Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ У ЧЫНОЎНАЙ ПРАКТЫЦЫ КХП – БНФ зьвярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць мітынг і канцэрт пасьвечаны Дню Волі. Мерапрыемства плянуецца з 12 да 15 гадзін 26-га сакавіка. Што абазначаюць такія паводзіны? Гэта тыповае захаваньне акупацыйнай улады, дзе ня дзейнічаюць законы, а толькі акупацыйная адміністрацыя. Задача адміністрацыі – душыць ўсё беларускае. І таму аргумэнты тут не патрэбныя. Фармальныя прычыны (гульню ў законнасьць) можна браць хоць са столі. Маглі б напісаць прычыну, скажам, – з-за пераменнай воблачнасьці, ці што заяву прыслалі не на паперы, а на дрэве…, словам, абы што – плюём мы на вас, беларусаў. Зянон Пазьняк *** №_____________ Пракуратура г. Мінска 21.03.2011 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй—БНФ 04.03.2011 г.у Мінгарвыканкам пададзена заява на правядзенне 26.03.2011 г. у г. Мінску масавага мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрту) прысвечанага Дню Волі – 93 угодкам утварэння БНР. Мінгарвыканкам па нейкай прычыне, неадэкватна нашай заяве зьмяніў фармат нашага мерапрыемства. Падзяліў яго на два мерапрыемства і незаконна вызначыў, што мы не ўказалі час правядзення гэтых мерапрыемстваў. “Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия. У адпаведнасьці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”. Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі *** №_______________ Мінскі гарвыканкам 18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 28.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі. Звяртаем увагу, што другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення – з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону: Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі 24/3/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |