Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сэнатар Лібэрман: “Гэтая рэзалюцыя ставіць нас на бок народу Беларусі”

аўтар Радыё Свабода

10 сакавіка ў Сэнаце ЗША выступіў сэнатар Джозэф Лібэрман (незалежны, Канэктыкут), прадстаўляючы праект рэзалюцыі па Беларусі. Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў ягонага выступу.

Я хачу выступіць у падтрымку дзьвюхпартыйнай рэзалюцыі, якая была ўнесеная нашым калегам, сэнатарам Дэрбінам і адным са спонсараў якой я маю гонар быць. Рэзалюцыя датычыць сытуацыі ў Беларусі.

У часе, калі вецер дэмакратычных пераменаў вее ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, вымятаючы аўтакратычных уладароў, якія акапаліся там з даўняга часу, нам важна памятаць, што ўсё яшчэ застаецца адна дыктатура ў Эўропе, у краіне пад назвай Беларусь.

За 20 гадоў, якія мінулі пасьля распаду Савецкага Саюзу, суседкі Беларусі на поўначы і на захадзе сталі пасьпяховымі і заможнымі дэмакратычнымі краінамі. Але сумна ад таго, што калі Польшча, Літва і Латвія разарвалі ланцугі тыраніі ды далучыліся да флягманскіх інстытуцый эўраатлянтычнага сьвету – НАТО і Эўразьвязу – Беларусь і яе народ засталіся ззаду, былі затрыманыя ззаду сваім дэспатычным кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, які кіруе краінай пры дапамозе рэпрэсій і фальшаваных выбараў амаль два дзесяцігодзьдзі.

Некаторыя ў Злучаных Штатах і Эўропе спадзяваліся ў апошнія гады, што Лукашэнка можа зрабіць Беларусь больш адкрытай і зьмяніць свае паводзіны. Гэтыя спадзяваньні, аднак, рэзка абарваліся 19 сьнежня летась, калі ў Беларусі адбываліся прэзыдэнцкія выбары. (…)

Больш за 600 чалавек былі затрыманыя сіламі бясьпекі Беларусі ў дзень выбараў і неўзабаве пасьля іх. Сярод іх былі журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, палітычныя дзеячы і некалькі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Цяжка паверыць, што ў сёньняшнім сьвеце ўсё яшчэ сустракаюцца такія паводзіны. Затрыманым да сёньняшняга дня не дазволена мець кантакты зь сем’ямі і юрыстамі ды карыстацца мэдычнай дапамогай і адкрытымі працэсуальнымі дзеяньнямі, а іх сем’і і абаронцы цярпяць перасьлед ад сілаў бясьпекі Лукашэнкі.

Гэтая рэзалюцыя мае на мэце некалькі істотных рэчаў.

Па-першае, яна пашле моцны і выразны сыгнал самому Лукашэнку, што ягоныя дзеяньні – непрымальныя, і што яны будуць яму шмат каштаваць. Яна скажа яму, што мы ня лічым выбары 19 сьнежня легітымнымі і што з гэтай прычыны ён не зьяўляецца легітымна абраным кіраўніком Беларусі. І што павінны быць новыя выбары, свабодныя, справядлівыя і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. (…)

Магчыма, нават яшчэ важнейшым будзе тое, што гэтая рэзалюцыя пашле сыгнал людзям у Беларусі, якія змагаюцца за свае асноўныя свабоды. Яна скажа дысыдэнтам у гэтай краіне, што мы не забылі і не забудзем ні пра іх, ні пра іхную справу, што мы памятаем іх імёны і будзем салідарна стаяць побач зь імі, пакуль яны не дасягнуць сваёй мэты – свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

У мінулым месяцы сэнатар МакКэйн, я і іншыя пабывалі ў Вільні ў Літве, дзе мы сустрэліся зь беларускімі студэнтамі і лідэрамі апазыцыі. Гэта было надзвычай яскравае перажываньне для ўсіх нас, калі непасрэдна ад іх мы пачулі пра рэпрэсіі ў іх айчыне. Сутнасьць рэзалюцыі, якую склаў і ўнёс на разгляд сэнатар Дэрбін з падтрымкай некаторых з нас, адлюстроўвае тое, што нам сказалі беларусы, зь якімі мы сустрэліся ў Вільні, ды беларускія дысыдэнты, зь якімі мы сустракаліся тут у Вашынгтоне.

У прыватнасьці, рэзалюцыя заклікае неадкладна і безь ніякіх умоваў вызваліць усіх палітзьняволеных у Беларусі ды зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Лукашэнкі. Мы таксама заклікаем прэзыдэнта Абаму аказаць як мага большую тэхнічную і матэрыяльную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці, уключна з палітычнай апазыцыяй. (…)

Я ведаю, што некаторыя могуць сказаць, што рэзалюцыя зьяўляецца ўсяго сымбалічнай, што мы нічога ня ў змозе зрабіць, каб дапамагчы людзям, якія жывуць ва ўмовах такіх рэпрэсій і несвабоды ў Беларусі. І што нам проста трэба пагадзіцца з рэальнасьцю дыктатуры Лукашэнкі пасьля ўсіх гэтых гадоў.

Але калі мы можам зрабіць нейкія высновы з гістарычных падзеяў у Тунісе і Эгіпце, дык яны якраз у тым, што Злучаныя Штаты паступаюць найлепш, калі мы ў сваёй замежнай палітыцы падтрымліваем нашыя каштоўнасьці і людзей, якія іх падзяляюць. І яшчэ гэтыя падзеі паказваюць, што нават самыя непарушныя рэжымы могуць разваліцца з надзвычайнай хуткасьцю. Зразумела, я не магу сказаць дакладна, калі Беларусь стане свабоднай, але я не сумняваюся, што аднойчы яна стане свабоднай. Я перакананы, што будучыня Беларусі належыць не Лукашэнку і ягоным сябрукам, а народу гэтай выдатнай краіны, дысыдэнтам, якія цяпер у турме, студэнтам, якіх мы сустрэлі ў Вільні ў мінулым месяцы, актывістам грамадзянскай супольнасьці, якія цярпяць перасьлед з боку КДБ. (…)

Гэтая рэзалюцыя ставіць нас, Сэнат ЗША, на бок народу Беларусі і супраць рэжыму Лукашэнкі, які гэты народ уціскае. Я маю надзею, што мы зможам дайсьці да згоды і хутка прыняць гэтую дзьвюхпартыйную пастанову.

11/3/2011 › Навіны

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:

Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS

Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.

Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024