Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КАНЕЦ РЭЖЫМУ БУДЗЕ

(Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Гісторыя дае лекцыю”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі.

Нават публічныя выказваньні начальніка рэжыму А. Лукашэнкі сьведчаць пра канчатковую стадыю стагнацыі рэжыму і ўсіх структур, на якіх ён трымаецца. Незаконную ўладу апанаваў страх за сваю бліжэйшую будучыню і яны ня ведаюць, што рабіць з гэтым страхам. У такіх выпадках антынародны рэжым часта падключае да справы свайго выратаваньня падстаўную псэўдаапазыцыю, інфільтраваную спэцслужбамі рэжыму.

Мы назіраем нешта падобнае ў дзеяньнях групкі, якая адкалолася ад псэўда-Фронту і заяўляе аб стварэньні свайго “руху”. Відавочная чарговая авантура фальшывай апазыцыі. Галоўная выснова з гэтага палітычнага тэатру наступная – няхай яны гуляюцца ў гэтыя гульні з рэжымам і самы з сабой. Такія паводзіны – не для беларускіх патрыётаў. Падзеі ў Эгіпце і Тунісе паказалі, што антынародная дыктатура ня мае будучыні, ня можа існаваць вечна. Гвалту і гвалтаўнікам абавязкава настае канец і народ вызваляецца ад гнюснасьці, якая душыла яго на працягу многіх гадоў. Беларусы павінны зразумець, што народныя перамогі грунтуюцца на нацыянальнай культуры, мове, дзяржаўнай традыцыі. Іншага шляху вызваленьня няма і ня можа быць. На грунце прагматызму і прадажніцтва народныя перамогі не дасягаюцца.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост коштаў на жыцьцёва важныя прадукты харчаваньня, квартплату і элемэнтарныя паслугі для насельніцтва. Людзі леманатуюць перад паліцамі ў крамах. Гучаць гуканьні “Хунта! Праклён ім!” Беларускія патрыёты павінны патлумачыць нашым людзям, што адбываецца ў краіне. На апошняй стадыі свайго разбуральнага існаваньня рэжым распрадае за бясцэнак нацыянальныя багацьці, зьнішчае асновы нацыянальнага існаваньня. Але гэтым ня можа выратавацца антынародная хунта. У лепшым выпадку правал дыктатуры адсоўваецца на некалькі месяцаў. Беларускія патрыёты павінны разгарнуць падрыхтоўку да грамадзкіх дзеяньняў па нармалізацыі нашага дзяржаўна-грамадзкага жыцьця пасьля краху антыбеларускага рэжыму.

Сойм абмеркаваў мерапрыемствы па разгортваньню ў краіне Руху за новыя выбары без Лукашэнкі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 лютага 2011 г

14/2/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2011
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024