Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым вядзе краіну да банкруцтва дзяржавы

(Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Зьмена наёмнікаў”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Нават афіцыйная статыстыка ня можа схаваць ад грамадзтва дадзеныя, якія сьведчаць пра разьвіцьцё ў нашай акупаванай краіне сыстэмнага крызісу. Калі для выратаваньня дыктатуры з Расеі паступаюць чарговыя фінансавыя сродкі, то яны выдаткоўваюцца рэжымам не на рэструктурызацыю эканомікі, а на “залапліваньне дзірак”. Такія дзеяньні толькі аддаляюць на пэўны, нядоўгі час калапс фінансава-эканамічнай сыстэмы Беларусі.

Рэжым вядзе нашу краіну да канчатковага банкруцтва дзяржавы. Гэтым крымінальным працэсам кіруе імпэрская Расея, якая спадзяецца ў выніку рэжымнага калапса ўзяць пад свой кантроль усе нашы нацыянальныя багацьці і атабарыцца ў якасьці “законнага валадара” на нашай зямлі. Так яны расплянавалі ў Крамлі і на Лубянцы, але ёсьць яшчэ сусьветныя тэндэнцыі, якія не залежаць ад злой волі маскоўскіх імпэрыялістаў.

Рэвалюцыйныя пераўтварэньні, якія ахапілі арабскі Усход і нават знайшлі водгук у Іране і Кітаі, грунтоўна мяняюць карціну сьвету і разбураюць адпрацаваныя крамлёўскія імпэрыялістычныя мадэлі. Валяцца дыктатуры, шчыльна зьвязаныя з Масквой. Усе структуры маскоўскай імпэрскай улады ня могуць схаваць панічнага страху, які ахапіў іх. Імпэрыялісты баяцца, што народы, паняволеныя расейскай імпэрыяй, возьмуць прыклад з арабскіх рэвалюцыяў і пачнуць працэс вызваленьня ад крамлёўска-лубянскага прыгнёту.

У гэтай сытуацыі беларускім патрыётам вельмі важна абараніць нашу краіну ад расейскага развалу, адгарадзіць беларускую цывілізацыю ад крывавага разлому ў Масковіі. Шлях абароны краіны ляжыць праз вызваленьне нашага народу ад прамаскоўскай дыктатуры, якая дэманструе поўную няздольнасьць кіраваць дзяржавай.

Набліжаецца час вызваленьня. Але беларускае грамадзтва павінна быць гатовым для стваральнай працы па адраджэньню дэмакратычнай Беларускай дзяржавы, аднаўленьню нашай нацыянальнай культуры і эканомікі. Менавіта гэтай мэце служыць патрыятычная ініцыятыва па стварэньню Руха за новыя выбары без Лукашэнкі. Гэта ёсьць важны крок на шляху нашай рэвалюцыі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны распавялі пра мітусьлівую актыўнасьць у структурках псэўдаапазыцыі, якія пачалі ў каторы раз утвараць надзьмутыя “фонды” і “фондзікі”. Падстаўныя імітатары сьпяшаюцца, бо “Захад паабяцаў 87 мільёнаў даляраў на дэмакратыю”. Для гэтай публікі “палітычны бізнэс” даўно зрабіўся сэнсам існаваньня. Лёс краіны, сапраўдная барацьба за вызваленьне Бацькаўшчыны іх не хвалюе. Яны ўжо цяпер хлусьліва сьцьвярджаюць, што Лукашэнка сапраўды перамог на апошніх выбарах і “трэба наступныя пяць гадоў рыхтавацца да наступных выбараў”.

Падстаўныя імітатары зноў ратуюць і рэабілітуюць злачынны рэжым, спрабуючы надаць яму легітымнасьць. Гэты ганебны працэс яны называюць “сістэмнай апазыцыяй”. Але народ не падтрымлівае мітусьлівых балбатуноў ад грантаў. Беларусы ўжо наглядзеліся на фальшывую дзейнасьць гэтай правальнай публікі, кантралюемай спэцслужбамі рэжыму. Гуртаваньне грамадзянаў у Рух за новыя выбары без Лукашэнкі зьяўляецца сапраўднай альтэрнатывай пэсўдаапазыцыйнай ганьбе.

Сойм абмеркаваў мерапрыемствы па разгортваньню ў краіне Руху за новыя выбары без Лукашэнкі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 сакавіка 2011 г.

15/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024