Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЯНЫ ХЛУСЯЦЬ СВАІМ НАРОДАМ

12 лютага 2011 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Папярэджваюць пра пагрозу расейскай хімічнай зброі”. У артыкуле напісана: “Сакрэтныя дакумэнты НАТО апісваюць большую пагрозу з боку Расеі, чымсьці гэта робяць палітыкі ў сваіх публічных заявах.
- Мы не ўяўляем сабой пагрозы адзін для аднаго, - сказаў генэральны сакратар НАТО Андэрс Ф’ёг Расмусэн у лістападзе 2010 г., калі Расея і НАТО прынялі рашэньне распачаць тое, што прэзыдэнт Барак Абама назваў “новым стартам”.
Эўропа была ў захапленьні ад таго, што Расея і НАТО пагадзіліся на больш шчыльнае супрацоўніцтва. Шэраг амэрыканскіх дакумантаў з штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі з 2006 г. па люты 2010 г. дэманструюць больш драматычную карціну адносінаў паміж НАТО і Расеяй у параўнаньні з тым, як прадстаўляюць гэта палітыкі.

Расея надалей вызначаецца як патэнцыйная небясьпека, нават калі НАТО вельмі пасьлядоўна публічна сьцьвярджае, што гэта ня так. Пагроза ёсьць ва ўсім, ад шпіянажу да чыста ваенных пагрозаў ад расейскай хімічнай, біялагічнай і ядзернай зброі. (…)
Ідыёцкая прапанова. Дакумэнты з амбасадаў даюць таксама магчымасьць убачыць, што адбывалася за зачыненымі дзьвярамі, калі Расея зьвярнулася да Эўропы з прапановай заключыць дамову па бясьпецы. НАТО тады адказала “з поўнай гатоўнасьцю”, але рэакцыя на гэта Рады НАТО было зусім іншай.
“Гэта ёсьць самая ідыёцкая прапанова, якая выстаўлялася калі-небудзь”, — сказаў нямецкі дарадчык па нацыянальнай палітыцы бясьпекі Хрыстаф Гаўсгэн у ліпені 2009 г.
“Гэта ёсьць плян па падрыву НАТО”, - напісаў амбасадар ЗША ў НАТО Іва Далдэр міністру замежных справаў Гілары Клінтан. (…)

Сталінісцкая НАТО
- НАТО праводзіць сталінісцкую палітыку, сьцьвярджаючы: хто ня з намі, той супраць нас, — сказаў неадназначны расейскі амбасадар у НАТО Дзімітры Рагозін.
- У той час, калі наш прэзыдэнт Дзімітры Медведев цудоўна вызначыўся на саміце ў Лісабоне, за нашымі плячыма робяцца пляны аб падрыхтоўцы дзесяці дывізіяў для абароны ад расейскага мядьзведзя. Гэта, мягка кажучы, ня надта дыпляматычна. – сказаў Рагозін”. (Канец цытаваньня).

Наш камэнтар: Аказалася, што дыпляматычныя ўсьмешачкі, паклоны і кніксэны перад маскоўскімі баярамі – гэта павярхоўны і фальшывы рытуал у выкананьні эўрачыноўнікаў. Часам яны кажуць такія камплімэнты ў адрас Масквы, што народы думаюць: можа яны наіўнячкі або яшчэ горш? А на самой справе яны ўсё цудоўна разумеюць: Расея – гэта жудасная пагроза для чалавечай цывілізацыі, непрадказальны і дурны партнёр, ад якога трэба трымацца падалей. Цудоўна разумеюць, але сваім народам пра гэта ня кажуць. Гэта называецца “патаемнай дыпляматыяй”. А на звычанай мове гэта называецца гаварэньнем няпраўды сваім народам.

Яны хлусяць сваім народам. Што ж тут зьдзіўляцца, што яны аплочваюць мільёнамі даляраў менскую вікаўскую псэўдаапазыцыю і робяць гэта (як прызнаўся Ганс-Георг Вік) “по согласованію с КГБ РБ.

Юрка Марозаў

14/2/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2011
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024