Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяргей Навумчык: 1991. Чаму рабочыя асьвісталі Шушкевіча?

1991-шы вачыма ўдзельніка.

Красавіцкі страйк 1991 году, які пачаўся спантанна з прычыны росту цэнаў, хутка перарос у палітычны. Рабочыя ўспрынялі патрабаваньні , якія вылучыў Беларускі Народны Фронт – абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, вывад камуністычных структур з прадпрыемстваў, роспуск з’езду нарордных дэпутатаў СССР, новыя выбары ў Вярхоўны Савет на шматпартыйнай аснове. Далей...

30/5/2011 › Навіны



Сяргей Навумчык: “Каўбасны бунт” як умацаваньне рэжыму?

У гэтыя тыдні, калі споўнілася 20 гадоў красавіцкаму страйку 1991-га, толькі Радыё Свабода разгорнута прыгадала пра тыя падзеі ( “1991-ы вачыма ўдзельніка. Сто тысяч каля Дому ўраду”, “Ці маглі рабочыя ўзяць штурмам дом па Карла Маркса?”, “Чаму рабочыя асьвісталі Шушкевіча?”). Далей...

29/5/2011 › Навіны

 


1991-ы вачыма ўдзельніка. Два зьезды і апошні шанец

Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Далей...

19/5/2011 › Навіны

 


Галіна Падлеская: «Страшна вяртацца ў Беларусь»

Генадзь Банкевіч — кіраўнік Кальварыйскай рады БНФ, незаменны ўдзельнік усіх соймаў фронту — ставіўся да працы на карысьць незалежнасьці Беларусі як да зьявы штодзённай, абавязковай і ад таго ня менш урачыстай. Далей...

19/5/2011 › Навіны

 


РЭЖЫМ ПАЛОХАЕЦЦА СВАЙГО ЦЕНЮ

18 траўня ў Сеціве назіралася нештодзённая мэтамарфоза. Недзе пасьля абеду на сайце Радыё Свабода быў зьмешчаны даволі вялікі тэкст з фотаздымкам В. Івашкевіча. Далей...

19/5/2011 › Навіны

 


СТАНОВІШЧА Ў ТРАЎНІ

Халодная вясна 2011-га года набліжаецца да свайго храналагічнага заканчэньня. Людзі чакаюць сонца, спадзяюцца на ўраджай і адпачынак. Позьні лукашызм амаль штодня прыносіць свае сюрпрызы, кур’ёзныя і непрыемныя. Далей...

18/5/2011 › Навіны

 


Валер Сядоў: «Пракурор казаў: “Здай Пазьняка і пойдзеш дахаты”

Валера Сядова называюць апошнім дысыдэнтам СССР. Зь ягоным імем зьвязаная першая ў Беларусі палітычная галадоўка. Далей...

18/5/2011 › Навіны

 


“На алтары нашай волі ляжыць і праца Уладзімера Базана”

20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Далей...

18/5/2011 › Навіны

 


Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі: Свабоду Паэту Някляеву! 16.05.2011

Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады й суд неадкладна вызваліць паэта. Далей...

16/5/2011 › Навіны

 


РЭФЭРЭНДУМ-95 ПРА СЫМВОЛІКУ І МОВУ НЯ БЫЎ ЛЕГІТЫМНЫМ

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам. Як працэдура прызначэньня, гэтак і само правядзеньне рэфэрэндуму адбываліся з парушэньнямі тагачасных Канстытуцыі і законаў. Далей...

16/5/2011 › Навіны

 


СЛОВА ПАДТРЫМКІ

Паважаны Беларускі Паэт, паважаны Ўладзімер Някляеў!

Вашая прамова на несправядлівым судзе, якую чытаюць беларусы ў Інтэрнэце, дае адчуваньне высокага гонару за нашу Беларускую нацыю. Далей...

13/5/2011 › Навіны

 


ЧЭРНЬ БЯСЬСІЛЬНАЯ ПЕРАД ПАЭТАМ

Суд, які прыдумаў Лукашэнка над людзьмі, што 19 –га сьнежня мінулага года прышлі на плошчу Незалежнасьці ў Менску, ёсьць адкрыты зьдзек над беларусамі. Далей...

13/5/2011 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: “СІПЛЫ ГОЛАС НЯНАВІСЬЦІ”

(Выступ перад сябрамі народнай партыі)

Цяпер, асабліва пасьля выказваньняў узурпатара пра “казлоў”, “вашывую палітыку” і абвяшчэньня права на свабоду думак чалавека ў сваёй хаце на кухні, шмат хто (хто ня ведае яго псіхалёгіі) пачаў казаць і пісаць пра “агонію” рэжыму, якому, трэба разумець, надыходзіць канец. Далей...

12/5/2011 › Навіны

 


САНКЦЫІ ПАВІННЫ БЫЦЬ ТОЛЬКІ НА АРЫШТ

(Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

12/5/2011 › Навіны

 


БЕЛАРУСКАЯ АРМІЯ НЯ ХОЧА СТРАЛЯЦЬ Ў СВОЙ НАРОД

На працягу апошняга тыдня фронтаўцы, прадстаўнікі Беларускай Салідарнасьці, праводзілі апытаньне ў Менску. Людзі зьвярталіся да беларусаў у пагонах. Далей...

8/5/2011 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2011
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024