Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Піянткоўскі: “Дванаццаць Пуціна”
Дванаццаць гадоў таму краіне, узрушанай выбухамі ў Маскве, Валгадонску і “вучэньнямі” у Разані, прад’явілі нягеглага чыноўніка як яе Збаўцу. Дбайныя рукі самых адпетых мярзотнікаў, “поураганівшіх” у 90-я, — валошыных і абрамовічаў, юмашавых і беразоўскіх, — далікатна пасадзілі яго на крамлёўскія галеры. Ён так адчайна ў іх учапіўся, што цяпер ужо, падобна, яго ніколі ня ўдасца ад іх адцягнуць. Кожная новая трагедыя, здавалася б, ў каторы раз за гэтыя 12 гадоў дэманструе, што кароль голы, і абарочваецца праз магічную зомбіскрыню ягонымі новымі заклікамі, абяцаньнямі, пагрозамі і новымі ўладарнымі паўнамоцтвамі. Так было пасьля “Норд-Оста”. Так было пасьля Беслана. Так адбудзецца і гэтым разам. Ва ўчорашняй трагедыі ў Дамадзедава шмат змрочнай сымволікі. Мала хто памятае дакладна словы, сказаныя Збаўцам нацыі ў ягоны зорны сарцірны час: “Мы будзем перасьледваць тэрарыстаў паўсюль. У аэрапорце – у аэрапорце. Значыць, вы ўжо мяне прабачце, у прыбіральне зловім, мы і ў сарціры іх замочым, урэшце рэшт. Усё, пытаньне закрытае канчаткова”. Перачытайце ўважліва бессьмяротную фразу, сказаную амаль 12 гадоў таму. Сёньня гэты суб’ект настойліва патрабуе даць яму права абараняць нас у аэрапортах яшчэ доўгіх 12 гадоў. Ах, так, у нас ёсьць яшчэ вярхоўны галоўнакамандуючы, і мардадзелы ўжо навучылі яго напружана хмурыць броўкі пад дзядзю Валодзю. Ён абавязкава зноў заклікае “зьнішчаць ушчэнт” і караць усіх, нават “тых, хто прае бялізну і гатуе суп для тэрарыстаў”. Цудоўна ведаючы норавы нашых ханты-мансійскіх барацьбітоў з тэрарызмам, што выязджаюць на Каўказ як на заробкі, і Збаўца і прастолаблюсціцель ня могуць не разумець, што адзіным вынікам іхных тэлевізійных заклікаў будзе значны рост колькасьці пазасудовых пакараньняў сьмерцю людзей, якія ня маюць ніякіх адносінаў да баевікоў, і расправаў з сем’ямі падазраваных. А гэта, у сваю чаргу, папоўніць шэрагі сьмяротнікаў і прывядзе да новых тэрактаў на тэрыторыі Расеі, якім нашы славутыя службы зноў ня здолеюць запабегчы. P.S. Гаспада парцянкі, не намагайцеся “абурацца” тым, што аўтар “не асудзіў” тэрарыстаў і “ня выказаў” спачуваньня ахвярам трагедыі. Мы ўсе, уключна з аўтарам, зьяўляемся ўчорашнімі, сёньняшнімі або заўтрашнімі ахвярамі тэрарыстаў і Барацьбіта з тэрорам, які падрадзіўся на чвэрць стагоддзя. У сакавіку летась мая дачка і ўнук па дарозе ў школу вышлі з мятро “Парк культуры” за пяць хвілінаў да выбуха. Андрэй Піянткоўскі Артыкул вядомага расейскага аналітыка Андрэя Піянткоўскага апублікаваны ў маскоўскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру. Пераклад з расейскай. 28/1/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |