Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БЕЛАРУСКАЯ АРМІЯ НЯ ХОЧА СТРАЛЯЦЬ Ў СВОЙ НАРОД

На працягу апошняга тыдня фронтаўцы, прадстаўнікі Беларускай Салідарнасьці, праводзілі апытаньне ў Менску. Людзі зьвярталіся да беларусаў у пагонах. Пыталіся, ці ня брыдка вайскоўцам мець такога галоўнакамандуючага, які мае мякка кажучы нестабільную псіхіку? Аказваецца, гэта ўсе даўно ўжо заўважылі ў беларускім войску, але ня ведаюць, што з гэтым няшчасьцем рабіць. Афіцэрскі корпус асабліва раздражняе неабходнасьць маршыраваць і рабіць рапарты перад згаданым начальнікам і ягоным малым пазашлюбным дзіцем, апранутым у пацешную маршальскую ўніформачку. Беларускі мэнталітэт і наша нацыянальная мілітарная традыцыя не дапускаюць такога абыходжаньня з вайсковай этыкай. Нельга блытаць дзіцячы садок і гульню “у казакоў-разбойнікаў” з армейскім жыцьцём, яго буднямі і сьвятамі. Гэтым рэжым зьневажае абаронцаў Айчыны.

Вайскоўцам сорамна за думкі і лексіку “галоўнакамандуючага”. Людзі не забыліся, як ён публічна ўсхваляў Гітлера ў 1996 годзе. Гаворачы, узурпатар прэзыдэнцкай улады зьбіваецца на жаргон вулічнай шпаны і нават на крымінальную “феню”. Усе ўражаны апошнім ягоным “спічам” пра “нягоднікаў”, “казлоў” і “вашывых”. Прафэсійныя вайскоўцы зразумелі, чаму Україна адмовілася ад правядзеньня сумесных украінска-беларускіх вайсковых вучэньняў. Цяпер беларускай арміі прыйдзецца супрацоўнічаць выключна з расейскай арміяй. Больш сяброў і саюзьнікаў вакол Беларусі няма. Вось вынік крымінальнай лексікі, крымінальнай палітыкі і дзікіх па сэнсу і форме заяваў галоўнага начальніка.
Падобна, што такі стан вельмі задавальняе Маскву. Людзі мяркуюць, што менавіта Масква і кіруе паводзінамі гэтага чалавека з няўстойлівай псіхікай.

Размаўляючы з афіцэрамі, субяседнікі нагадвалі нядаўнія заявы Лукашэнкі аб тым, што ён не задумваючыся накіруе армію супраць народу, калі адчуе хістаньне пад сваёй уладай. Беларускія афіцэры адназначна заявілі, што страляць у свой народ ня будуць. Яны не забываюць, што армія зьяўляецца часткай народа.

Самай цяжкой тэмай была наступная. Людзі выказвалі меркаваньне, што антынародная дыктатура таксама ведае пра настроі ў войску і таму спадзяецца на ўзброены паратунак з імпэрскай Масквы. Субяседнікі пыталіся ў вайскоўцаў: а што тады, як адрэагуюць на нашэсьце маскоўскай арды беларускія вайскоўцы? Гэтыя словы выклікалі зьбянтэжанасьць. Бачна было, што афіцэры пра такое ня думалі. Але жыцьцё дыктуе неабходнасьць задумвацца над самымі вострымі пытаньнямі нашага нацыянальна-дзяржаўнага існаваньня. Беларусы і ў войску і ў цывільным стане павінны быць гатовыя да самага драматычнага разьвіцьця падзеяў. І не забывацца, што мы на сваёй зямлі, якую мы нікому не аддамо.

Юрка Марозаў.
Красавік 2011 г. Народная партыя, Беларускі Народны Фронт (старшыня Зянон Пазьняк)

Гэты тэкст прапануецца выкарыстоўваць як улётку.

bs-n100-armija.doc

8/5/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2011
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024