Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Лукашэнка дзейнічае, як Кадафі Пракамэнтаваць тэракт у менскім мэтро мы папрасілі старшыню Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. Былы старшыня парлямэнцкай апазыцыі ў Вярхоўным савеце прадстаўляе сваю вэрсію трагічных падзей у Менску й прагназуе, што чакае Беларусь у бліжэйшай будучыні. Зянон Станіслававіч, якой была ваша першая рэакцыя й першыя думкі, калі Вы пачулі пра выбух у Менску? З. Пазьняк: Адчуваньне, што гэта не было нечаканасьцю. Ведаючы псіхалёгію гэтай асобы й гэтай улады, чакалася, што зробяць нейкую пакасьць. Пасьля першага аналізу я прыйшоў да высновы, што гэта ня ёсьць міжнародны тэрарызм. Міжнародны тэрарызм – гэта палітычны тэрарызм, які ставіць на мэце пэўныя мэты й калі зроблены замах, то яны аб’яўляюць, хто й дзеля чаго гэта зрабіў. Іначай няма сэнсу гэтага рабіць. Гэты мэтад паказвае, што гэта ўнутраны тэрарызм, зьвязаны з уладамі. Улады ніколі не аб’яўляюць аб сваіх тэрарыстычных актах. Гэта почырк ФСБ і почырк сёньняшняй улады. Але якая карысьць гэтай уладзе ад замахаў, калі яны ўсімі сіламі спрабавалі захаваць імідж стабільнай і бясьпечнай краіны? З. Пазьняк: Я ўжо сутыкаўся з такім мэтадам у 1995 годзе, калі Лукашэнка увёў войскі ў парлямэнт. Усё было падрыхтавана так, каб потым гэта зьвярнуць на нас, дэпутатаў, маўляў, яны былі п’яныя, нешта там вырабілі. У залі параскідалі бутэлькі з гарэлкай, наркотыкі, але яны праваліліся. Уначы мы зьвярнуліся ў Генпракуратуру і ўзбудзілі крымінальную справу. Мы яго апярэдзілі, адным словам. Справу павінны былі ўзбуджаць супраць нас і гэтыя здымкі, паклёп, павінны былі быць выкінутыя ў СМІ. Гэта такі мэтад. Я ведаю псіхалёгію гэтых людзей, гэта ў іхным стылі. Гэта іхны почырк. Наступныя падзеі ўсё гэта добра пакажуць. А ўсе размовы пра выгаду… Ведаеце, гэтыя людзі думаюць такімі бандыцкімі катэгорыямі, што ведаючы іхны стыль мысьленьня, мне не хацелася б гэта зараз паўтараць. Зьнікалі людзі, Захаранка й іншыя… Вядома ж, хто гэтым займаўся. Нармальны розум да гэтага не дадумаецца, а гэты псіхапатычны розум да гэтага дадумацца можа. Што, паводле Вас, станецца цяпер з апанэнтамі ўлады, той часткай апазыцыі, якая захавалася? З. Пазьняк: Гэта вайна не супраць апазыцыі, гэта вайна супраць беларускага народу. Гэта вайна абвешчана ўжо даўно, і 19-га сьнежня – гэта была адна атака, цяпер - гэта другая атака. Яе выкарыстаюць для таго, каб татальна зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць. Зараз адбіткі пальцаў будуць браць ня толькі ў мужчын, але і ў жанчын зь дзецьмі. Наш народ нішчаць Чарнобылем, тэлебачаньнем, закрыцьцём школ і ўсёй гэтай шызафрэнічнай хлусьнёй, якая ліецца з усіх бакоў. Паслухайце, як ён гаворыць: “Мужікі, мы должны дать адектваный ответ”. Што гэта за размова? Гэта турэмная размова крымінальнікаў у маліне. Размаўляў Д. Гурневіч 14/4/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |