Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЧАРНОБЫЛЬСКІ ХАПУН

Антычалавечы прамаскоўскі рэжым пачаў “праздновать” 25-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ўжо напярэдадні, 25 красавіка. Менчукі вярталіся з працы і сталі сьведкамі брутальных сцэнаў, якія разыграліся на некалькіх станцыях сталічнага мэтро. Рэжымныя дзяржыморды “наводзілі парадак” і “змагаліся супраць тэрарыстаў” (такімі прынамсі былі першыя ўражаньні шакіраваных грамадзянаў). Нейкія трэніраваныя асобы ў цывільным кідаліся на маладых людзей, круцілі ім рукі, валілі на падлогу і валаклі ў машыны і міліцэйскія пастарункі. Некаторыя хлопцы вырываліся і беглі пасярод вечаровага натоўпу пасажыраў. Напрыклад, фронтаўцы ўбачылі, як каля ўваходу ў станцыю мэтро “Пушкінская” хлопец уцякаў ад пяцёх дзяцюкоў у цывільным. На бягу ён кінуў у натоўп кіпу ўлётак, якія шырака рассыпаліся па падлозе. Людзі падбіралі іх і чыталі.

Ва ўлётках было напісана пра злачынную палітыку рэжыму, які харчуе людзей атручанымі радыяцыяй харчовымі прадуктамі і зьбіраецца будаваць АЭС у Астраўцы. Тон тэксту ўлёткі быў адэкватны, без непатрэбных заклікаў да гвалту. Арганізатары акцыі інфармавалі наша грамадзтва пра небясьпеку “мірнага атаму” Лукашэнкі. Гэта была мірная акцыя раздачы друкаваных матар’ялаў мінакам. Стала вядома, што разам з беларускімі актывістамі-эколагамі былі захоплены таксама актывісты з Польшчы і Нямеччыны.

Людзі знаёміліся з тэкстам і паціскалі плячыма: за што такая дзікая расправа над моладзю, што кажа праўду? І ў чарговы раз яны разумелі, што менавіта праўды баіцца антыбеларускі рэжым. Але вельмі важна, што беларусы ўжо не баяцца казаць праўду. Людзі абмяркоўваюць ўражаньні і інфармацыю сьведкаў трагедыі ў мэтро 11 красавіка. Людзі кажуць: вось бы так хватка і апэратыўна “ворганы” рэжыму ганяліся па мэтро за тэрарыстамі і лавілі іх. Але тут ня ўсё так проста. Сьведкі ўспамінаюць, што ўжо з 16.00 11 красавіка раён вакол станцыі мэтро “Кастрычніцкая” быў ачэплены міліцыяй. Чаму? Навошта? Да чаго рыхтаваліся гэтыя сілы?

Разважаньні і думаньне пра тэракт прымушаюць нашых людзей зірнуць на становішча ў нашай краіне і параўнаць розныя факты. Супрацоўнікі сталічнага аэрапорту распавялі, як у сакавіку сёлета на працягу двух дзён у аэрапорце назіралася нетыпова бурная дзейнасьць. Да грузавых самалётаў пад’язджалі грузавікі пад моцнай аховай, зь іх разгружалі апламбаваныя мяхі, напоўненыя, як можна было здагадацца, пачакамі нейкіх папераў. Тыя, хто мае досьвед, зразумелі, што йдзецца пра мяхі з грашыма. Падобна, што рэжым вывозіў у невядомым накірунку валюту, вельмі вялікія сумы. Тую самую валюту, якой цяпер так не хапае нашай эканоміцы і простым грамадзянам, што стаяць у чэргах каля абменьнікаў.

Многія людзі разумеюць: Зьвер праводзіць завяршаючы этап разбурэньня нашай Дзяржавы. Толькі салідарны супраціў грамадзтва можа спыніць гэты злачынны працэс.

Юрка Марозаў

27/4/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2011
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024