. І тады мы разам напішам сьветлую старонку нашай гісторыі.

Янка Базыль

20/1/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2011
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024