Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Хаўрус правадыроў і сапраўдных злодзеяў Адзін з прыкметных дзеячаў пэрыяду гарбачоўскай “перастройкі і гласнасьці” Юры Афанасьеў быў запрошаны ў Вільню на мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 20-х угодкаў падзеяў студзеня 1991 года. 13 студзеня сёлета Афанасьеў выступіў у Сэйме Летувы і распавёў пра становішча ў Расеі. Прапануем фрагмэнты тэксту ягонага выступу, перадрукаваныя ў расейскіх інтэрнэт-выданьнях. Нагадаем, што першым даў дыягназ расейскай імпэрыі Зянон Пазьняк (і даў значна больш дакладны дыягназ). Але цікава пазнаёміцца з разважаньнямі на тэму “едіной і неделімой” маскоўскага жыхара гэтай імпэрыі. *** Ліквідацыя, а не ампутацыя У 1991 годзе не было ў Расеі ніякай дэмакратычнай рэвалюцыі. Не было ніякага пераходу да адкрытага грамадзтва і эўрапейскіх каштоўнасьцяў. І Ельцын з Гайдарам і Чубайсам не былі ніякімі ні лібэраламі, ні дэмакратамі. Што тычыцца пануючай гістарычнай традыцыі, то для будаўніцтва грунтуючай асновы будучыні ў ёй месца не знайшлося. Тут заўсёды панавалі аўтакратыя і самадзяржаўе. Разваліўся Савецкі Саюз. Сам па сабе гэты развал быў толькі той канкрэтнай кан’юнктурнай формай, кароткачасовай падзеяй, урэшце, знакам, за якім раскрываецца яго значэньне, а менавіта напрацаваныя стагоддзямі і непатрэбныя для будучыні зьмест і спосаб расейскага ладу жыцьця, сьветапогляду і валадараньня. Усё разам гэта і была Руская сістэма, а яе імя ўласнае – ідэакратычная Расейская імпэрыя. У 1991-м, з развалам Саюза, быў грунтоўна надламаны станавы хрыбет гэтай сістэмы, надламаны той касьцяк, на якім трымаліся ўсе зьвязуючыя, якія трымалі на сябе ўсю будову. А менавіта, зламалася архаічная, сярэднявечная па сваёй сутнасьці, эсхаталагічная ІДЭЯ-ПРАЕКТ Неабходнага. Сышлі ў нябыт і канкрэтна-гістарычныя ўвасабленьні гэтай ІДЭІ-ПРАЕКТА, якія пасьлядоўна мяняліся: “выратаваньне ісьцінна хрысьціянскай веры”, “Масква – трэці Рым”, “сусьветная рэвалюцыя”, “пабудова камунізма”. Сьмерць ІДЭІ-ПРАЕКТА Неабходнага пазбавіла сістэму зьвязуючых, што выклікала абвальную дэградацыю ўсяго гэтага ладу жыцьця, сьветапогляду і валадараньня. Але і з гістарычнай сьмерцю гэтай ІДЭІ-ПРАЕКТА не спынілася цалкам рэальнае існаваньне сістэмы. У якасьці замесу ўсяго рускага соцыюма яна з усімі яе імпэрскімі комплексамі аказалася на дзіва жывучай, і, мімікрыруючы, сотні гадоў зноў і зноў зьяўляецца штораз у новым строі. Пасьля развалу ідэакратычнай імпэрыі для расейцаў пачалася імітацыйная эпоха, эпоха сімулякраў. Жыць у гэтую эпоху ня стала лягчэй. Наадварот, Расея стала яшчэ меньш прадказальнай, а таму яшчэ больш небясьпечнай для яе самой і для навакольля зьяўляюцца спробы цяперашніх яе ўладароў працягнуць у будучыню яе рудымэнты, якія сыходзяць з гістарычнай сцэны. Аўтарытарызм пераўвасабляецца на нашых вачах у нэататалітарызм. Ня толькі рускую сістэму, але і тое, што ад яе засталося, нельга ні рэфармаваць, ні мадэрнізаваць. Трэба мяняць парадыгму расейскага ладу жыцьця. Ня ведаю, ці гэта магчыма, ці знойдуцца сілы, здольныя даць рады з нарастаючай энтрапіяй расейскага соцыюма, — заключыў Юры Афанасьеў. Юры Афанасьеў Пераклад з расейскай. 22/1/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |