Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЧАРНОБЫЛЬСКІ ХАПУН

Антычалавечы прамаскоўскі рэжым пачаў “праздновать” 25-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ўжо напярэдадні, 25 красавіка. Далей...

27/4/2011 › Навіны

 


25-Я УГОДКІ ЧАРНОБЫЛЯ Ў МЕНСКУ

Mенгарвыканкам адмовіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ у правяденьні антыатамнай акцыі 27-га красавіка ў сувязі з 25 гадавінай Чарнобыльскай катастрофы. Далей...

27/4/2011 › Навіны

Камэнтаваць


Чвэрць стагоддзя пад Чарнобылем

(улётка)

Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Далей...

26/4/2011 › Навіны, Улёткі

 


Зянон ПАЗЬНЯК: 25 ГАДОЎ ЧАРНОБЫЛЯ. ПЕРШЫ ПАЎРАСПАД

26 красавіка 1986 года а палове на другую ночы выбухнуў адзін з рэактараў Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, разьмешчанай на мяжы Беларусі і Украіны (на украінскім баку). Далей...

26/4/2011 › Навіны

 


Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянону Станіслававічу Пазьняку

Шаноўны Зянон Станіслававіч,

Віншуем Вас з днём нараджэньня! Зычым Вам здароўя і моцы духу, шчасьця і творчага плёну. Найлепшыя зычэньні Вашай сям’і. Далей...

24/4/2011 › Навіны

 


ХТО ЗАКЛАДВАЕ АТАМНУЮ БОМБУ ПАД БЕЛАРУСЬ?

Артыкул “Будаўніцтва АЭС не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі” я падрыхтаваў за некалькі дзён да трагічных падзеяў у Японіі, што адбыліся 11 сакавіка сёлета. Далей...

24/4/2011 › Навіны

 


ВЯЛІКДЗЕНЬ

Дарагія сябры-фронтаўцы!
Дарагія землякі, суайчыньнікі!
Віншую Вас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам – Зьмёртвыхустаньнем (Уваскрасеньнем)
Хрыстовым! Зычу ўсім Вам здароўя і шчасьця ў нашай дарагой Бацькаўшчыне, каб адрадзілася і квітнела наша зямля і свабода, мова і культура, павага і шанаваньне людзей, каб дух моцнасьці і адвагі зышоў на наш народ перад абліччам выпрабаваньняў і пераменаў да лепшае долі.
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос у Беларусі!
Слава Хрысту!

24 красавіка 2011 года.
Зянон Пазьняк

24/4/2011 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗЬВЕР СКОЧЫЎ

Трэці “падпал Райхстагу” стаў крывавым. 11-га красавіка ў выніку выбуху самаробнай бомбы ў Менскім мэтро загінула 13 чалавек і паранена больш за 200. Пытаньне часу: калі будуць выяўленыя сапраўдныя і канкрэтныя арганізатары і выканаўцы крывавага злачынства, засьведчаныя на аснове фактаў, доказаў і ўлік. Далей...

18/4/2011 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Лукашэнка дзейнічае, як Кадафі

Пракамэнтаваць тэракт у менскім мэтро мы папрасілі старшыню Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. Былы старшыня парлямэнцкай апазыцыі ў Вярхоўным савеце прадстаўляе сваю вэрсію трагічных падзей у Менску й прагназуе, што чакае Беларусь у бліжэйшай будучыні. Далей...

14/4/2011 › Навіны

 


СПАЧУВАНЬНЕ АД ПАРТЫІ

11 красавіка ў Менску адбылася народная трагедыя. У выніку тэрарыстычнага акту на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” загінулі і былі параненыя людзі. Усё наша грамадзтва і ўвесь сьвет уражаны цынізмам і подласьцю арганізатараў і выканаўцаў жудаснага злачынства. Мы выказваем нашы шчырыя спачуваньні сем’ям ахвяраў і ўсім, хто пацярпеў у выніку тэракта. Беларускае грамадзтва павінна не дазволіць у чарговы раз падмануць сябе дэмагогіяй і хлусьнёй і зрабіць адэкватныя высновы з трагедыі, што адбылася ў нашай сталіцы. Арганізатары і выканаўцы злачынства павінны быць знойдзены і пакараны.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 красавіка 2011 г.

12/4/2011 › Навіны

 


СПАЧУВАНЬНЕ

Выказваю маё глыбокае спачуваньне сем’ям, родным і блізкім усіх загінуўшых добрых нашых людзей ад выбуху 11-га красавіка ў Менскім мэтро.
Спачуваю таксама ўсім пакалечаным і параненым, зычу хутчэйшага загойваньня і выздараўленьня і спадзяюся, што цемра і страх зьнікнуць з нашага беларускага жыцьця і людзі дамогуцца лепшай долі.
Зянон Пазьняк
12 красавіка 2011 г.

12/4/2011 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗБАВІЦЦА АД ПСІХАПАТА

(Выступ на красавіцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне” 10 красавіка 2011 г.)

…Пасьля правакацыі кандыдатаў псэўдаапазыцыі 19-га сьнежня мінулага году пачаўся татальны перасьлед усяго жывога беларускага, і найперш – актыўных, сьведамых і прыстойных беларускіх людзей. Далей...

12/4/2011 › Навіны

 


ПАТРЭБНАЯ ТЭРМІНОВАЯ ЛІКВІДАЦЫЯ РЭЖЫМУ

( Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

10 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

12/4/2011 › Навіны

 


АБ’ЯВА

10 красавіка гэтага года ў Нью-Ёрку, у царкоўнай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага (Бруклін) а 12-й гадзіне адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка аб гісторыі змаганьня з чарнобыльскай катастрофай і аб цяперашнім этапе гэтай барацьбы. Далей...

9/4/2011 › Навіны

 


Сяргей Навумчык:1991-ы вачыма ўдзельніка. Два зьезды і апошні шанец

Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Далей...

6/4/2011 › Навіны

 


20 год незалежнасьці Беларусі: Юры Беленькі і яго сям’я

yury11.jpg

20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. Далей...

4/4/2011 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2011
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024