Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КАНФЭРЭНЦЫЯ НАЁМНАГА ДЗЕЯЧА

У рубрыцы “Форум” на Інтэрнэт-старонцы беларускай рэдакцыі Радыё Свабода днямі адказваў на пытаньні слухачоў Андрэй Дзімітрыеў. Са здымкаў, апублікаваных на сайце Радыё, на нас глядзеў адкрыты малады твар зь лёгкай усьмешкай, не пазбаўлены інтэлекту. Ён зусім не падобны на той спалохана-гаваркі тэлепартрэт, паказаны па БТ адразу ж пасьля нападу на кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева 19 сьнежня летась. Той твар Дзімітрыева хаваў вочы і казаў пра тое, што “міліцыя не вінавата…”
Усе добра памятаюць, як кіраўнік выбарчага штабу здаў свайго кандыдата на расправу рэжыму. Беларусы былі вельмі ўражаны паводзінамі Дзімітрыева, Кастусёва, Рымашэўскага, Раманчука і яшчэ некаторых, якія пасьпяшаліся накіраваць начальніку рэжыму свае “лісты”, зрабілі прарэжымныя заявы або адхрысьціліся ад сваіх выбаршчыкаў і калегаў па “дэмапазыцыі”. Але паўтараем, Дзімітрыеў быў у гэтай справе першым.

Узьнікае рытарычнае пытаньне: дык які ж сапраўдны твар гэтай асобы? Адказ просты: гэта розныя выразы аднаго і таго ж твару. Такое бывае ў прыродзе. Пабыў кіраўніком аднаго дэмштабу, а потым пабыў рэжымным прагматыкам, які “усіх здаў”. І няма ніякай супярэчнасьці.

Для самога прагматыка (ці правакатара, ці агента) гэта можа быць цалкам лагічным. Як і для тых, хто за імі стаіць. Для іх тут няма ніякай супярэчнасьці: праца такая. Але ўзьнікае другое рытарычнае пытаньне: каму выгадна, каму патрэбна аддаваць першыя ролі ў публічных і важных дзеях менавіта гэтаму засьвечанаму дзеячу?

Нагадаем, што пасьля нападу на сп. Някляева сп. Дзімітрыеў, прыбыў на плошчу Кастуся Каліноўскага. Там ён сказаў перад тысячамі людзей пра стварэньне арганізацыі за новыя выбары. (Праўда, не зразумела, хто яго ўпаўнаважыў)

Гэта першы публічны эпізод з удзелам сп. Дзімітрыева. Эпізод №2 адбыўся праз колькі дзён у сядзібе псэўда-БНФ (вул. Машэрава, 8 у Менску). Там засядала “каардынацыйная рада дэмсілаў”, абмяркоўвала вынікі выбараў і што рабіць. І вось жа, рэй на гэтым сходзе перад тэле- і фотакамэрамі вёў зноў наш знаёмы сп. Дзімітрыеў. Зноў ягоны не пазбаўлены інтэлекту твар быў у цэнтры і агучваў будучыя ініцыятывы.

Потым пра яго крыху забыліся. Час ад часу ён нагадваў пра сябе ў СМІ, але гэта было неяк лакальна, сярод іншага. І вось 23 лютага Радыё Свабода абвясьціла, што ён будзе адказваць на пытаньні слухачоў. Атрымаўся эпізод №3. Слухаць і чытаць адказы Дзімітрыева на часам вострыя і простыя пытаньні нецікава. Ён аказаўся майстрам выкручвацца і не чырванець. Ды і што можа адказаць такая асоба?

Што праўда, у характарыстыцы сп. Дзімітрыева, зьмешчанай каля яго партрэта, Радыё Свабода неяк забылася паведаміць, што ён працаваў у выбарчай кампаніі ва Украіне ў камандзе В. Януковіча. Здавалася, і чаму б не сказаць? Януковіч жа перамог, вось якім досьведам спрычыніўся наш, мясцовы кадр да выбараў дыктатуры ў Беларусі. Ня надта падрабязна паведамлена таксама пра ягоную дзейнасьць прадпрымальнікам у Расеі і на там тых выбарах. Нейкі “жаўнер удачы” атрымліваецца, ён там і сям. І на няпоўных 30 гадоў дык вельмі стракатая біяграфія. А самае галоўнае: хто прызначыў яго быць начштаба беларускага паэта? Адкуль усё ўзялося? Усё нейкія таямніцы, але таямніцы Полішынэля.

Калі б такая асоба зрабіла такія заявы падчас драматычных падзеяў у Польшчы, Летуве ды ў любой іншай краіне, яна аўтаматычна перастала б быць асобай публічнага жыцьця. У Эгіпце або Лівіі яна б мусіла хавацца і трымцець за сваё жыцьцё. Раскрытага і спаленага дзеяча схавалі б у цень. Ён быў бы выкляты грамадзтвам.

А ў нас… ён пазуе перад журналістамі, адказвае на пытаньні, становіцца удзельнікам новых эпізодаў палітычнага жыцьця. Ніхто ня сьвішча яму ў сьлед і ня гоніць яго ад стала. Ён і па пытаньні паабяцаных Захадам мільёнаў на “барацьбу за дэмакратыю” выказваецца. Можна не сумнявацца, што і яму ад гэтага халяўнага пірага дастануцца зусім ня крошкі. І як гэта яшчэ на перамовах па грантах насупраць сэнатара Маккэйна пасадзілі прадстаўляць “беларускую дэмакратыю” бальшавіка тав. Калякіна, а не сп. Дзімітрыева. Нешта непасьлядоўна выйшла.

За каго трымаюць нас, беларусаў, арганізатары эпізодаў з сп. Дзімітрыевым? За інфантыльных, за дурачкоў? Лічаць, што ў нас няма ня тое што гістарычнай, але і кароткай памяці? Арганізатары эпізодаў ствараюць чарговы прэцэдэнт: здраднік – ну і што? Менавіта такія асобы выводзяцца ў цэнтар штучнага апазыцыйнага палітычнага жыцьця ў якасьці прадстаўнічых асобаў, у якасьці “прафэсіяналаў” (з выдатным грантаўскім заробкам).

У наяўнасьці цынічная падмена паняцьцяў і сацыяльна-палітычная дэзарыентацыя. Больш таго, распрацоўка новага бонтона падстаўной псэўдаапазыцыі. Чым больш гнюсныя і правакацыйныя паводзіны, тым вышэйшая прыступка ў псэўдаапазыцыйнай герархіі, тым больш увагі і папулярнасьці. Перавернуты сьвет павінен як бы стаць нормай у грамадзкім жыцьці.

Цікава, што на канфэрэнцыі ў Сеціве нехта задаў Дзімітрыеву простае пытаньне: “Кто Вы по национальности?” Дзімітрыеў чамусьці стушаваўся і адказаў гэтак: “Лічу ў 21 стагоддзі гэтае пытаньне немагчымым, я грамадзянін Рэспублікі Беларусь. І для мяне гэта самае галоўнае”.

Як кажуць – знакавы адказ. А ўвогуле добрая людзі ганарацца сваёй нацыянальнасьцю і ніколі яе не хаваюць

Юрка Марозаў

2/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024