Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“БЯЗДОННЫЯ СТРАЎНІКІ ПРАКЛЁНУ БЕЛАРУСІ” У сувязі з пабіцьцём людзей 19 сьнежня 2010 года ў Менску і з новай хваляй вынішчэньня і рэпрэсіяў у Беларусі Эўразьвяз, раззлаваны аплявухай ад Лукашэнкі, аб’явіў аб санкцыях супраць рэжыму і аб павелічэньні гуманітарнай дапамогі (субсідыяў) грамадзянскай супольнасьці Беларусі. ЗП “Мэдыям, на праграмы ў межах самога Эўразьвязу (лягэры, трэнінгі) я лічыў бы, што даваць — няблага: каб паказаць беларусам, што можна жыць па-іншаму. А вось унутр я б ані капейкі ня даў, бо тут сфармавалася такая моцная групоўка грантасмокаў, што яна за гэтыя грошы задушыць усе парасткі народнага пратэсту, усе спробы нацыянальнага адраджэньня - усіх “канкурэнтаў”, бо змаганьне іхняе — гэта адно змаганьне з “канкурэнтамі” (ужо колькі гадоў). Яны нідзе не працуюць ужо паўжыцьця, яны папросту не ўяўляюць сабе іншых вытокаў харчаваньня. Таму яны, як ніхто іншы, як ніякі “Лука”, заклапочаныя вечным кансэрваваньнем цяперашняй сытуацыі — вечныя “змагары”! Свае душы яны даўно ўжо прадалі, але ж яны збэшчваюць усё новых актывістаў, якія б маглі рабіць нешта для Бацькаўшчыны, але зблытаныя гэнымі “паважанымі” грантасмокамі, спакушаныя лёгкімі грашыма, уцягваюцца ў бясконцую мітусьню імітацыі і папяровага (заяўка на грант –фальшывая справаздача) “змаганьня”! Нажаль, болей чым на мэдыі ды на праграмы для людзей, усё пойдзе ў бяздонныя страўнікі гэтага праклёну Беларусі! Лепш бы, мабыць, ані капейкі б не давалі тых д’яблавых грошай! Але ж відавочна, што гэткай жа пароды людзі сядзяць і на размеркаваньні тых грошай у Эўропе, і яны таксама жывуць толькі з гэтага, і яны гэтак жа зацікаўленыя, каб “змаганьне” было бясконцым! І самае галоўнае — у эўрапейцаў абсалютна іншыя каштоўнасьці, калі казаць пра грамадзкую дзейнасьць. То бок нават ідэальнае выкананьне ўсіх іхніх патрабаваньняў (бяз усялякай карупцыі) ня зьменіць сытуацыю ў Беларусі. Іхнія першыя пытаньні ў такім выпадку — абарона гомасэксуалістаў, абарона жанчынаў, абарона жывёлаў і г.д. Жыцьцёва важкія для Беларусі пытаньні супрацьдзеяньня генацыду і русіфікацыі, культурніцкае адраджэньне, прапаганда каштоўнасьцяў беларушчыны для іх ня толькі незразумелыя — чужыя! Яны супраць гэтых дзеяньняў, хто з “талерантнасьці” (фу! нацыяналізм! наш шлях — інтэрнацыянал!), хто з асабістых шавіністычных памкненьняў (нашым суседзям, адхапіўшым у нас па добраму кавалку тэрыторыі з кожнага боку, а болей — гісторыі, сто гадоў непатрэбна нацыянальнае адраджэньне беларусаў). У палітычным сэктары наогул усе патрабаваньні звыклых да дэмакратыі эўрапейцаў да фінансуемай вікаўскай “апазыцыі” год з году ідуць на карысьць Лукашэнку: праўдзівы ўдзел у абсалютна бяссэнсовых “выбарах”, прычым не на выкарыстаньне выбараў для агітацыі, а менавіта ўдзел і легітымізацыя іх. Аб’яднаньні з усялякай брыдотай, каб прыстойнаму чалавеку было няёмка ў бок такіх “аб’яднаных” нават глядзець. І зьверху гэтага ўсяго — эканамічныя колы Эўропы не зацікаўленыя ў крызісе ў Беларусі (рэвалюцыяў бяз крызісу не бывае!), ня хочуць нават часовага спыненьня прапампоўкі паліва і нафтапрадуктаў, транзыту. Няма асабівага жаданьня й атрымаць моцнага канкурэнта з 10 мільённым больш-менш, а ўсё ж пакуль адукаваным й працавітым насельніцтвам. Уплыў Расеі на іх таксама ня варта адкідаць — яны ўжо ўнутры Эўразьвязу даць рады ня могуць — у іх вунь прэзыдэнтаў забіваюць, а потым забойцы падпісваюць пагадненьні, якія супярэчаць энэргетычнай бясьпецы Эўропы — і хто што зрабіў? Канцлеры вунь у Газпраме працуюць, Далі Палікарпаўны справа на Лубянцы ляжыць. Няўжо гэта ўсё ніяк на замовах грантадаўцаў не адбіваецца? Вунь Вік адкрыта казаў, што ўсе фінансавыя дакуманты ў менскай філіі Лубянкі візаваліся… І атрымліваецца, што актыўны чалавек, замест таго, каб асэнсаваўшы сытуацыю зрабіць унёсак у адраджэньне й сапраўднае змаганьне, цягнецца сьледам за эўрапейскімі грантавымі праграмамі (хто за грошы, хто сьледам за “лідарамі”). Калі апошнія год-два эўрапейцы пачалі гуляць непасрэдна з “Лукой” і зьменшылі “паёк” грантасмокам, адразу зьявіліся пра-беларускія настроі ў палітычным, культурніцкім жыцьці, выкінулі некалькіх адыёзных грантасмокаў з палітычнай пляцоўкі. Зара ўсё вернецца на месцы. Ізноў народ будзе паказваць пальцам і казаць “А гэныя што - лепей?!”.
4/2/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |