Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
8 лютага настала чарга сп. Станіслава Багданкевіча з АГП распавядаць на Радыё Свабода пра падзеі і вынікі апошняй “выбарчай кампаніі”. Вядома, што банкіры — не рамантыкі і не лірыкі, яны выказваюцца дакладна і ўзважана. І вось, што сказаў на Свабодзе сп. Багданкевіч: “У гэтай сытуацыі ў апазыцыі былі два шляхі: байкот “выбараў” або фармальны ўдзел у іх дзеля інфармацыйных мэтаў. Дэмакратычная апазыцыя абрала другі шлях. Яна дэ-факта ўдзельнічала ня ў “выбарах”, а грамадзка-палітычнай кампаніі, закліканай выкарыстоўваць існуючыя магчымасьці больш свабодных сустрэч з народам для выкрыцьця аўтарытарна-дыктатарскага рэжыму, які ўкараніўся ў краіне, для дэзамбаваньня пэўнай часткі насельніцтва”. Сказана ярка і вобразна. Асабліва бліскуча прагучаў рэдкі тэрмін “дэзамбаваньне”. Далей сп. Багданкевіч падкрэсьлівае слушнасьць рашэньня “дэмакратычнай апазыцыі” весьці людзей да Дому Урада. Потым, праўда, выскачылі нейкія правакатары і пачалі шыбы біць – “вынік злачыннага патураньня ўладаў”. З разважаньняў сп. Банкір робіць выснову, што трэба заснаваць Саюз дэмакратычных сілаў і вылучыць агульнанацыянальнага лідэра. На ўсё гэта трэба нагадаць сп. Багданкевічу і іншым дзеячам з “дэмапазыцыі”, што значыць (у перакладзе з грэцкай мовы і паводле класічнай традыцыі) тэрмін “дэмакратычная” – гэта ёсьць вытворнае з слова “дэмакратыя” – “народаўладдзе”. А больш проста: дэмакратычная – значыць народная, якая служыць народу. Добра ж “паслужыла” народу гэтая “дэмапазыцыя”. Народ называе такое “мядзьвежай паслугай”. “Апазыцыя” з сп. Багданкевічам на працягу некалькіх месяцаў перад выбарчым фарсам антынароднага рэжыму тлумачыла народу з розных трыбунаў, што трэба ісьці галасаваць, удзельнічаць у выбарах, кандыдаваць, агітаваць і г.д. Герольды ад гэтай “апазыцыі” высьмейвалі і абвяргалі ідэю Народнага Байкоту, улюлюкалі і крыўляліся. Гэта яны так казалі і рабілі публічна. А вось, аказваецца, ў сваіх думках і патаемных праектах “апазыцыя” мела зусім іншае: для яе гэта быў “фармальны ўдзел” у “выбарах”. Яны проста “удзельнічалі ў грамадзка-палітычнай кампаніі” і “выкарыстоўвалі існуючыя магчымасьці”. Для іх “выбары” і не былі выбарамі. Псэўдаапазыцыя, такім чынам, хлусіла народу. Разам з рэжымам гэтыя структуркі спачатку замбіравалі сваёй маной многіх людзей, потым разам з гэбоўскімі правакатарамі павялі дзесяткі тысячаў людзей у паліцэйскі мяшок перад Домам Ураду. Матывы і дзеяньні гэтых псэўдаапазыцыйных асобаў будуць разглядацца на судовых паседжаньнях ў вызваленай ад акупацыі Беларусі ў справе Крывавай нядзелі 19 сьнежня 2010 г. і падзеяў вакол яе. Дарэчы, з усяго паведамленага сабой на Радыё Свабода сп. Багданкевіч зрабіў кур’ёзныя высновы: наконт “Саюза дэмсілаў” і “адзінага кандыдата”. Дык жа ёсьць такі “саюз”. Ён вечна мяняе назовы, але апошнім разам ён выразна засьвяціўся падчас выбарчага фарсу ў выглядзе “каардынацыйнай рады дэмсілаў”. Ёсьць і “адзіны кандыдат” або “адзіны лідэр”. Праўда, перад вачыма грамадзтва і сьвету мільгаюць некалькі постацяў у гэтым амплуа: то Мілінкевіч, пра якога ўсе былі забыліся, то Калякін, які ўжо “не камуніст”, то яшчэ нехта. Яны працягваюць хлусіць, фальшывіць, выкручвацца. Яны ідуць па сваёй крывой дарожцы і спадзяюцца ісьці па ёй вечна і беспакарана. Але дарожка хлусьні канчаецца… Янка Базыль 10/2/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |