Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чвэрць стагоддзя пад Чарнобылем

(улётка)

Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Заканчваецца першы паўраспад цэзія-137 і стронцыя-90. Радыяцыя крыху зьменшылася, але для тысячаў беларусаў страчаны родны дом, радзіма, зямля і здароўе.

У 1990-91 гг. стараньнямі дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту Вярхоўны Савет прыняў добрыя законы аб сацыяльнай дапамозе пацярпелым ад чарнобыльскай радыяцыі, аб адсяленьні людзей з радыяцыйных зонаў (там, дзе рэальна небясьпечна і немагчыма жыць), аб вывадзе радыяцыйна забруджаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстаньня, аб аздараўленьні дзяцей і інш.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі ўсё гэта перакрэсьліў і адмяніў. Пацярпелыя ад Чарнобыля засталіся без дапамогі, спынена міжнародная гуманітарная дапамога хворым беларускім дзецям, моладзь сталі накіроўваць на працу ў чарнобыльскія раёны, забруджаныя землі вярнулі ў сельскагаспадарчае карыстаньне. Атручаныя, радыяцыйна забруджаныя прадукты зьмешваюць зь незабруджанымі і менш забруджанымі і разьмяркоўваюць па ўсёй Беларусі. Калектыўную дозу радыяцыі такім чынам атрымлівае ўся беларуская нацыя. Гэта ёсьць схаваны чарнобыльскі генацыд, які сьведама праводзіць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі.

Распаўсюджаныя рэжымам малыя дозы радыяцыі падрываюць агульнае здароўе беларусаў, зьяўляюцца прычынай шматлікіх хвароб. Асабліва дрэнна ўплывае радыяцыя на рэпрадуктыўныя функцыі мужчын і жанчын.

З 1994 года (якраз, калі зьявіўся Лукашэнка і пачаўся лукашысцкі рэжым і чарнобыльскі генацыд) насельніцтва Беларусі пачало выміраць. Беларусаў памірае больш, чым нараджаецца. У 1994 годзе ў нас было 10 мільёнаў 250 тысячаў насельніцтва. У 2010 засталося 9 мільёнаў 480 тысячаў. Беларусаў за час улады антыбеларускага рэжыму паменшала на 800 тысячаў чалавек (больш за 8 адсоткаў насельніцтва). Каб спыніць выміраньне людзей, ёсьць толькі адзін выхад, адна неабходнасьць – трэба ліквідаваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі.

Красавік 2011 г.
Народная партыя Беларускі Народны Фронт
(старшыня Зянон Пазьняк)

bs-n97-carnob.doc

26/4/2011 › Навіны, Улёткі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2011
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024