Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Заява ад беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года назіраюцца спробы легітымізаваць рэжым Лукашэнкі і апраўдаць рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца шэраг лаяльных да беларускай ўлады арганізацый. Як прыклад - вынікі канферэнцыі, якая адбылася 12 сакавіка ў Рызе, на якой быў прыняты зварот з пратэстам супраць санкцый да рэжыма Лукашэнкі. У сувязі з гэтым заяўляем, што мы, беларускія грамадскія арганізацыі Літвы, якія не ўваходзяць у “Згуртаванне беларусаў Літвы” - не падтрымліваем прыняты на каферэнцыі ў Рызе зварот. На працягу доўгага часу назіраліся шматлікія спробы кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і сусветнай грамадскасці, дамагчыся дэмакратызацыі Беларусі, але большасць з іх была, на жаль, малаэфектыўнай, таму што дыктатура разумее толькі мову сілы. Гэта пацвярджаецца тым, што толькі тады, калі ўзнікала пагроза эканамічных санкцый, вызваляліся палітвязні і зніжалася хваля рэпрэсіяў. Звяртаемся да Еўразвязу і сусветнай грамадскасці з заклікам зрабіць рашучыя крокі зараз, якія паспрыяюць спыненню рэпрэсіяў у Беларусі. Такімі крокамі павінны стаць усе неабходыя санкцыі, супраць рэжыму Лукашэнкі. Разам з тым мы заўсёды гатовыя да дыялогу з усімі дэмакратычными сіламі, як унутры Літвы, так і за яе межамі і падтрымліваем дыялог Еўропы з Беларуссю, пры ўмовах спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных дэмакратычных выбараў. Спіс арганізацый: 26/3/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |